Гвінэя-Бісаў

(Перанакіравана з «Ґвінэя-Бісаў»)

Гвінэ́я-Біса́ў (па-партугальску: Guiné-Bissau) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да ўзьбярэжжа Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Сэнэгалам і Гвінэяй. Да Гвінэі-Бісаў належаць таксама і ўзьбярэжныя выспы (архіпэляг Бісагас).

Гвінэя-Бісаў
лац. Gvineja-Bisaŭ

República da Guiné-Bissau
Сьцяг Гвінэі-Бісаў Герб Гвінэі-Бісаў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Unidade, Luta, Progresso» («Адзінства, моц, прагрэс»)
Дзяржаўны гімн: «Esta é a Nossa Pátria Bem Amada»
Месцазнаходжаньне Гвінэі-Бісаў
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Бісаў
Найбуйнейшы горад Бісаў
Форма кіраваньня рэспубліка
Малям Бакаі Саньня
Карлуш Гомэш
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
136-е месца ў сьвеце
36 125 км²
22,4
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
148-е месца ў сьвеце
1 611 000
44,1/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
165 месца ў сьвеце
$848 млн
$486
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас GMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Партугаліі

24 верасьня 1973
Аўтамабільны знак GNB
Дамэн верхняга ўзроўню .gw
Тэлефонны код +245
Мапа Гвінэі-Бісаў
Мапа Гвінэі-Бісаў

Гісторыя

рэдагаваць

У Сярэднявеччы на тэрыторыі Гвінэі-Бісаў існавала каралеўства Габу, якое зьяўлялася часткай імпэрыі Малі. Каралеўства праіснавала да XVIII стагодзьдзя. Тэрыторыя Гвінэі-Бісаў стала адным зь першых, дзе распачалася эўрапейская калянізацыя Афрыкі. Партугальцы апынуліся тут у 1446 годзе. У XVII стагодзьдзі гэтыя землі сталі цэнтрам гандлю рабамі. Тэрыторыя Гвінэі-Бісаў знаходзілася пад кіраўніцтвам Партугаліі, але паступова да яе рос інтарэс і з боку Францыі і Вялікабрытаніі.

У 1908—1915 гадах тут адбылася паўстаньне мясцовых жыхароў супраць эўрапейцаў. У 1954 годзе Гвінэя-Бісаў атрымала статус заморскай тэрыторыі Партугаліі.

Вызваленчы рух, які дзейнічаў з 1961 году прывёў да абвяшчэньня незалежнасьці ў 1973 годзе. З 1980 да 1984 году ўлада наляжала Рэвалюцыйнаму савету. Першыя шматпартыйныя выбары адбыліся ў 1994 годзе. Вайсковы пераварот, які адбыўся ў 1998 годзе зруйнаваў хісткую стабільнасьць у краіне, і прывёў да грамадзянскай вайны. Наступныя выбары адбыліся ў 2000 годзе. Прэзыдэнтам стаў Кумба Іяла. У 2003 годзе адбыўся путч. Іяла быў арэставаны. Наступныя выбары адбыліся ў 2004 годзе, празь некалькі месяцаў адбыўся наступны пераварот.

Палітыка

рэдагаваць

Гвінэя-Бісаў — рэспубліка. Прэзыдэнт выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Па ўзгадненьні з асноўнымі партыямі прэзыдэнт назначае прэм’ер-міністра. Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту, які складаецца са ста дэпутатаў.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць
 
Акругі Гвінэі-Бісаў

Гвінэя-Бісаў падзеленая на восем кантынэнтальных і адну выспавую акругі. Сталіца выдзеленая ў асобную акругу.

Геаграфія

рэдагаваць

Складаная ўзьбярэжная лінія разламаная вусьцямі рэк. Выспы Бісагас, разьмешчаныя каля ўзьбярэжжа, утварыліся пры затапленьні старажытнай дэльты ракі Жэба. На паўднёвым усходзе краіны знаходзіцца плято Фута-Джалон, вышынёй да 262 м. Ад яго з усхода на захад цягнецца марская нізіна (месцамі забалочаная).

Існуюць карысныя выкапні баксытаў, фасфарытаў, золата, а на шэльфе нафты і прыроднага газу.

Клімат субэкватарыяльны мусонны зь вільготным летам і сухой зімой. Сярэдняя тэмпэратура паветра + 26°С. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў ад 3000 мм на ўзьбярэжжы да 1200 мм на захадзе, дзе часта здараюцца засухі і пылавыя буры.

У краіне ёсьць густая рачная сетка. Асноўныя рэкі гэта Жэба, Кашэў, Карубал, Балана.

Уздоўж узьбярэжжа растуць мангравыя лясы, далей ад мора пачынаюцца вечназялёныя лясы. Ня месцы вырубленых лясоў сустракаецца саванна. Лясы займаюць 37% тэрыторыі краіны і штогод зьмяньшаюцца на 1%. З жывёльнага сьвету захаваліся ў асноўным птушкі, млекакормячыя ў асноўным зьнішчаныя чалавекам.

Эканоміка

рэдагаваць

Гвінэя-Бісаў належыць да самых бедных краінаў сьвету. Эканоміка была зруйнаваная пад час грамадзянскай вайны 1998—1999 гадоў. У наш час яна заснаваная на сельскай гаспадарцы і рыбнай лоўлі. Зьнешняя запазычынысьць Гвінэі-Бісаў складае прыкладна мільярд даляраў. Бюджэт краіны складаецца зь міжнароднай дапамогі. Асноўны экспартны прадукт, гэта земляны арэх.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва Гвінэі-Бісаў складаецца зь некалькіх народнасьцяў: фульбэ, малінке, манджак, пепель, балантэ. Каля 1% насельніцтва гэта нашчадкі партугальскіх каляністаў.

45% насельніцтва вызнаюць іслам, 8% — хрысьціянства, астатнія прытрымліваюцца мясцовых вераў.

Сярэдняя працягласьць жыцьця складае прыкладна 50 гадоў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць