Зычныя
гукі, якія вымаўляюцца з поўным ці частковым перакрыцьцем галасавога тракту
(Перанакіравана з «Зычны»)
Зы́чныя — гукі, якія складаюцца з шуму або з голасу і шуму, што ўзьнікае ў час вымаўленьня ў выніку сутыкненьня струменю выдыхаемага паветра зь перашкодай у поласьці рота.
Класыфікацыя зычных
рэдагавацьПаводле ўдзелу голасу і шуму
рэдагаваць- Санорныя зычныя. Пры іх вымаўленьні пераважае голас.
- Шумныя зычныя:
- звонкія зычныя — вымаўляюцца зь перавагай шуму над голасам.
- глухія зычныя — утвараюцца толькі пры ўдзеле шуму.
Паводле цьвёрдасьці/мяккасьці
рэдагаваць- Цьвёрдыя зычныя.
- Мяккія зычныя.
Паводле спосабу ўтварэньня
рэдагаваць- Змычныя (выбухныя) ўтвараюцца ў выніку імгненнага, падобнага да выбуху размыканьня пад узьдзеяньнем струменю паветра моўных органаў — губ ці зубоў і языка.
- Шчылінныя (фрыкатыўныя) ўтвараюцца ў выніку трэньня выдыхаемага паветра аб краі няпоўна збліжаных актыўных і пасіўных органаў артыкуляцыі. Шчылінныя зычныя вымаўляюцца больш плаўна і працяжна ў параўнаньні са змычнымі.
- Змычна-шчылінныя (афрыкаты) ўтвараюцца ў выніку паступовага, плаўнага размыканьня першапачаткова збліжаных органаў артыкуляцыі.
- Змычна-праходныя ўтвараюцца пры няпоўным змыканьні моўных органаў у адным месцы і пры няпоўным збліжэньні ў другім.
- Дрыжачы (вібрант) утвараецца ў выніку вібрацыі кончыка языка, набліжанага да дзяснаў верхніх зубоў.
Паводле органаў вымаўленьня і месца вымаўленьня
рэдагаваць- Губныя (лабіялізаваныя) утвараюцца пры поўным ці няпоўным збліжэньні ніжняй губы зь верхняй губой ці верхнімі зубамі ў выніку рэзкага іх размыканьня струменем выдыхаемага паветра:
- губна-губныя;
- губна-зубныя.
- Язычныя ўзьнікаюць пры самым актыўным удзеле языка, які, артыкулюючы да паднябеньня, пярэдняй ці сярэдняй або задняй часткай утварае адпаведна:
- пярэднеязычныя зычныя;
- заднеязычныя зычныя.
Літаратура
рэдагаваць- Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5
Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |