Юры Заяц
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Заяц (неадназначнасьць).
Ю́ры Апана́савіч За́яц (12 студзеня 1951, места Ліда — 3 красавіка 2011[1]) — беларускі археоляг і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1989).
У 1977 скончыў Менскі пэдагагічны інстытут, працаваў у Дзяржаўным музэі Беларусі, з 1978 — у сэктары старажытнай беларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі, з 1979 супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.
Дасьледаваў праблемы археалёгіі і гісторыі Цэнтральнай Беларусі пэрыяду фэадалізму. У тым ліку археалягічныя помнікі на тэрыторыі Менску і Заслаўя, Асіпавіцкага, Барысаўскага, Койданаўскага (вёскі Баравікі, Васілеўшчына, Грычына, Каменка, Курганы, Леніна, Лукашына, Машніца, Навасады, Павусьсе, Перацяткі, Путчына, Пярхурава, Радзіма, Ружампаль, Сквацы, Слабодка, Цяўлава, Чэрнікаўшчына, Шпількі, Шыкатавічы ды м. Койданава[2]) і Менскага раёнаў.
Аўтар манаграфіяў: «Заслаўе X—XVIII стагодзьдзяў» (1987); «Заслаўская кафля» (1990); «Заслаўе ў эпоху фэадалізму» (1995); «Абарончыя эбудаваньні Менску XI—XIII ст.» (1996), шэрагу артыкулаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 3 красавіка 2011 г. не стала археолага Юрыя Зайца // «Наша Слова» №14 (1009), 6 красавіка 2011 г.
- ^ Заяц Юрый Апанасавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 40.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.