Яўген Прэйгерман
Яўге́н Леака́рдзевіч Прэ́йгерман (нар. 1986, Віцебск, цяпер Беларусь) — беларускі палітоляг, міжнародны прапагандыст і лябіст рэжыму Лукашэнкі.
Яўген Прэйгерман | |
Род дзейнасьці | палітоляг, прапагандыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 жніўня 1986 (38 гадоў)[1] |
Месца нараджэньня | Віцебск, Беларуская ССР, СССР |
Занятак | палітоляг, прапагандыст |
Месца працы |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Віцебску. У 2009 г. скончыў Факультэт міжнародных адносін БДУ[2]. У 2006—2007 гг. навучаўся ў Вышэйшай народнай школе г. Карлскруна (Швэцыя), у 2009—2010 гг. — у магістратуры па праграме «Эўрапейская палітыка» ва Ўнівэрсытэце Сасэкса (Вялікая Брытанія).
У студэнцкія часы арганізаваў суполку «Лібэральны клюб», якая пэўны час была блізкая да Аб’яднанае грамадзянскае партыі і Яраслава Раманчука, але пасьля выбараў 2010 году адыйшла ад апазыцыйных колаў[2]. У 2015 годзе «Лібэральны клюб» ператварыўся ў "экспэртную ініцыятыву «Менскі дыялёг», якая ў наступныя гады ператварылася ў міжнародны прапагандысцкі праект рэжыма Лукашэнкі. Суполка выступала арганізатарам аднайменнай канфэрэнцыі па міжнародных адносінах, у якой бралі ўдзел высокапастаўленыя прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку сам Аляксандар Лукашэнка.
9 жніўня 2020 году заявіў наконт беларуска-расейскіх дачыненьняў, што «зьдзелка двухбаковых адносін, якая была заключана ў 2-й палове 1990-х, сябе вычарпала», бо «ніколі раней адносіны Расеі з Захадам не былі настолькі горшыя, чым адносіны Беларусі з Захадам». Прэйгерман удакладніў: «Калі мы актыўна ўключаемся ў працэс процістаяньня паміж Захадам і Расеяй, то проста паводле аб’ектыўнай прычыны — празь невялікі памер нашай краіны і разьмяшчэньне. Многія рэчы будуць адбывацца бяз нашага ведама і згоды. Мы можам стаць ледзь ці не пляцоўкай сутыкненьня. Яшчэ 10 гадоў таму такі аргумэнт здаваўся б неверагодным. Але паводле сытуацыі з Украінай мы ўбачылі, што гэта ня жарты»[3].
Крытыка, прапагандысцкая дзейнасьць
рэдагавацьЯўген Прэйгерман неаднаразова абвінавачваўся ў працы на рэжым Лукашэнкі ў якасьці прапагандыста і лябіста[4][5]. У прыватнасьці, палітык Франак Вячорка называў Прэйгермана сябрам «групы падтрымкі Лукашэнкі»[6] і «пратэжэ» лукашэнкаўскага міністра замежных справаў Уладзімера Макея[7]. Са спасылкай на аднакашнікаў Прэйгермана Вячорка заяўляў, што Макей падпісваў таму рэкамэндацыйныя лісты для атрыманьня заходніх стыпэндый[7]. Паводле «Нашай Нівы», стварэньне «Менскага дыялёгу» супала з спробамі рэжыму Лукашэнкі стаць перамоўнай пляцоўкай для Расеі і Ўкраіны на фоне расейска-ўкраінскай вайны, а таксама пашырыць каналы дыялёгу з Эўропай[2]. Форумам апекваліся беларускія ўлады, у той час як ініцыятыва на чале з Прэйгерманам выступала ўсяго толькі фармальным арганізатарам[2]. У сваіх публікацыях Прэйгерман заклікаў міжнародную супольнасьць ігнараваць парушэньні правоў чалавека ў Беларусі[8].
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г. Прэйгерман выступіў з артыкулам, у якім заклікаў нязгодных з рэжымам Лукашэнкі ўстрымацца ад супрацьстаяньня з уладай[9]. Артыкул выклікаў актыўную адмоўную рэакцыю ў незалежных СМІ[10][11][12][13].
Пасьля выбараў і хвалі тэрору, якая іх суправаджала, ён апраўдваў дзеяньні ўладаў і крытыкаваў дзеяньні нязгодных з рэжымам Лукашэнкі[14]. Займаўся крытыкай увядзеньня санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, увязваньнем краінаў Захаду ў дыялёг з афіцыйным Менскам і схіленьнем да саступак рэжыму, прыкрываючыся ў тым ліку пагрозай Расеі[15][16][17].
Рэгулярна выступае ў беларускіх афіцыйных СМІ з апраўданьнем міжнароднай палітыкі рэжыму Лукашэнкі[18][19]. Разам зь іншымі ўдзельнікамі праекту «Менскі дыялёг» (у прыватнасьці, Дзянісам Мельянцовым) займаўся пазыцыянаваньнем лукашэнкаўскай Беларусі як нібыта нэўтральнай пляцоўкі для перамоваў ва ўмовах пагаршэньня стасункаў Расеі і Захаду[20][21].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Юрась Дубина Восточное упорство — БелГазета (цытата па Eurobelarus.info), 30.11.2017
- ^ а б в г Хто такі Яўген Прэйгерман, каардынатар «Мінскага дыялогу» — Наша Ніва, 24.05.2018
- ^ Адносіны Беларусі і Расеі будуць мяняцца незалежна ад вынікаў выбараў - Прэйгерман // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 9 жніўня 2020 г. Праверана 7 кастрычніка 2021 г.
- ^ Дальнабойшчыкі-ябацькі на літоўскай мяжы — Белсат, 12.06.2021
- ^ Мікалай Дзядок. Яўген Прэйгерман — праўладны палітолаг | Евгений Прейгерман — провластный политолог
- ^ Кіраўнік «Ліберальнага клуба» Яўген Прэйгерман на закіды Франака Вячоркі аб працы на Макея: Мне цяжка каментаваць глупства — Наша Ніва, 02.05.2017
- ^ а б Тэлеграм-канал Франака Вячоркі, запіс ад 17 красавіка 2020 г.
- ^ Прэйгерман заклікаў ЕС заплюшчыць вочы на арышты ў Беларусі — Наша Ніва, 03.04.2017
- ^ Прэйгерман: Беларуская дзяржаўнасць стаіць перад сур’ёзным выпрабаваннем — Наша Ніва, 14.04.2020
- ^ Аляксандар Фядута. «Яўген, чаго вы панікуеце?» Фядута адказвае Прэйгерману — Наша Ніва, 15.04.2020
- ^ Сяргей Навумчык. Беларусь як унікум. Адказ Прэйгерману — Радыё Свабода, 15.04.2020
- ^ Сяргей Навумчык. Пра што забыўся палітоляг. Навумчык адказвае Прэйгерману — Радыё Свабода, 29.06.2021
- ^ Мікалай Дзядок. Не раскачивайте лодку, нашу крысу тошнит — 17.04.2020
- ^ Прэйгерман: «Калі нехта чакаў, што ўлада павядзе сябе па-іншаму, то гэта дурні альбо безадказныя людзі» — Радыё Свабода, 10.07.2020
- ^ Yauheni Preiherman. Why the EU Should Engage With Belarus [Яўген Прэйгерман. Чаму ЭЗ павінен уступаць у дыялёг зь Беларусьсю] — Carnegie Foundation, 3 красавіка 2017 г.
- ^ The Belarus Test for the "Geopolitical" EU: A view from Minsk [Беларусь як тэст для "геапалітчынага" Эўразьвязу: погляд зь Менску] — Фон Генрыха Бёля, 25.02.2021
- ^ Прэйгерман: «Мы даказваем, што не падрыхтаваныя, каб быць паўнавартаснай незалежнай дзяржавай» — Радыё Свабода, 8 чэрвеня 2021 г.
- ^ Прейгерман: после выборов внешнеполитические приоритеты Беларуси меняться не будут — СБ. Беларусь сегодня, 9 жніўня 2020 г.
- ^ Беларусь прыняла прынцыпова важнае рашэнне, захаваўшы прыхільнасць да палажэнняў ДРСМД — Прэйгерман — БелТА, 30 верасьня 2019 г.
- ^ Role and impact of small states in promoting peace and security in Eastern Europe. The case of Belarus. [Роля і ўплыў малых дзяржаваў у прасоўваньні міру і бясьпекі ўва Ўсходняй Эўропе. Выпадак Беларусі] — Менскі дыялёг, 28.05.2021
- ^ Can Belarus Become a Success Story of European Security? [Ці можа Беларусь зрабіцца гісторыяй посьпеху з пункту гледжаньня эўрапейскай бясьпекі?] — Менскі дыялёг, 2 лютага 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Яўген Прэйгерман // Газэта «Зьвязда», 13 верасьня 2016 г. Праверана 7 кастрычніка 2021 г.
- Яўген Прэйгерман // Газэта «Новы час», 26 жніўня 2021 г. Праверана 7 кастрычніка 2021 г.
- Яўген Прэйгерман // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 13 жніўня 2021 г. Праверана 7 кастрычніка 2021 г.