Забайкальскі край (па-расейску: Забайкальский край) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, разьмешчаны ва ўсходнім Забайкальлі. Уваходзіць у склад Сыбірскае фэдэральнай акругі. Тэрыторыя — 431 892 км², што складае 2,53% ад плошчы Расеі. Па гэтым паказчыку край займае 12-е месца ў краіне. Колькасьць насельніцтва — 1 106 600 чалавек (2010 год).

Забайкальскі край
Забайкальский край

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус край
Уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Чыта
Найбольшы горад Чыта
Іншыя буйныя гарады Краснакаменск, Борзя
Дата ўтварэньня 1 сакавіка 2008
губэрнатар Равіль Геніятулін
Афіцыйныя мовы расейская мова
Насельніцтва (2010)
1 106 611 (12-е месца)
Шчыльнасьць 2,56 чал/км² чал./км²
Нацыянальны склад расейцы — 89.9%, бураты — 6,8%, украінцы — 0,6%, татары — 0,5%, беларусы — 0,2%, эвэнкі — 0,1%
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 431 892 км² (12-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 3073 м
Месцазнаходжаньне Забайкальскага краю
Забайкальскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +10
Код ISO 3166-2 RU-ZAB
Код аўтам. нумароў 75, 80
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утвораны 1 сакавіка 2008 году ў выніку аб’яднаньня Чыцінскае вобласьці і Агінскае Бурацкай аўтаномнай акругі.

Мяжуе з Амурскай і Іркуцкай абласьцямі, рэспублікамі Буратыя і Якутыяй, мае зьнешнюю мяжу з Кітаем і Манголіяй. Адміністрацыйны цэнтар — горад Чыта.

Гісторыя ўтварэньня

рэдагаваць

Першапачаткова тэрыторыя краю падзялялася на Чыцінскую вобласьць і Агінскую Бурацкую аўтаномную акругу.

Папярэдняя праца па аб’яднаньні абодвух рэґіёнаў пачалася рэґіянальнымі ўладамі ў 2006 годзе. Губэрнатар Чыцінскае вобласьці Равіль Геніятулін, старшыня адміністрацыі Агінскае Бурацкае АА Баір Жамсуеў і старшыні рэґіянальных парлямэнтаў зьвярнуліся зь лістом да Ўладзімера Пуціна, які падтрымаў ініцыятыву аб’яднаньня тэрытарыяльных адзінак[1].

Рэфэрэндум з пытаньнем аб аб’яднаньні адбыўся 11 сакавіка 2007 году. Пытаньне паўставала такім чынам:

«Ці згодныя вы, каб Чыцінская вобласьць і Агінская Бурацкая аўтаномная акруга аб’ядналіся ў новы суб’ект Расейскае Фэдэрацыі — Забайкальскі край, у складзе якога Агінская Бурацкая аўтаномная акруга зьяўляцьмецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай з асаблівым статусам, вызначаемым статутам краю ў адпаведнасьці з заканадаўствам Расейскае Фэдэрацыі?»

У Чыцінскай вобласьці за аб’яднаньне выказалася 90,29% насельніцтва, у Агінска-Бурацкай АА за аб’яднаньне выказалася 94% насельніцтва. У рэфэрэндуме прынялі ўдзел адпаведна 72,82% і 82,95% насельніцтва тэрытарыяльных адзінак[2],[3].

23 ліпеня 2007 году прэзыдэнт Расейскае Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін падпісаў фэдэральны канстытуцыйны закон «Аб утварэньні ў складзе Расейскае Фэдэрацыі новага суб’екта Расейскае Фэдэрацыі ў выніку аб’яднаньня Чыцінскае вобласьці й Агінскай Бурацкай аўтаномнай акругі». Да гэтага 5 ліпеня закон быў усхвалены Дзяржаўнай Думай Расейскай Фэдэрацыі, 11 ліпеня — Радай Фэдэрацыі Расейскай Фэдэрацыі.

Адміністрацыйнае дзяленьне

рэдагаваць

Забайкальскі край улучае ў сябе 31 раён і 4 мескіх акругі. Агінская Бурацкая аўтаномная акруга цалкам ліквідаваная як тэрытарыяльная адзінка і цяпер уяўляе 3 раёны ў складзе асаблівае тэрытарыяльнае адзінкі Забайкальскага краю — Агінскае Бурацкай акругі (па-расейску: Агинский Бурятский округ, бур. Агын Буряадай тойрог).

 
Адміністрацыйнае дзяленьне Забайкальскага краю
Нумар раёну на мапе Назва Назва ў арыґінале
1 Агінскі раён Агинский район
2 Акшынскі раён Акшинский район
3 Аляксандрава-Заводзкі раён Александрово-Заводский район
4 Балейскі раён Балейский район
5 Борзінскі раён Борзинский район
6 Газімура-Заводзкі раён Газимуро-Заводский район
7 Дульдургінскі раён Дульдургинский район
8 Забайкальскі раён Забайкальский район
9 Каларскі раён Каларский район
10 Калганскі раён Калганский район
11 Карымскі раён Карымский район
12 Краснакаменскі раён Краснокаменский айон
13 Красначыкойскі раён Красночикойский район
14 Кырынскі раён Кыринский район
15 Магайтуйскі раён Могойтуйский район
16 Магочынскі раён Могочинский район
17 Нерчынскі раён Нерчинский район
18 Нерчынска-Заводзкі раён Нерчинско-Заводский район
19 Алавянінскі раён Оловяннинский район
20 Анонскі раён Ононский район
21 Пятроўск-Забайкальскі раён Петровск-Забайкальский район
22 Прыаргунскі раён Приаргунский район
23 Срэценскі раён Сретенский район
24 Тунгіра-Алёкмінскі раён Тунгиро-Олёкминский район
25 Тунгакочанскі раён Тунгокоченский район
26 Улётаўскі раён Улётовский район
27 Хілоцкі раён Хилокский район
28 Чарнышэўскі раён Чернышевский район
29 Чыцінскі раён Читинский район
30 Шэлапугінскі раён Шелопугинский район
31 Шілкінскі раён Шилкинский район

Ураджэнцы

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Забайкальскі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў