Тунгуса-маньчжурскія мовы

моўная сям’я

Тунгу́са-маньчжу́рскія мовы — сям'я моваў, распаўсюджаная ва Ўсходняй Сыбіры і Маньчжурыі, на мовах якой размаўляюць тунгуса-маньчжурскія народы. Многія з тунгуса-маньчжурскіх моваў знаходзяцца пад пагрозаю зьнікненьня, праз што доўгатэрміновая будучыня сям'і зьяўляецца нявызначанай.

тунгуса-маньчжурская сям'я
Народнасьць тунгуса-маньчжурскія народы
Арэал Усходняя Сыбір, Маньчжурыя
Лінгвістычная клясыфікацыя уваходзіць у алтайскую сям'ю (гіпатэтычна)
  • тунгуса-маньчжурскія
Склад
паўночныя
паўднёвыя
Колькасьць носьбітаў 40 000 — 120 000 чал.
ISO 639-5: tuw

Тунгуса-маньчжурскія мовы на мапе сьвету

Традыцыйна лічыцца як частка алтайскае моўнае сям'і, у якую ўваходзіць разам зь цюрскай і мангольскай сем'ямі, аднак паводле іншых дасьледаваньняў алтайская сям'я можа зьяўляцца толькі моўным зьвязам.

Клясыфікацыя

рэдагаваць

Лінгвістычныя дасьледаваньні прапаноўваюць розныя варыянты для ўнутранае клясыфікацыі тунгуса-маньчжурскіх моваў, для чаго выкарыстоўваюцца марфалягічныя, фанэтычныя й лексычныя крытэры. Адной з падобных характарыстык, якая на цяперашні момант зьяўляецца найбольш распаўсюджанай, падае наступны падзел тунгуса-маньчжурскіх моваў, згодна зь якім мовы падзяляюцца на паўночную і паўднёвую галіны[1].

  • Паўднёвыя:
    • Маньчжурская падгаліна:
      • чжурчжэньская ды маньчжурская мовы — мовы чжурчжэняў і маньчжураў, заснавальнікаў дынастыяў Цьзінь і Цын.
        • сібо — рапспаўсюджаная серад нашчадкаў маньчжурскіх плямёнаў, адпраўленых за часамі дынастыі Цын у Сіньцьзян у якасьці чальцоў вайсковага гарнізону. Часам лічыцца дыялектам маньчжурскае мовы.
    • Нанайская падгаліна:

Чжурчжэньская ды маньчжурскія мовы фактычна зьяўляюцца храналягічнымі этапамі разьвіцьця аднае мовы, адрозьненьне ў назвах зьвязанае з успрыняцьцем у XVII ст. чжурчжэнямі этноніму «маньчжуры». Маньчжурская мова зьяўляецца адзінай тунгуса-маньчжурскай мовай, якая мае сталую літаратурную традыцыю, якая ўзыходзіць да ХІІ ст.; гэтая акалічнасьць зьяўляецца важнай пры рэканструкцыі протатунгуса-маньчжурскае мовы. Адным з найважнейшых старажытных чжурчжэньскіх тэкстаў зьяўляецца стэла ў гонар перамогі дынастыі Цьзінь, адбудаваная ў 1185 годзе. Стэла зьмяшчае скарочаны пераклад па-кітайску[2].

Некаторыя характарыстыкі

рэдагаваць

Тунгуса-маньчжурскія мовы адзначаюцца аглютынацыяй у марфалёгіі, некаторыя з моваў сям'і маюць складаныя склонавыя сыстэмы й складаныя паказчыкі часу ды віду. Фанэтыка адзначаецца наяўнасьцю гармоніі галосных. Маюцца падабенствы ў лексыцы.

Зносіны зь іншымі мовамі

рэдагаваць

Тунгуса-маньчжурскія мовы, зьяўляючыся складовай часткай алтайскай моўнай сям'і, традыцыйна былі зьвязаныя з мангольскімі ды цюрскімі мовамі. Паводле іншых дасьледаваньняў, тунгуса-маньчжурскія мовы могуць мець таксама сувязі з карэйскай, японскай і айнскай мовамі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Kane, Daniel. The Sino-Jurchen Vocabulary of the Bureau of Interpreters. Indiana University Uralic and Altaic Series, Volume 153. Bloomington, Indiana: Indiana University Research Institute for Inner Asian Studies, 1989. ISBN 0-933070-23-3.
  • Miller, Roy Andrew. Japanese and the Other Altaic Languages. Chicago: The University of Chicago Press, 1971.
  • Poppe, Nicholas. Vergleichende Grammatik der Altaischen Sprachen. Wiesbaden: Otto Harrassowitz, 1960.
  • В. И. Цинциус. Сравнительная фонетика тунгусо-маньчжурских языков. Л.:, 1949.
  • Stefan Georg. „Unreclassifying Tungusic”, in: Carsten Naeher (ed.): Proceedings of the First International Conference on Manchu-Tungus Studies (Bonn, August 28 – September 1, 2000), Volume 2: Trends in Tungusic and Siberian Linguistics, Wiesbaden: Harrassowitz, 45-57
  • Vovin, Alexander (2009) [2006]. „Tungusic Languages”. In Keith Brown, Sarah Ogilvie. Concise Encyclopedia of Languages of the World (1st ed.). Amsterdam and Boston: Elsevier. pp. 1103–1105. ISBN 978-0-08-087774-7. OCLC 264358379.
  • Сравнительный словарь тунгусо-маньчжурских языков: Материалы к этимологическому словарю. В 2-х томах / Отв. ред. В. И. Цинциус. Т. I, Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1975, т. II, Л., 1977.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Georg 2004
  2. ^ Tillman, Hoyt Cleveland; Stephen H. West. China Under Jurchen Rule: Essays on Chin Intellectual and Cultural History. — Albany: State University of New York Press, 1995. — С. 228-229. — ISBN 0-7914-2274-7