Сьцяг Гвінэі-Бісаў
Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Гвінэя-Бісаў прыняты 24 верасьня 1973 г., пры абвяшчэньні незалежнасьці. Заснаваны на сьцягу Афрыканскай партыі незалежнасьці Гвінэі і Каба-Вэрдэ (ПАІГК), які існаваў з жніўня 1961 г. З 1959 году кіраўніцтва ПАІГК знаходзілася ў Канакры, сталіцы суседняй Рэспублікі Гвінэя, якая зьяўляецца незалежнай дзяржавай з 1958 году і мела чырвона-жоўта-зялёны сьцяг панафрыканскіх колеру. Па вобразу і падабенству сьцягоў Гвінэі, Сэнэгалу, Ганы, Камэруну і іншых афрыканскіх дзяржаваў быў створаны і сьцяг ПАІГК з шырокай вэртыкальнай чырвонай паласой ля дрэўкавага краю і дзьвюма гарызантальнымі роўнавялікімі палосамі — жоўтай і зялёнай ў астатняй часткі полкі.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|