Шыракавушка эўрапейская

Шыракавушка эўрапейская (Barbastella barbastellus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (гладканосых[1]).

Шыракавушка эўрапейская
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадРукакрылыя
СямействаВечарнікавыя
РодШыракавушка (Barbastella)
Бінамінальная намэнклятура
Barbastella barbastellus
(Schreber, 1774)
Арэал

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела 40–55 мм, хвост 36–52 мм, размах крылаў 26–29 см, даўжыня перадплечча 35–45 мм, вага 6–13 г. Самка значна буйнейшая за самца. Вушы шырокія, злучаныя праз галаву скурай і пакрытыя рыжа-карычневай поўсьцю на задняй паверхні. Крылы даволі доўгія, вузкія й загостраныя на канцах. Верх і махавыя перапонкі ад цёмна-карычневага да чарнаватага колеру, ніз цёмна-шэры.

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропе (Аўстрыя, Андора, Беларусь, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Ватыкан, Вугоршчына, Вялікабрытанія, Нямеччына, Грэцыя, Ірляндыя, Італія (укл. Сардынія, Сыцылія), Латвія, Ліхтэнштайн, Летува, Люксэмбург, Малдова, Манака, Чарнагорыя, Харватыя, Чэхія, Данія, Францыя, Паўночная Македонія, Польшча, Партугалія, Румынія, Расея, Сан-Марына, Сэрбія, Славаччына, Славенія, Гішпанія (Канары, Балеары), Швэцыя, Швайцарыя, Украіна), Марока, Азіі (Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Іран), ад узроўню мора да 2260 м.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Здабывае ежу ў адкрытых лясах і на ўзлесках, сілкуючыся ў асноўным буйнымі матылькамі. Улетку месцы для начлегу сустракаюцца ў адкрытых лясах і зрэдку ў старых будынках. Гэты кажан праяўляе высокую вернасьць месцам начлегу і пошуку ежы. Узімку спячка можа пачынацца на дрэвах, але пазьней яны аддаюць перавагу падземным месцам. Падземныя месцы пражываньня могуць быць любога тыпу.

  1. ^ Курскоў А. Эўрапейская шыракавушка Чырвоная кніга Беларусі Праверана 31 жніўня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць