Ясінаўка
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Ясіноўка»)
Ясі́наўка[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Ясінаўка | |
трансьліт. Jasinaŭka | |
Уезд у Ясінаўку, чэрвень 2014 | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Насельніцтва: | 117 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225073[1] |
СААТА: | 1240804076 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′55″ пн. ш. 23°30′6″ у. д. / 52.43194° пн. ш. 23.50167° у. д.Каардынаты: 52°25′55″ пн. ш. 23°30′6″ у. д. / 52.43194° пн. ш. 23.50167° у. д. |
± Ясінаўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ясінаўка месьціцца за 25 км на паўночны захад ад Камянцу, за 55 км на поўнач ад Берасьця, за 10 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе фальварку Сірацін маёнтку Капылы ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1845: паводле інвэнтару ўладаньне абшарніцы Караліны Пуслоўскай. У вёсцы 46 двароў, 305 рэвіскіх душ, 387 дзесяцінаў ворыўнай зямлі, 153 дзесяціны сенакосу.
- 1897: паводле перапісу ў складзе Ясінаўскай сельскай грамады, 77 двароў, 500 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама, карчма, 2 кузьні.
- 1905: 513 жыхароў.
- 1915—1921: вёска моцна пацярпела ў час Першай сусьветнай і польска-савецкай войнаў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 20 жылых і 7 нежылых двароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Вярховіцкім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 94 двары, 450 жыхароў.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 12 жыхароў вёскі.
- 1945: арганізаваны калгас «Чырвоная зорка», пазьней у складзе калгасу «Расея».
- 1948: у пачатковай школе 60 вучняў.
- 1960: у вёсцы 336 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 251 жыхар.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 117 чалавек
- 1999 год — 141 чалавек
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Каралін». Працуе клюб, бібліятэка, крама.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц деревни Ясиновка (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 15 кастрычніка 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 167
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 101.