Ялізава

працоўны пасёлак у Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Ялі́зава[2] — мястэчка[a] ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2459 чалавек[1]. Знаходзіцца за 28 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў, за 106 км паўднёвы захад ад Магілёва, на шашы Р67. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Асіпавічы.

Ялізава
лац. Jalizava
Уезд у мястэчка па Р67
Уезд у мястэчка па Р67
Дата заснаваньня: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Асіпавіцкі
Вышыня: 151 м н. у. м.
Насельніцтва: 2459 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2235
Паштовы індэкс: 213730
СААТА: 7248818906
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°23′56″ пн. ш. 29°0′15″ у. д. / 53.39889° пн. ш. 29.00417° у. д. / 53.39889; 29.00417Каардынаты: 53°23′56″ пн. ш. 29°0′15″ у. д. / 53.39889° пн. ш. 29.00417° у. д. / 53.39889; 29.00417
Ялізава на мапе Беларусі ±
Ялізава
Ялізава
Ялізава
Ялізава
Ялізава
Ялізава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тапонім Ялізава ўтварыўся ад імя зямянкі Лізаветы Вялікапольскай.

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX стагодзьдзі ў Ялізаве збудавалі палац і заснавалі маёнтак. У 1900 годзе сфармавалася вёска. У 1901—1916 гадох ува ўрочышчы Ялізаве працаваў лесапільны завод, які вырабляў дошкі з хвойных і паркет зь цьвёрдых лісьцевых пародаў. У 1910 годзе завод меў 2 паравыя машыны, працавалі 52 чал. Частка дошак ішла на Ялізаўскую гуту, збудаваны ў 1912 годзе. У пачатку ХХ стагодзьдзя Ялізава ўваходзіла ў склад Сьвіслацкай воласьці Бабруйскага павету, у вёсцы было 9 двароў, працавала школа. На 1917 год у Ялізаве было 50 двароў.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ялізава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ялізава вярнулі БССР, у Сьвіслацкі, з 1931 году ў Асіпавіцкі раён. Па пабудове ў 1931 годзе чыгункі Магілёў — Асіпавічы за 1 км ад вёскі пачала працаваць станцыя Сьвіслач (з 1955 году Ялізава). 27 верасьня 1938 году Ялізава атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку.

У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году Ялізава знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 1944 году мястэчка ўваходзіла ў склад Бабруйскай, з 1954 году Магілёўскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Бабруйскім, з 6 студзеня 1965 году ў Асіпавіцкім раёне.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 200 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 56 чал.; 1914 год — 247 чал.; 1939 год — 4502 чал.; 1970 год — 3,2 тыс. чал.[3]; 1989 год — 3438 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 3,3 тыс. чал.[4]; 2006 год — 2900 чал.; 2009 год — 2672 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 2491 чал.[6]; 2017 год — 2484 чал.[7]; 2018 год — 2459 чал.[1]

Інфраструктура

рэдагаваць

У Ялізаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, 2 бібліятэкі, дом культуры.

Эканоміка

рэдагаваць
 
Чыгуначная станцыя

Шклозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

У Ялізаве знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку і эпохі Русі.

  1. ^ афіцыйны статус — працоўны пасёлак
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 58
  3. ^ а б Регионоведение: география Могилёвской области: учебно-методический комплекс. — Могилёв: МГУ имени А. А. Кулешова, 2016. — 336 с.: ил. ISBN 978-985-568-226-5 (pdf) С. 275
  4. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 261.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць