Юры Драгобыч

Украінскі навуковец, асьветнік, літаратар эпохі Адраджэньня

Юры Драгобыч (па-ўкраінску: Юрій Дрогобич), сапраўднае імя Юры Міхайлавіч Данат-Катэрмак (укр. Юрій Михайлович Донат-Котермак), да ХХ стагодзьдзя вядомы як Джорджа да Леаполі[2][3] (па-лацінску: Georgius Drohobicz de Russia[4]; 1450, Драгобыч, цяпер у Львоўскай вобласьці, Украіна — 4 лютага 1494, Кракаў) — рэнэсансны навуковец, асьветнік, паэт, філёзаф, астраном, астроляг. Доктар мэдыцыны і філязофіі. Рэктар Балёнскага ўнівэрсытэту мэдыцыны і вольных мастацтваў, прафэсар і віцэ-канцлер Істрапалітанскай акадэміі ў Браціславе, прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве[5].

Юры Драгобыч
Юрій Дрогобич
Імя пры нараджэньні Юры Міхайлавіч Катэрмак
Род дзейнасьці рэктар Балёнскага ўнівэрсытэту, прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту
Дата нараджэньня 1450
Месца нараджэньня Драгобыч, Украіна
Дата сьмерці 4 лютага 1494[1]
Месца сьмерці Кракаў, Польшча
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак астраном, філёзаф, прафэсар унівэрсытэту, астроляг, мэдык, рэдактар, лекар, пісьменьнік
Месца працы
Бацька Міхайла Данат-Катэрмак
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Драгобыч (неадназначнасьць).
Юрій Котермак на українській поштовій марці
Лицевий бік пам'ятної медалі, випущеної до 500-ліття «Прогностичної оцінки поточного 1483 року Ю. Дрогобича»
Зворотний бік пам'ятної медалі, випущеної до 500-ліття «Прогностичної оцінки поточного 1483 року Ю. Дрогобича»

Першы ўкраінскі аўтар друкаванай кніжкі.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Драгобычы (тады ў Рускім ваяводзтве Каралеўства Польскага) ў сям’і салявара Міхайла-Даната.

Першую адукацыю атрымаў у сьвятара царквы сьвятога Юра айца Яўтымія. Тады ж атрымаў першыя веды пра разьлік пасхаліяў і асноўныя веды лаціны.

Напрыканцы 1468 або на пачатку 1469 паступіў у Ягелонскі ўнівэрсытэт (Кракаў), дзе здабыў навуковую ступень бакаляўра (1470) і магістра (1473). Вывучаў мэдыцыну і вольныя мастацтвы ў Балёнскім унівэрсытэце, дзе стаў доктарам філязофіі (к. 1478) і мэдыцыны (к. 1482).

У Балёньні ў 1478—1479 і 1480—1482 роках чытаў лекцыі па астраноміі. Пра высокую адзнаку ягонай кваліфікацыі сьведчыць пра тое, што Юрыю прызначаная падвойная аплата — дзьвесьце ліраў замест звычайных ста[6].

З 1481 да 1482 быў рэктарам Балёнскага ўнівэрсытэту — найстарэйшага ў Эўропе, у гісторыю якога ён увайшоў пад імем «Джорджа да Леаполі»[2][3] — Юрыя з Львову. Рэктар — адміністрацыйны кіраўнік унівэрсытэту — абіраўся з выкладчыкаў на два гады. Юры Драгобыч рыхтаваў з прафэсарамі расклад лекцыяў, запаўняў вакансіі, усталёўваў парадак аплаты працы прафэсараў, кантраляваў іхнюю работу, арганізоўваў дыспуты, меў права крымінальнай юрысдыкцыі над усімі, хто быў на службе ці навучаўся ва ўнівэрсытэце.

Падтрымліваў цесныя сувязі з выбітнымі італьянскімі навукоўцамі-гуманістамі, сярод іх Марцыё Галеота, Рэгіёмантан[7].

З 1487 — прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту. Памёр у м. Кракове, дзе і пахаваны.

Дзейнасьць

рэдагаваць

7 лютага 1483 у Рыме выдаў кнігу «Прагнастычная ацэнка цяперашняга 1483 року» (Iudicium pronosticon Anni MCCCCLXXX III), якая ёсьць першай вядомай друкаванай кнігай, напісанай украінцам. У ёй, акрамя астралягічных прагнозаў, былі зьвесткі па геаграфіі, астраноміі, мэтэаралёгіі, філязофіі. Навуковец падае вызначаныя ім каардынаты местаў: Вільні, Драгобычу, Львову, шэрагу местаў Італіі і Нямеччыны, чым выяўляе ґрунтоўную абазнанасьць у геаграфіі ўсёй Эўропы. «Прагностык» у пэўнай меры знаёміў эўрапейскага чытача з краінамі Ўсходняй Эўропы. У разьдзеле «пра становішча Польшчы» ён падкрэсьлівае, што Львоў і Драгобыч належаць не да Польшчы, а да Русі, пад якою разумее «Рускае Каралеўства» — колішнія ўладаньні галіцка-валынскага караля Данілы. Такая характарыстыка тогачаснай палітычнай мапы Ўсходняй Эўропы сьведчыць, што за мяжой Юры Драгобыч прагнуў прадстаўляць менавіта Русь, пад якою разумеў найперш Галічыну[6].

Юры Драгобыч зазначаў, што насельніцтву хрысьціянскіх краінаў пагражаюць «вялікія небясьпекі… у сувязі з прыгнётам князямі і панамі». Выказаў упэўненасьць у здатнасьці людзкога розуму пазнаць заканамернасьці сьвету.

З 1487 року працаваў прафэсарам мэдыцыны Ягелонскага ўнівэрсытэту, меў чын каралеўскага лекара.

Выкладніцкая дзейнасьць Юрыя Драгобыча была накіраваная на пашырэньне гуманістычных ідэяў эпохі Адраджэньня. Ён лічыў, што ідэал дабрасумленнасьці — Бог, да якога чалавек можа наблізіцца дзякуючы самаўдасканаленьню.

У бібліятэках Парыжу захаваліся копіі двух астралягічных трактатаў Юрыя Драгобыча, а ў Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Мюнхэне — ягоны прагноз на 1478 рок, перапісаны нямецкім гуманістам Гартманам Шэдэлем. Гэтыя працы сьведчылі пра грунтоўную абазнанасьць навукоўцы ў антычнай і сярэднявечнай літаратуры.

Вядомыя вучні

рэдагаваць

Сярод ягоных студэнтаў быў будучы выбітны астраном Мікалай Капэрнік, аўтар трактату «Пра вярчэньне нябесных сфэраў», які паклаў пачатак новага геліяцэнтрычнага погляду на будову Сонечнай сыстэмы.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць
  • У Драгобычы ўсталяваны помнік навукоўцу.
  • Ва Ўкраіне выпушчаная паштовая марка, прысьвечаная Юрыю Катэрмаку-Драгобычу.
  • У 2009 выпушчаная ўкраінская манэта, прысьвечаная міжнароднаму году астраноміі, на рэвэрсе якой выява Юрыя Катэрмака-Драгобыча[8].
  • Імем Юрыя Драгобыча названыя вуліцы ў Драгобычы, Львове, Калушы, Краматорску, Сьміле.
  • У 2011 на фасадзе Балёнскага ўнівэрсытэту адкрытая мэмарыяльная дошка Юрыю Драгобычу[9].
  1. ^ https://day.kyiv.ua/ru/article/istoriya-i-ya/yuriy-drogobych-v-kontekste-formirovaniya-ukrainskoy-elity
  2. ^ а б Українське небо / Студії над історією астрономії в Україні — Google книги
  3. ^ а б Італійський слід великого українця // Marianna Soronevych, Gazeta Ukrainska / «Українська газета» в Італії
  4. ^ Magister Georgius Drohobicz de Russia
  5. ^ Імена в медицині у відгомоні часу. 2015 рік. Календар знамен. та пам’ятн. дат / Укладачі: С. М. Булах, Л. Є. Корнілова, М. С. Слободенюк. Наук. консультант засл. працівник культури України Р. І. Павленко. Ред. Н. М. Бортнік.— К.: Національна наук. мед. бібліотека України, 2015.— С. 4.
  6. ^ а б Юрій Дрогобич в контексті формування української еліти Праверана 2016-06-16 г.
  7. ^ Він був ректором у Болоньї — Юрій Котермак
  8. ^ https://web.archive.org/web/20090825200539/http://www.bank.gov.ua/Bank_mn/YUV_M/Coins/Other/Astronomia.htm
  9. ^ Чит. Дмитро Федан, У Болонському університеті відкрили меморіальну дошку Юрію Дрогобичу // Каменярі. — 2011. — 11 березня. — № 9. — С. 2.

Літаратура

рэдагаваць
  • Юрій Дрогобит. Iudicium pronosticon Anni MCCCCLXXX III.(аудіозапис)  (укр.)
  • Кревецький Іван. Прогностик Юрія Дрогобича — наша найстарша печатана книжка. Появилася 1483 р. в Римі і присвячена Папі. Її автор: Галичанин// Нова Зоря. — 1932.– Ч. 32. — 1 трав.
  • Білецький В. С. 509 років тому: [про Ю. Котермака (Дрогобича) — д-ра медицини, філос., астрономії та його кн. «Прогностична оцінка поточного 1483 року»] // Східний часопис. — 1992. — 16 січ. (№ 1). — С. 8. — Подано під псевд.: Петро Плай. — Дод. до газ. «Сіл. Донеччина».
  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк : Вежа, 2000.
  • Довідник з історії України. За ред. І. Підкови та Р. Шуста. — К. : Генеза, 1993.
  • Ісаєвич Я. Дрогобич Юрій // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2004. — Т. 2 : Г — Д. — С. 466.
  • Ісаєвич Я. Д.  Юрій Дрогобич. Історична повість(недаступная спасылка). — К. : Молодь, 1972. — 121 с. — («Життя славетних»). — Вип. 16.
  • Прогностичний погляд на 1483 рік. Дрогобич Юрій. Роки і пророцтва / Уклад. і наук. ред. В. М. Вандишев. — X. : Факт, 2002.
  • Прогностичне судження про 1478 рік. Дрогобич Юрій. Роки і пророцтва / Уклад. і наук. ред. В. М. Вандишев. — X. : Факт, 2002., українською
  • Імена в медицині у відгомоні часу. 2015 рік. Календар знаменних та пам'ятних дат / Укладачі: С. М. Булах, Л. Є. Корнілова, М. С. Слободенюк. Наук. консультант засл. працівник культури України Р. І. Павленко. Ред. Н. М. Бортнік.— К.: Національна наукова медична бібліотека України, 2015.— 114 с.
  • Ісаєвич Я. Юрій з Дрогобича// Український історичний журнал. — 1960. — № 4; Його ж. Юрій Котермак з Дрогобича і його книга// Бібліотекознавство і бібліографія, — 1969. — Вип. 7;
  • Вавричин М., Ісаєвич Я. Юрій Дрогобич: До 500-річчя виходу першої книги вітчизняного автора. Бібліографічний покажчик. — Львів, 1983;
  • Ісаєвич Я. Юрій з Дрогобича // Аксіоми для нащадків. Українські імена у світовій науці. — Львів, 1992;
  • Isajevych Ja. George Drohobych's astronomical treatises and their Arabic Sources// The Introduction of Arabic Philosophy into Europe. — Leiden, 1994;
  • Исаевич Я. Дрогобыч Юрий. Годы и пророчества. — Харьков, 2002.
  • Ісаєвич Я. Збереглися два томи// Друг читача (Київ). — 1983. — № 9. — 3 бер. — С 7.
  • Бічуя Ніна. Дрогобицький звіздар. — Київ: Рад. письменник, 1970. — 108 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць