Уладзімер Зіноўскі
Уладзі́мер Іва́навіч Зіно́ўскі (1955; г.п. Ялізава Асіпавіцкага раёну, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі. Экс-міністар эканомікі Беларусі (2014-2018).
Уладзімер Зіноўскі | |
Міністар эканомікі | |
---|---|
27 сьнежня 2014 — 18 жніўня 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Папярэднік: | Мікалай Снапкоў |
Наступнік: | Зьміцер Круты |
Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь | |
2 сьнежня 1998 — 27 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Уладзімер Нічыпаровіч |
Наступнік: | Іна Мядзьведзева |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 лістапада 1955 (67 гадоў) мястэчка Ялізава, Асіпавіцкі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзкае аб’яднаньне: | Камуністычны саюз моладзі Беларусі (1977—1981) |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1978), Акадэмія кіраваньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь (1993) |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
У 1981—1986 гадох — старшы інжынэр Галоўнай управы вылічальнай працы Цэнтральнай статыстычнай управы (ЦСУ) Беларускай ССР, старшы, вядучы эканаміст управы статыстыкі прамысловасьці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР (затым Дзяржкамітэта БССР па статыстыцы). У 1986—1989 гг. — намесьнік начальніка Статыстычнай управы Менскай вобласьці, намесьнік начальніка Менскай абласной управы статыстыкі. У 1989—1992 гг. — у Савеце міністраў: старшы рэфэрэнт сэктару эканамічнага аналізу і народна-гаспадарчых плянаў эканамічнага аддзелу, вядучы спэцыяліст эканамічнага аддзелу, вядучы спэцыяліст управы эканомікі і зьнешніх сувязяў, вядучы спэцыяліст управы эканомікі, галоўны спэцыяліст сэктару прагназаваньня і аналізу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця ўправы эканомікі Кіраўніцтва справамі Савету міністраў. У 1992—1998 гг. — першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу (затым — міністра статыстыкі і аналізу)[1].
З кастрычніка 2008 г. — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь (са сьнежня 1998 г. — міністар статыстыкі і аналізу).
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Зіноўскі Ўладзімер Іванавіч // Зьвязда : газэта. — 30 сьнежня 2010. — № 255 (26863). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Расклад асабістага прыёму грамадзянаў(рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі Праверана 18 красавіка 2014 г.