Вялікі Перакоп
Вялі́кі Перако́п (у высокай плыні — Малі́наўка) — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці і Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, у басэйне ракі Вяльлі. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 241 км². Выдатак вады ў вусьці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.
Вялікі Перакоп | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Мацясы |
Вусьце | возера Сьвір |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 35 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,8 м³/с |
Плошча басэйну | 241 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,1 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Малы Перакоп, Сермеж і ручай Першы
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца на паўднёвы ад вёскі Мацясы Мядзельскага раёну, упадае з паўднёвага ўсходу ў возера Сьвір.
Даліна добра распрацаваная, у высокай плыні вузкая, у нізкай шырынёй 0,3—1 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча зьвілістае (шырыня да 4 м), на працягу 20,4 км каналізаванае: выток — 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мельнікі (9,5 км) і 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Абрамы — 2,2 км на ўсход ад вёскі Хмылкі (10,9 км). Берагі абрывістыя[1].
Гаспадарчая дзейнасьць
рэдагавацьУ нізоўі рыбапрамысловая дзялянка, каля вёскі Шэметава сажалка (плошча 0,42 км²). У вярхоўі і сярэдняй плыні на абалоне прымае сьцёк мэліярацыйных каналаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 115
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 115