Эвенкі́йская мова (саманазва: Эвэды̄ турэ̄н[3], ᠧᠠᠩᠬᠢ) — мова тунгуса-маньчжурскае моўнае сям’і, на якой размаўляе народ эвенкі; зьяўляецца найбуйнейшай паводле колькасьці носьбітаў мовай серад паўночнае групы тунгуса-маньчжурскіх моваў. Носьбіты мовы распаўсюджаныя перадусім у Расеі, Кітаі і Манголіі.

Эвенкійская мова
Эвэды̄ турэ̄н,
ᠧᠠᠩᠬᠢ
Ужываецца ў Расеі, Кітаі, Манголіі
Рэгіён Расея: Усходняя Сыбір,
Кітай: Хэйлунцзян, Унутраная Манголія,
Манголія: Сэлэнгэ
Колькасьць карыстальнікаў 17 000 чал.[1]
Клясыфікацыя Алтайскія мовы
Афіцыйны статус
Статус: 7 Нясталы[d][2]
Пісьмо кірыліца, старамангольскае пісьмо і Evenki alphabet[d]
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т) evn
ISO 639-3 evn
SIL
Гэты артыкул зьмяшчае тэкст з выкарыстаньнем старамангольскай пісьмовасьці.
Без падтрымкі дадзенага віду пісьмовасьці замест ейных знакаў на вашай прыладзе адлюстроўвацьмуцца пытальнікі, квадраты або іншыя сымбалі.

У некаторых рэгіёнах мова зазнала значны ўплыў з боку якуцкае ды бурацкае моваў, але найбольшы ўплыў аказвае расейская: паводле зьвестак на 2002 год, расейскую мову ведала 92,7% эвенкаў Расеі.

Эвенкійская мова мае вельмі акрэсьлены дыялектны падзел, які выражаецца ў існаваньні трох дыялектных групаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на меншыя дыялекты.

Пісьмовая мова створаная ў СССР у 1931 годзе і першапачаткова засноўвалася на лацінскім альфабэце, які ў 1937 быў заменены на кірылічны[4]; у Кітаі мова мае экспэрымэнтальную пісьмовасьць, заснаваную на старамангольскай пісьмовасьці[5].

За цяперашнім часам мова звычайна адносіцца да катэгорыі моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня[6].

Клясыфікацыя рэдагаваць

Эвенкійская мова ўваходзіць у склад тунгуса-маньчжурскае моўнае сям'і. Ейнае падабенства з маньчжурскай, найбольш задакумэнтаванай мовай гэтае сям’і, было ўсталяванае яшчэ некалькі стагодзьдзяў таму: спачатку расейскім і нямецкім дасьледчыкам Пэтэрам Сыманам Палясам (канец XVIII ст.), пазьней, у больш пільных лінгвістычных дасьледаваньнях — фінскім філёлягам Матыясам Аляксандрам Кастрэнам (сярэдзіна ХІХ ст.), які лічыцца адным зь піянэраў у сфэры тунгусалёгіі[4].

Дакладная ўнутраная структура тунгуса-маньчжурскае сям’і моваў дагэтуль зьяўляецца прадмэтам вызначаных спрэчак. Некаторыя навукоўцы прапаноўваюць два падсямействы ў яе складзе, падзяляючы тунгуса-маньчжурскія мовы на падсямейства для маньчжурскай мовы і падсямейства для астатніх, у тым ліку й для эвенкійскай[7]. Парталы SIL International і Ethnologue падаюць клясыфікацыю, згодна зь якой тунгуса-маньчжурскія мовы падзяляюцца на два падсямействы, паўночнае ды паўднёвае, месца эвенкійскай мовы пры гэтым варыянце вызначаецца ў складзе паўночнай[8]. Іншыя меркаваньні прапаноўваюць тры або нават больш падсямействаў, або прынамсі кантынуўм, складовымі часткамі якога зьяўляюцца эвенкійская і маньчжурская[7].

Дыялекты рэдагаваць

У эвенкійскай мове налічваюць тры групы дыялектаў: паўночную, паўднёвую ды ўсходнюю, якія адрозьніваюцца між сабою ў асноўным паводле фанэтычнае прыкметы: адпавяданьня гукаў с // һ.

  • Паўднёвая (сыбілянтная): характэрны пачатковы с у пачатку і ў інтэрвакальнай пазыцыі — сулаки (па-беларуску: «ліса»), аси (па-беларуску: «жанчына»);
  • Паўночная (сьпірантная): характэрны зычны һ у гэтых жа пазыцыях — һулаки (па-беларуску: «ліса»), аһи (па-беларуску: «жанчына»);
  • Усходняя: у пачатковай пазыцыі сустракаецца і с, і һ, у інтэрвакальнай — толькі һ (сулаки, һулаки; але аһи).

У асобных гаворках сустракаецца адпавяданьне гуку ш гуку с: шулаки, аши.

Да паўднёвых дыялектаў адносяцца дзьве падгрупы дыялектаў: з вымаўленьнем гуку ш (верхаленская, ангарская, паўночнабайкальская, верхнеангарская гаворкі) і с (ванаварская, куюмбінская, палігусаўская, байкіцкая, сурындзійская, баўнтаўская, талоцкая, тунгукачонская, нерчынская гаворкі). У склад паўночнае групы дыялектаў уваходзяць ілімпійская, агата-большапароская, тутачанская, хантайская, ербагачонская, наканаўская гаворкі; у склад усходняй — баргузінская, каларская, алёкмінская, тунгірская, токінская, амгінская, джэлтулацкая, цімптанская, тамоцкая, хінганская, чульманская, учурская, зейская, селемджынская, бураінская, урмійская, аянская, аімская, майская, нельканская, тоцінская, чуміканская, тугурская, сахалінская.

Серад эвенкаў Кітаю распаўсюджаныя ўласныя мясцовыя дыялекты — хіхуэ, хайлаэр, аалугуя, чэнбаэрху і марыгеле, зь іх нормай лічыцца дыялект хіхуэ. Дыялекты эвенкаў Кітаю значна адрозьніваюцца ад дыялектаў эвенкійскай мовы ў Расеі[9].

Асноўная характарыстыка рэдагаваць

Фанэтыка рэдагаваць

Склад у эвенкійскай мове звычайна будуецца па схеме «зычны + галосны», але мажлівыя й іншыя варыянты[10].

  • Галосныя:

Паводле некаторых зьвестак, колькасьць галосных гукаў у эвенкійскай налічвае адзінаццаць, зь якіх пяць зьяўляюцца звычайнымі, таксама існуе адрозьненьне галосных паводле даўжыні (кароткія і доўгія, акрамя /e/) і кароткім і доўгім варыянтамі гуку /ə/[11], у той час як у некаторых іншых дасьледаваньнях сьцьвярджаецца пра існаваньне трынаццаці галосных гукаў[10].

У табліцы ніжэй прыведзеныя гукі, якія сустракаюцца ў эвенкійскіх гаворках Расеі, у тым ліку і тыя, якія прыводзяцца толькі ў некаторых дасьледаваньнях (указаныя курсівам)[10][12]:

Пярэдняга
шэрагу
Задняга
шэрагу
агубленыя неагубленыя агубленыя
Верхняга
ўздыму
i,
ɪ, ɪː

ɯ
u,
ʊ, ʊː
Сярэдняга
ўздыму

je, jeː
ǝ, ǝː
ɛ, ɛː
o,
Ніжняга
ўздыму
a,

Варта адзначыць, што сыстэма галосных гукаў у дыялектах Кітаю выразна адрозьніваецца ад дыялектаў Расеі[13]:

Пярэдняга
шэрагу
Сярэдняга
шэрагу
Задняга
шэрагу
неагубленыя агубленыя неагубленыя агубленыя
Верхняга
ўздыму
i, ʉ, ʉː u,
Сярэдняга
ўздыму
e, ɵ, ɵː ǝ, ǝː o,
Ніжняга
ўздыму
a,

Як і ў большай частцы тунгуса-маньчжурскіх моваў, у эвенкійскай выконваецца правіла гармоніі галосных — галосныя суфіксаў узгадняюцца з галоснымі каранёў. Між тым, некаторыя суфіксы і галосныя /i/, /iː/, /u/, /uː/ не прытрымліваюцца гэтага правіла[11].

  • Зычныя:

У эвенкійскай мове налічваецца 18 гукаў (іншыя дасьледаваньні даюць лічбу ў 21 гук), пры гэтым у фанэтыцы мовы даволі мала паўзычных гукаў. У табліцы ніжэй прадстаўленыя зычныя гукі ў эвенкійскай (у тым ліку і з тымі, якія ўваходзяць у пашыраныя сьпісы некаторых дасьледаваньняў, пазначаныя курсівам)[10][12].

Губныя Зубныя Палятальныя Альвэалярныя Заднеязычныя
Насавыя m n ɲ ŋ
Выбухныя глухія p t k
звонкія b d , ɡ
Фрыкатыўныя глухія f s x
звонкія β, v ɣ
Апраксыманты w l j
Дрыжачыя r

Гук β мае свой аляфон у канцы слова, [f], а таксама інтэрвакальны варыянт — [w].

Зычныя ў эвенкійскіх гаворках Расеі і Кітаю ў асноўным зьяўляюцца аднолькавымі, аднак у кітайскіх існуюць некаторыя адрозьненьні: гук /h/ замест /x/, рэдкае зьяўленьне /β/, /ɣ/ або /ɲ/, некаторыя дасьледчыкі адзначаюць прысутнасьць /dʐ/ на месцы /dʒ/[13][14].

Словаўтварэньне накладае вызначаны шэраг абмежаваньняў на пачатак і канец слова. Так, у пачатку словаў, апрача запазычаньняў, ня могуць выступаць гукі р ды ф, гукі в, п могуць сустракацца толькі рэдка. У канцавой пазыцыі ня могуць існаваць гукі б, д, д’, ч, х. Словы ў эвенкійскай мове часьцей за ўсё скончваюцца на галосны гук або н.

  • Структура складоў:

Склад можа будавацца паводле схемаў «галосны», «галосны + зычны», «галосны + зычны + зычны», «зычны + галосны», «зычны + галосны + зычны», «зычны + галосны + зычны + зычны»[13], пры гэтым у кітайскіх дыялектах склад ня можа пачынацца з гукаў /k/, /ŋ/, /r/[13].

Пісьмовасьць рэдагаваць

  • Расея

У эвенкійскай мове ў Расеі выкарыстоўваецца альфабэт на кірылічнай аснове. Гэты альфабэт адрозьніваецца ад расейскага наяўнасьцю літары ӈ, якой пазначаецца гук /ŋ/, аднак з прычыны тыпаграфскіх абмежаваньняў гэтая літара ўжываецца непасьлядоўна[15]. Іншыя гукі, напрыклад /dʒ/, ня маюць сваіх асобных літараў, у выніку чаго гэта прывяло да некаторых блытанінаў і калькаваньня расейскае фанэтыкі ў маўленьні маладых носьбітаў мовы. Падоўжанасьць галоснага гуку ўказваецца дыякрытычным знакам макрон (рыса над літарай).

Выгляд кірылічнага эвенкійскага альфабэту:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Л л М м Н н Ӈ ӈ
О о П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х
Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э
Ю ю Я я
  • Кітай

У пісьмовасьці эвенкійскай мовы Кітаю выкарыстоўваецца лацінскі альфабэт, а на экспэрымэнтальнай аснове — старажытнамангольская пісьмовасьць. У 1980-х гг. эвенкійскімі навукоўцамі ставіліся спробы распрацаваць стандартызаваную пісьмовасьць, у якой ужываліся б адначасова лацініца на базе піньіню і сымбалі старамангольскай пісьмовасьці. Імі быў апублікаваны эвенкійска-мангольска-кітайскі слоўнік, пісьмовасьць якога засноўвалася на IPA, піньіні і старамангольскай пісьмовасьці. Старамангольскай пісьмовасьцю і IPA быў апублікаваны зборнік народных песень (запісаны ў кітайскім нотным запісе).

Артаграфічная сыстэма, распрацаваная эвенкійскімі дасьледнікамі Кітаю, адлюстроўвае адрозьненьні паміж эвенкійскай і мангольскай фанэтыкамі. У ёй ужываюцца сымбалі   ды   (у мангольскай раманізацыі звычайна пазначаюцца як „q” і „ɣ”) для гуку /g/[5]. Гэтая сыстэма карыстаецца двайнымі спалучэньнямі літараў як у старамангольскім, так і ў лацінскім варыянце для ўказаньня падоўжаных галосных, аднак для гуку /ɔː/ ужываецца спалучэньне ao замест чаканага оо. Зборнікі песень, падрыхтаваныя навукоўцамі, зьмяшчаюць некаторыя адрозьненьні ад альфабэту, прыведзенага ніжэй, напрыклад, падваеньне галосных гукаў часам можа ўказвацца ня толькі дзьвюма літарамі, паміж імі можа ўстаўляцца глухая літара   („ɣ”), што, хутчэй за ўсё, зьяўляецца ўплывам з боку мангольскае мовы. Гук /t/, у выпадку ягонага знаходжаньня ў сярэдзіне або ў канцы слова, запісваецца маньчжурскім сымбалем [5]. Прыметнік «эвенкійскі» на эвенкійскай мове ў гэтай пісьмовасьці запісваецца як /eweŋki/, аднак у старамангольскай артаграфіі звычайна не дапускаецца спалучэньня /ŋk/. Сыстэма галосных адрозьніваецца ад сыстэмы, прыведзенай паводле Chaoke (1995, 2009).

У табліцы прыведзеныя сымбалі старамангольскай пісьмовасьці, якія ўжываюцца ў эвенкійскай мове Кітаю. Унізе пад літарамі прыведзеныя гукі, якія ўказваюцца гэтымі літарамі.


a
/a/

e
/ə/

y*, i
/i/

o
/ʊ/

o
/ɔ/

u
/o/

u
/u/
*
e
/ə/

n
/n/

ng
/ŋ/

b
/b/

p
/p/

g
/g/

g
/g/

m
/m/

l
/l/

s
/s/

x, sh
/ʃ/

t
/t/

d
/d/

q, ch
/tʃ/

j, zh
/dʐ/

y
/j/

r
/r/

w
/w/

f
/f/

k
/k/

h
/h/
* выкарыстоўваецца толькі ў пачатку слова

Лацінскі альфабэт эвенкійскае мовы Кітаю. Ніжэй за літары прыведзеныя гукі, якія ўказваюцца гэтымі літарамі.

A a
/a/
B b
/b/
C c
/ts/
D d
/d/
E e
/ə/
Ē ē
/e/
F f
/f/
G g
/ɡ/
Ḡ ḡ
/ɣ/
H h
/x. h/
I i
/i/
J j
/dʒ/
K k
/k/
L l
/l/
M m
/m/
N n
/n/
Ng ng
/ŋ/, /ˠ/
Ō ō
/ɔ/
O o
/ʊ/
P p
/p/
Q q
/tʃ/
R r
/r/
S s
/s/
T t
/t/
U u
/u/
V v
/ɵ/
W w
/w/
X x
/ʃ/
Y y
/j/
Z z
/dz/

Марфалёгія рэдагаваць

Эвенкійская мова зьяўляецца мовай аглютынацыйнага тыпу, кожная марфэма можа несьці толькі адно значэньне. Эвенкійскія займеньнікі адрозьніваюцца ў адзіночным і множным ліках[11]. Эвенкійская мова мае багатую склонавую сыстэму (13 склонаў), аднак у дыялектах існуюць некаторыя адрозьненьні ў гэтай сыстэме[11], у мове адрозьніваецца адчужальная і неадчужальная ўласнасьці[11].

Множны лік указваецца канчаткамі -il-, -l-, -r-, якія ў слове стаяць перад склонавымі паказчыкамі (напрыклад, tyge-l-ve — «кубкаў», Ivul-ngi oro-r-in — «алені з Івулу»)[10].

Сынтаксіс рэдагаваць

Сказ у эвенкійскай мове будуецца па схеме SOV (дзейнік-дапаўненьне-выказьнік).

Літаратурная традыцыя рэдагаваць

Эвенкі ня мелі ўласнай пісьмовай мовы да ўвядзеньня лацініцы ў 1931 годзе і наступнага пераходу на кірыліцу ў 1936-1937 гг.[11]. Літаратурная мова першапачаткова была заснаваная на непскім дыялекце паўднёвае групы, аднак у 1950-х гадох за яе аснову быў узяты дыялект Каменнае Тунгускі[4]. Літаратурны стандарт падвергнуўся крытыцы расейскага этнографа Сяргея Шыракагорава, у манаграфіі якога быў дадзены прагноз аб хуткай сьмерці мовы[16], Шыракагораў сьцьвярджаў, што літаратурная эвенкійская яшчэ не дасягнула нарматыўнага статусу, які маглі б разумець усе носьбіты мовы, і што носьбіты розных дыялектаў разумеюць гэтую літаратурную мову зь вялікай цяжкасьцю[11]. Тым ня менш, літаратурны стандарт мовы атрымаў досыць шырокае прызнаньне і працягвае выкарыстоўваць свае функцыі[4]. Ад 1930-х гадоў ажыцьцяўляюцца пераклады твораў на мову, публікуюцца падручнікі і слоўнікі[10]. У Туры, адміністрацыйным цэнтры былой Эвенкійскай аўтаномнай акругі, у мясцовай газэце штотыднёва публікуюцца дадатковыя тэксты па-эвенкійску[4].

Колькасьць носьбітаў рэдагаваць

У эвенкійскай мове існуе вялікая колькасьць запазычаньняў з расейскай мовы, асабліва ў галіне зьяваў, зь якімі эвенкі здолелі азнаёміцца толькі па прыходзе расейскіх перасяленцаў у Сыбір. У сваім паўсядзённым жыцьці эвенкі даволі часта ўступаюць у кантакты з буратамі, якутамі ды расейцамі, з гэтае прычыны кожная зь іхных моваў так ці інакш аказвае ўплыў на эвенкійскую. Расейская мова ў рэгіёне распаўсюджваньня эвенкійскае мовы ў Расеі выконвае ролю лінгва франка, эвенкі ў вялікай ступені ведаюць расейскую, а часта зь іх бывае нават трохмоўнымі. Шматлікія эвенкі, якія пражываюць у Якутыі, успрынялі якуцкую мову і страцілі эвенкійскую, мова эвенкаў Буратыі зазнае значны ўплыў бурацкай мовы. Адзначаецца страта мовы, сама мова працягвае выкарыстоўвацца толькі ў некаторых раёнах кампактнага пражываньня эвенкаў прадстаўнікамі старэйшага і сярэдняга пакаленьняў.

Паводле зьвестак на 1989 год серад эвенкаў Расеі эвенкійскай лічылі роднай мовай 26,1% (зрэшты, у 1979 годзе гэты адсотак складаў 20,7 %). Вольна валодалі эвенкійскай 45,1 %, расейскай мовай — 75,2 %. У 1998 годзе ў Расеі налічвалася каля 30 тысячаў этнічных эвенкаў, зь іх па-эвенкійску размаўляла прыкладна 1/3. Згодна зь перапісам у Расеі 2002 году 35 527 яе грамадзянаў зьяўляюцца эвенкамі паводле нацыянальнасьці, зь іх носьбітамі эвенкійскай мовы зьяўляюцца 7 580 чалавек[8]. Колькасьць асобаў, якія валодаюць эвенкійскай мовай, хістаецца па рэгіёнах: так, у Амурскай і Чыцінскай (цяпер — Забайкальскі край) эвенкійскую ведала 98% эвенкаў, у Іркуцкай вобласьці — 47%, у Буратыі ды Якутыі — 12—15 %.

У Кітаі колькасьць эвенкаў складае 30 500 чалавек, зь іх эвенкійскай валодае 19 000 чалавек, толькі па-эвенкійску можа размаўляць прыблізна 3 000 чалавек[8]. Юха Янхунэн у 1996 г. дасьледаваў зьяву шматмоўя ў Хулунбуіры (поўнач Унутранае Манголіі, Кітай) ў прылеглых рэгіёнах правінцыі Хэйлунцьзян (Цыцыкар і г.д.). Паводле дасьледаваньняў было выяўлена, што большасьць салонаў (субгрупа эвенкаў) яшчэ магла размаўляць па-эвенкійску, а каля паловы ведала яшчэ й даурскую[17], разам з гэтым серад чальцоў гэтых групаў меншасьцяў у якасьці лінгва франка функцыянавала мангольская, што было абумоўлена атрыманьнем прадстаўнікамі гэтых народаў сярэдняй адукацыі на мангольскай мове. Серад дасьледаваных Янхунэнам эвенкаў, якія ня ведалі мангольскай і якія жывуць на поўначы Хулунбуіру, было адзначана карыстаньне таксама і расейскай мовы як «мовы міжкультурнай камунікацыі»[17].

У Манголіі існуе невялікая колькасьць носьбітаў эвенкійскае мовы, якая налічвае блізу 1 000 чалавек[8].

На цяперашні момант маецца мала сьведчаньняў пра захады па захаваньні мовы. Паводле зьвестак на 1998 год, мова выкладалася ў дашкольных установах і пачатковых клясах школаў, прапаноўвалася ў якасьці факульаттыўных заняткаў у восьмай клясе. Мова даступная для вывучэньня ў Інстытуце народаў Поўначы (Расея)[10]. У 1980-х гадох хрысьціянскія місіянэры зьдзейсьнілі пераклад Бібліі на эвенкійскую мову, хрысьціянскае аб'яднаньне Global Recordings Network запісала па-эвенкійску вызначаныя хрысьціянскія матэрыялы[18].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Зьвесткі на 2007—2010 гг. паводле Ethnologue
  2. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675
  3. ^ Boldyrev, B. V. (1994), Русско-эвенкийский словарь: около 20 000 слов, Novosibirsk: Institute of Philology, Russian Academic of Sciences, ISBN 5-02-029805-0
  4. ^ а б в г д Atknine, Victor (1997), "The Evenki Language from the Yenesei to Sakhalin", in Shōji, Hiroshi; Janhunen, Juha, Northern Minority Languages: Problems of Survival, Senri Ethnological Studies, pp. 109–121, OCLC 37261684
  5. ^ а б в Kara, György (2006), "Solon Ewenki in Mongolian Script", in Pozzi, Alessandra, Tumen jalafun jecen akū: Manchu studies in honour of Giovanni Stary, Otto Harrassowitz Verlag, pp. 133–148, ISBN 978-3-447-05378-5
  6. ^ Grenoble; Janhunen
  7. ^ а б Whaley, Lindsay J.; Grenoble, Lenore A.; Li, Fengxiang (June 1999), "Revisiting Tungusic Classification from the Bottom up: A Comparison of Evenki and Oroqen", Language 75 (2): 286–321, doi:10.2307/417262, JSTOR 417262
  8. ^ а б в г Lewis 2009
  9. ^ Паводле Ethnologue.
  10. ^ а б в г д е ё Nedjalkov, Igor (1997), Evenki, London: Routledge, ISBN 0-415-02640-7
  11. ^ а б в г д е ё Bulatova, Nadezhda; Grenoble, Lenore (1999), Evenki, Munich: Lincom Europa, ISBN 3-89586-222-3
  12. ^ а б Campbell, George L. (2000), "Evenki", Compendium of the World's Languages: Abaza to Kurdish 1 (2, revised ed.), Taylor & Francis, ISBN 0-415-20298-1
  13. ^ а б в г Dular, O. Chaoke (2009), 《鄂温克语参考语法》, 北京: 中国社会科学出版社, ISBN 978-7-5004-8143-0
  14. ^ Kesingge et al. 1983, p. 6
  15. ^ Grenoble, Lenore A.; Whaley, Lindsay J. (2003), "Evaluating the impact of literacy: the case of Evenki", in Joseph, Brian D., When languages collide: perspectives on language conflict, language competition, and language coexistence, Ohio State University Press, pp. 109–121, ISBN 978-0-8142-0913-4
  16. ^ Inoue, Koichi (1991), "Tungus Literary Language", Asian Folklore Studies 50 (1): 35–66, doi:10.2307/1178185, JSTOR 1178185
  17. ^ а б Janhunen, Juha (1996), "Mongolic languages as idioms of intercultural communication in Northern Manchuria", in Wurm, Stephen Adolphe; Mühlhäusler, Peter; Tryon, Darrell T., Atlas of languages of intercultural communication in the Pacific, Asia and the Americas, Walter de Gruyter, pp. 827–835, ISBN 978-3-11-013417-9
  18. ^ Global Recordings Network (2011), Words of Life 1 – Evenki, retrieved 2011-04-22

Літаратура рэдагаваць

  • Болдырев Б. В. Эвенкийско-русский словарь (Эвэды-лучады турэрук). — Новосибирск: Изд-во СО РАН, филиал «Гео», 2000. — Ч. 2: Р—Я. — 484 с.
  • Андреева, T. E. (1988). Звуковой строй томмотского говора эвенкийского языка: Экспериментально-фонетическое исследование. Новосибирск: Наука. ISBN 978-5-02-029187-4. OCLC 21826474
  • Булатова, Н. (1999). Язык сахалинских эвенков. Санкт-Петербург: North Without Conflicts Fund. ISBN 5-88925-009-4
  • Chaoke, D. O.; Tsumugari, Toshiro; Kazama, Shinjiro (1991). 『ソロン語基本例文集』 [Solon Basic Sentences]. Sapporo: Faculty of Letters, Hokkaido University. NDL 95049777.
  • Горцевская, В. А. (1936). Характеристика говоров баргузинских эвенков: По материалам Н. Н. Поппе. Москва-Ленинград: Государственное Учебно-Педагогическое издательство. OCLC 41824692
  • Мыреева, А. Н. (2004). Эвенкийско-русский словарь: около 30 000 слов. Новосибирск: Наука. ISBN 978-5-02-030684-4. OCLC 61282240

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць