Старамангольскае пісьмо

Старамангольскае пісьмо (па-мангольску: монгол бичиг, літаральна мангольскае пісьмо) — адна з сыстэмаў пісьмовасьці мангольскае мовы, распрацаваная спэцыяльна для гэтае мовы ў Сярэднявеччы, сама часта ўжываная сыстэма пісьмовасьці мангольскае мовы ўключна да 1946 году, калі была замененая кірыліцай.

Гэты артыкул зьмяшчае тэкст з выкарыстаньнем старамангольскай пісьмовасьці.
Без падтрымкі дадзенага віду пісьмовасьці замест ейных знакаў на вашай прыладзе адлюстроўвацьмуцца пытальнікі, квадраты або іншыя сымбалі.
Пячатка хана Гуюка, 1246 г.

Заснаванае на альфабэтным прынцыпе, зыходзячы з чаго кожны сымбаль пісьмовасьці пазначае адзін гук, запісваецца зьлева ўправа зьверху ўніз. У гістарычным дачыненьні зьяўляецца адаптацыяй стараўйгурскага пісьма, якое выкарыстоўвалася для запісу старажытнаўйгурскае мовы й потым было замененае арабскім пісьмом. Пазьней старамангольскае пісьмо было адаптаванае для запісу айрацкай, бурацкай і маньчжурскай моваў, цяпер пісьмо карыстаецца ў мангольскай мове Кітаю, а таксама ў дыялекце сібо, на якім размаўляюць маньчжуры захаду Кітаю, і эвенкійскай мове эвенкаў Кітаю.

Гісторыя

рэдагаваць

Старамангольскае пісьмо было заснаванае як адаптацыя стараўйгурскага пісьма з мэтаю запісу мангольскае мовы. Паводле легендаў стараўйгурскае пісьмо было прынесенае да манголаў уйгурскім пісцом Тататунгам, які быў захоплены манголамі падчас вайны зь іншым мангольскім племем, найманамі, каля 1204 году. Гэтая легенда адлюстроўвае культурны ўплыў падпарадкаваных манголам уйгураў, якія перадалі манголам традыцыі пісьменства й будызму. Паводле іншых паданьняў Чынгісхан патрабаваў стварыць пісьмовасьць на аснове архаічнага ў тыя часы вымаўленьня, што аб’ядноўвала носьбітаў розных дыялектаў. Гэтая легенда ілюструе неадпаведнасьць старамангольскага пісьма фанэтычным транскрыпцыям іншых мангольскіх пісьмовасьцяў, наяўнасьць архаічных словаформаў і суфіксаў.

Найстаражытнейшым помнікам старамангольскага пісьма зьяўляецца Чынгісаў камень, які датуецца 1224 або 1225 гадамі[1][2]. Акрамя мангольскіх дзяржаўных утварэньняў, выкарыстоўвалася дзяржавай Цын, у Джунгарскім і Калмыцкім ханствах (поруч з чыстым пісьмом, гл. ніжэй) і ў незалежнай Туве (разам з уласна мангольскай мовай) да стварэньня літаратурнае тувінскае мовы. У Расеі пісьмовасьць вывучалася сярод калмыкаў і буратаў, у традыцыйных манастырох і дзяржаўных навучальных установах.

Цягам некалькіх стагодзьдзяў стараўйгурскае пісьмо амаль не зьмянялася манголамі за выняткам пераасэнсаваньня сымбалю, трансьлітараванага як γ, у значэньні сымбалю, які перадаецца як q, і, адпаведна, наадварот; таксама выкарыстаньне сымбалю g/k было звужанае толькі да запазычваньняў. Акрамя таго, у неадаптаваным варыянце адсутнічаў сымбаль для ініцыяльнага /d/, не адрозьніваліся ініцыяльныя /dʒ/ і /j/, а таксама мэдыяльныя /dʒ/ ды /tʃ/.

У XVXVI стагодзьдзях пачынаецца вылучэньне паўднёвага, усходняга й заходняга дыялектаў мангольскае мовы. У гэтую эпоху выбітныя помнікі мангольскае пісьмовасьці складаліся таксама на іншых відах пісьма (квадратная, кітайская герагліфічная, арабская пісьмовасьці), таксама адбываецца працэс страты галосным ï фанэматычнага значэньня, у выніку чаго ён зьліваецца з фанэмай i. Гэтак жа зьніклі інтэрвакальныя γ/g, b/w, але й у сучаснай мове яны часта захоўваюцца пры напісаньні старамангольскім пісьмом.

У XVIIXVIII стагодзьдзях для літары цадзі, якая выкарыстоўвалася адразу для абедзьвюх фанэмаў — [dʒ] і [tʃ], былі распрацаваныя дзьве адрозныя формы для розных фанэмаў, больш акругленая й больш прамая. У ХІХ ст. дзеля адлюстраваньня ініцыяльнага [j] быў запазычаны маньчжурскі сымбаль ёд, быў прыбраны сымбаль зайн, які стаў залішнім для пазначэньня [s]. Розныя пісцовыя школы распрацоўвалі тыя ці іншыя віды дыякрытычных знакаў, якія выкарыстоўваліся для пазьбяганьня двусэнсоўнасьці. Пазьней дзякуючы старамангольскаму пісьму былі распрацаваныя было распрацаванае г.зв. чыстае пісьмо для айрацкае мовы, а таксама бурацкія й маньчжурскія адаптацыі старамангольскага пісьма.

Сучасны статус

рэдагаваць
 
Хох-Хот, Унутраная Манголія, Кітай, прыклад выкарыстаньня старамангольскага пісьма.

У цяперашні час старамангольскае пісьмо выкарыстоўваецца для запісу айрацкае й мангольскае мовы ў Кітаі, для эвенкійскае мовы ў гэтай жа краіне (фрагмэнтарна).

Пасьля распаду СССР асобныя рухі Манголіі прасоўвалі ідэі па вяртаньні ў якасьці пісьмовасьці мангольскае мовы старамангольскага пісьма, але гэты пераход ня быў зьдзейсьнены празь цяжкасьці пераходу. Цяпер старамангольскае пісьмо ў Манголіі выкарыстоўваецца на некаторых дзяржаўных эмблемах і пячатках, а таксама ў мастацкіх і аздабленчых мэтах, надпісы на нацыянальнай валюце Манголіі, тугрыку, дублююцца старамангольскім пісьмом, але наогул выкарыстаньне пісьма не зьяўляецца абавязковым у недзяржаўных галінах.

Тэрміналёгія

рэдагаваць

У мангольскай мове старамангольскае пісьмо традыцыйна можа быць вядомым як уйгурска-мангольскае пісьмо (манг. уйгуржин монгол бичиг), што тлумачыцца ягоным паходжаньнем. У часы кіраваньня Манголіяй камуністамі старамангольскае пісьмо стала вядомае пад гэтым жа тэрмінам (манг. хуучин монгол бичиг), што рабілася з мэтаю адрозьненьня ад мангольскай адаптацыі кірыліцы, якая згадвалася пад назвай новае мангольскае пісьмо (манг. шинэ үсэг).

Асноўныя рысы

рэдагаваць
 
Выраз «старамангольскае пісьмо», напісаны пісьмом.

Як і стараўйгурскае пісьмо, запісваецца зьверху ўніз зьлева ўправа, што тлумачыцца паходжаньнем стараўйгурскага пісьма ад сагдыйскага, якое запісвалася справа налева, і практыкай уйгурскіх пісцоў, якія жадалі прытрымлівацца парадку кітайскае пісьмовасьці[3]. Незважаючы на альфабэтны характар пісьма, традыцыйна старамангольскае пісьмо разумецца як складовае пісьмо, дзе кожны склад сканчваецца на галосную[4]. Знаходкі на захадзе Кітаю, у Турфане, сьведчаць, што на захадзе Кітаю, дзе пражываюць уйгуры, было шмат спробаў з формаю пісьма.

Кожны сымбаль мае тры формы ў залежнасьці ад становішча ў слове (ініцыяльная, мэдыяльная або фінальная), могуць існаваць іншыя варыянты, ужываныя ў мэтах візуальнае гармоніі з наступным сымбалем. Сымбалі слова, у адрозьненьне ад, напрыклад, лацінскага або кірылічнага альфабэту, можа зьвязвацца між сабою на пісьме. У прынцып пісьма закладзенае імкненьне пазьбегнуць адрыву рукі пры напісаньні слова й добрае валоданьне мангольскай мовай. У пісьме адсутнічае мажлівасьць адрозьненьня некаторых галосных (o/u, ö/ü, а таксама a/e ў канцы слова) і зычных (t/d, k/g, часам таксама ž/y), якія адсутнічалі ў старажытнаўйгурскай мове. Шэраг дыякрытычных знакаў не пазначаецца: n не маркіруецца перад зычнымі й у канцы словаў, γ — перад зычнымі. Падабенства асобных знакаў выклікала двайную форму напісаньня й нават вымаўленьне, спрычыненае ім (напрыклад, γanča/γaγča «адзін, адзіны»). У той жа час законы сынгарманізму й пасьлядоўнасьці складоў прадухіляюць розначытаньні.

Ніжэй прыведзены пералік сымбаляў старамангольскае пісьмовасьці, іх трансьлітарацыя паводле традыцыйнае лацінскае перадачы мангольскае мовы, а таксама іх адпаведнікі ў мангольскім кірылічным альфабэце.

Сымбаль Трансьлітарацыя Заўвагі
адзінарны ініцыяльны мэдыяльны фінальны лацініца кірыліца
       a А Адрозьніваецца згодна з правіламі сынгарманізму (гл. таксама q/γ, k/g ніжэй)
  e Э
   [a]

 [b]

  i, yi И, Й, Ы, Ь У канцы сучасных словаў часта апускаецца
      o, u О, У Адрозьніваецца паводле кантэксту
        ö, ü Ө, Ү Адрозьніваецца паводле кантэксту
   [c]

 [d]

   n Н Адрозьніваецца ад мэдыяльных і фінальных a/e паводле пазыцыі ў складзе
    ng Н, НГ У канцы слова або ў сярэдзіне складаных словаў
перадае тыб. ང; санскр. ङ.
       b Б, В У клясычнай мангольскай мове v выкарыстоўваецца толькі ў мэтах перадачы замежных словаў
      p П У пачатку спрадвечна мангольскіх лексэмаў
перадае тыб. པ;
      q Х Толькі з галоснымі задняга шэрагу
         γ Г Толькі з галоснымі задняга шэрагу
У інтэрвакальнай пазыцыі ў вуснай мове пераўтвараецца ў доўгую суседнюю галосную. Фінальная вэрсія сустракаецца толькі перад a
    k Х Толькі з галоснымі пярэдняга шэрагу, але спалучэньні ki/gi могуць паўставаць поруч з галоснымі як пярэдняга, так і задняга шэрагу
У канцы слова — толькі як g

g у інтэрвакальнай пазыцыі дае падаўжэньне суседняй галоснай

  g Г
      m М
      l Л
      s С
      š Ш

       t, d Т, Д Адрозьніваюцца паводле кантэксту
    č Ч, Ц Адрозьніваюцца толькі ў халхаскім дыялекце (літаратурная аснова мангольскае мовы ў Манголіі)
    j Ж, З Адрозьніваюцца паводле кантэксту ў халхаскім дыялекце
      y -Й, Е*, Ё*, Ю*, Я*
      r Р Не сустракаецца ў пачатку слова
    v В Выкарыстоўваецца для перадачы запазычваньняў, першапачаткова — для перадачы санскр. व
{ᠹ       f Ф Выкарыстоўваецца для перадачы запазычваньняў
      К Выкарыстоўваецца для перадачы запазычваньняў
    (c) (ц) Выкарыстоўваецца для перадачы запазычваньняў, першапачаткова — для /ts/, якое пазначалася тыбэцкім ཚ і छ пісьмовасьцю дэванагары, ужыванага для санскрыту
    (z) (з) Выкарыстоўваецца для перадачы запазычваньняў, першапачаткова — для /dz/, якое пазначалася тыбэцкім ཛ і ज дэванагары
    (h) (г, х) Выкарыстоўваецца для перадачы запазычваньняў, першапачаткова — /h/, якое пазначалася тыбэцкімі ཧ, ྷ і ह дэванагары
  (zh) (-,-) Выкарыстоўваецца для перадачы кітайскіх запазычваньняў са спалучэньнем zhi, мае ўжытак толькі ва Ўнутранай Манголіі
  (ř) (-,-) Выкарыстоўваецца для перадачы кітайскіх запазычваньняў са спалучэньнем ri, толькі ва Ўнутранай Манголіі
  (chi) (-,-) Выкарыстоўваецца для перадачы кітайскіх запазычваньняў са спалучэньнем chi, толькі ва Ўнутранай Манголіі

Вытворныя варыяцыі

рэдагаваць

Пасьля поўнага засваеньня старамангольскага пісьма для патрэбаў пісьмовае мангольскае мовы старамангольскае пісьмо было пашырана на іншыя геаграфічна блізкія мовы ў сувязі з пэўным культурным уплывам манголаў. У прыватнасьці, у апошнія часы існуюць прапановы стварэньня артаграфіі эвенкійскае мовы эвенкаў Кітаю на аснове старамангольскага пісьма (для параўнаньня, большая частка эвенкаў жыве ў Расеі, дзе яны карыстаюцца кірылічным альфабэтам).

У 1587 годзе перакладчык і дасьледчык Аюшы-гушы дапоўніў старамангольскае пісьмо знакамі для перадачы спэцыфічных фанэмаў, існых у запазычваньнях тыбэцкага, санскрыцкага й кітайскага паходжаньня. Некаторыя з гэтых сымбаляў трапілі ў паўсядзённы ўжытак і захоўваюцца да цяперашняга часу[5].

У 1648 годзе айрацкім манахам Зая-Пандытам было створанае г.зв. чыстае пісьмо, якое ўяўляла сабою адаптацыю старамангольскага пісьма, якая наблізіла пісьмовую норму да айрацкае фаналёгіі й дазволіла прасьцей засвойваць запазычваньні з тыбэцкае мовы й санскрыту. Айраты Расеі, больш вядомыя як калмыкі, карысталіся гэтай пісьмовасьцю да 1924 году, калі яна была замененая кірыліцай, айраты захаду Кітаю дагэтуль выкарыстоўваюць гэтае пісьмо.

Напачатку XVII ст. на аснове старамангольскага пісьма ўзьнікла адаптацыя для маньчжурскае мовы, носьбітамі якой былі маньчжуры, якія здаўна мелі шырокія культурныя кантакты з манголамі. У цяперашні час маньчжурская мова, традыцыйна распаўсюджаная ва ўсім паўночна-ўсходнім Кітаі, амаль поўнасьцю выцесьненая кітайскай мовай і ў пісьмовым выглядзе выкарыстоўваецца вельмі рэдка, аднак маньчжуры, якія гістарычна перасяліліся на захад Кітаю, захоўваюць уласны дыялект, вядомы як сібо, у якім дагэтуль выкарыстоўваецца маньчжурская пісьмовасьць. Корпус маньчжурскіх тэкстаў прадстаўлены вялікім аб’ёмам тэкстаў на палітычную й культурную тэматыку з прычыны панаваньня Кітаем маньчжурскай дынастыяй Цын цягам XVII — пачатку ХХ ст. Падобная сыстэма выкарыстоўваецца таксама для роднаснай мангольскай даурскай мовы, распаўсюджанай побач з арэалам маньчжурскае мовы.

У 1905 годзе бурацкім манахам Агванам Даржыевым была распрацаваная пісьмовасьць вагіндра (вядомая таксама як вагіндара). Асноўнай мэтай пісьма стала ўніканьне неадназначнасьці сымбаляў старамангольскага пісьма, у якасьці асноўнага варыянту сымбаляў быў узяты варыянт мэдыяльнае пазыцыі. Іншай мэтай стварэньня гэтага варыянту старамангольскага пісьма стала імкненьне да мажлівасьці перадачы расейскае мовы пісьмовасьцю. Тым ня менш, дадзены варыянт не атрымаў шырокага распаўсюджваньня, на ім было надрукавана каля дзесяці працаў.

Тэхнічнае забесьпячэньне

рэдагаваць

З 1999 году старамангольскае пісьмо ўнесенае ў сыстэму Unicode, але першым праграмным прадуктам, які меў падтрымку старамангольскага пісьма стала апэрацыйная сыстэма Windows Vista. У Кітаі выкарыстоўваліся сыстэмы Private Use Area і GB18030, якія прымяняліся для складаньня вэб-старонак і электронных дакумэнтаў на мангольскай мове. Тым ня менш, нягледзячы на ўключэньне старамангольскага пісьма ў Unicode, адзначаюцца істотныя недахопы пры адлюстраваньні пісьма, у тым ліку ў спэцыялізаваных шрыфтах[6]. У студзені 2013 году кампаніяй Menksoft быў прэзэнтаваны шэраг новых мангольскіх шрыфтоў з мажлівасьцю адлюстраваньня старамангольскага пісьма.

  1. ^ Пасьля зычнай перадаецца як i лацінскай трансьлітарацыяй.
  2. ^ Пасьля галоснай у асноўным перадаецца як yi лацінскай трансьлітарацыяй.
  3. ^ У пачатку складу.
  4. ^ У канцы складу.
  1. ^ Поппе Н. Введение // Квадратная письменность. — М.: Издательство АН СССР, 1941.
  2. ^ 123: Зал искусства Монголии (рас.). Эрмитаж (2011). Праверана 23 ліпеня 2014 г.
  3. ^ György Kara. Aramaic Scripts for Altaic Languages // The World's Writing Systems / Daniels & Bright. — 1994.
  4. ^ Chinggeltei. A Grammar of the Mongol Language. — New York: Frederick Ungar Publishing Co, 1963. — С. 15.
  5. ^ Otgonbayar Chuluunbaatar. Einführung in die Mongolischen Schriften. — Buske, 2008. — ISBN 978-3-87548-500-4
  6. ^ Biligsaikhan Batjargal. A Study of Traditional Mongolian Script Encodings and Rendering: Use of Unicode in OpenType fonts // International Journal of Asian Language Processing. — 2011. — В. 1. — № 21. — С. 23-43.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць