Чырвонае Поле

вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі

Чырво́нае По́ле (да 1930 — Унігаўка) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Чырвонае Поле ўваходзіць у склад Буркоўскага сельсавету.

Чырвонае Поле
Першыя згадкі: 1734
Былая назва: Унігаўка
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Буркоўскі
Вышыня: 126 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 8 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247635
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°52′50″ пн. ш. 30°10′28″ у. д. / 51.88056° пн. ш. 30.17444° у. д. / 51.88056; 30.17444Каардынаты: 51°52′50″ пн. ш. 30°10′28″ у. д. / 51.88056° пн. ш. 30.17444° у. д. / 51.88056; 30.17444
Чырвонае Поле на мапе Беларусі ±
Чырвонае Поле
Чырвонае Поле
Чырвонае Поле
Чырвонае Поле
Чырвонае Поле
Чырвонае Поле

Гісторыя

рэдагаваць

Рэч Паспалітая

рэдагаваць
 
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.
 
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.
 
Хутар Унігаўка ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства 1783 г.

Найранейшую на сёньня згадку пра wieś Unihowka сустракаем у тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага 1734 году, складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі. Паселішча належала да часткі Брагінскага маёнтку, якую трымаў у заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы пана Яна Канецпольскага пан Аляксандар Антоні Бандынэлі, падкаморы дорпацкі[1]. Але ў 1733 годзе А. Бандынэлі пакінуў сьвет жывых, а князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі ці не ўпершыню падпісаўся, акрамя іншага, «графам на Брагіне»[2]; такім чынам, большасьць ранейшых заставаў, што да брагінскіх добраў, была спыненая.

У 1754 годзе з 8 двароў (×6 — прыкладна 48 жыхароў) хутара Унігаўкі Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 1 злоты і 6 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 4 злотых, 24 грошы[3]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.

Паводле перапісаў габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў. у Унігаўцы, называнай і хутарам, і вёскай, налічвалася адпаведна 4, 8 і 3 гаспадары — плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Брагінскага кагалу[4].

Хутар Унігаўка згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.

Расейская імпэрыя

рэдагаваць
 
Унігаўка на мапе-дзесяцівярстоўцы Ф. Шубэрта 1826—1840 гг.
 
Онеговка (!) на мапе Менскай губэрні А. К. Фіцінгофа. 1846 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Унігаўка ў складзе Рэчыцкай акругі апынулася ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, даведваемся, што хутары Унегаўка, Рыжкаў, Пажаркі, вёскі Вялікі Лес, Шкураты і інш., якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, «по праву заставному» былі ў валоданьні рэчыцкага лоўчага пана Андрэя Солтана[6].

 
Засьценак Унігаўка на мапе Ф. Ф. Шубэрта 1850 г. з наступнымі ўдакладненьнямі.

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 44 асобы мужчынскага і 48 жаночага полу з засьценку Унігаўка былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, а 57 жыхароў абодвух полаў зь вёскі Унегаўка зьяўляліся прыхаджанамі Мікуліцкай Богаяўленскай царквы[7].

 
Онеговка на мапе І. Стрэльбіцкага 1871 г.[a]

У парэформавы пэрыяд паселішча адміністрацыйна належала да Мікуліцкай воласьці. На пачатак 1870 году таксама маецца зьвестка пра засьценак Унігаўка на землях Мікуліцкага маёнтку графа Ракіцкага, у якім жылі 33 гаспадары зь ліку былых аднадворцаў, парафіянаў Астраглядаўскага касьцёлу, прыпісаныя да воласьці[8]. Згодна зь ведамасьцю Мікуліцкай Богаяўленскай царквы 1875 году, сярод праваслаўных прыхаджанаў зь вёскі Унегаўка ў 6 дварах жылі 24 мужчыны і 23 жанчыны дваранскага паходжаньня, а ў 9 дварах 36 асобаў мужчынскага і 34 жаночага полу зь ліку сялянаў-уласьнікаў[9].

У даведніку на 1909 год адсутныя зьвесткі пра засьценак і вёску Унегаўка, а паведамляецца толькі пра аднадворны фальварак з 5 жыхарамі[10].

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Унігаўка на аўстрыйскай мапе часоў Першай сусьветнай вайны.
 
Хутар Унегаўка на савецкай мапе 1924-26 гг.

9 лютага 1918 г., яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Унегаўка ў складзе Мікуліцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай акругі (староства) з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[11].

1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. У тым жа 1919 годзе на землях колішняга фальварку Унігаўка была створана першая ў Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету Гомельскай губэрні сельскагаспадарчая камуна «Праца» на чале з Савулам Дабрынскім. Але ў пачатку вясны 1921 г. яна была зьнішчаная бандай атамана Івана Галака, маёмасьць разрабаваная альбо спаленая, 49 камунараў і іхны кіраўнік расстраляныя[12].

Ад 8 сьнежня 1926 году хутар Унігаўка — у складзе Мікуліцкага сельсавету Брагінскага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі БССР. У 1930 годзе тут арганізаваны калгас «Чырвонае Поле», назва якога дастасаваная і да новага паселішча; працавала кузьня. З 20 лютага 1938 году Чырвонае Поле — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

 
Чырвонае Поле на мапе 2001 г.

Напярэдадні вайны ў Чырвоным Полі было 14 двароў і 98 жыхароў. У траўні 1943 году акупанты цалкам спалілі пасёлак і загубілі 3 чалавек[13].

З 8 студзеня 1954 году Чырвонае Поле — у межах Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году тут налічвалася 122 жыхары. У складзе калгасу «Чырвоны Кастрычнік» з цэнтрам у сяле Мікулічы.

1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мікуліцкага сельсавету ў Буркоўскі сельсавет[14].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2004 год — 10 гаспадарак, 25 жыхароў
  • 2006 год — 10 гаспадарак, 24 чалавекі, зь якіх 6 ва ўзросьце да 16 гадоў, 5 — у працаздольным і 13 — старэйшым за працаздольны ўзрост
  • На сёньняшні дзень[Калі?] — 3 жыхары[15]
  1. ^ Перавыдавалася і ў 1915 г.
  1. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 284, 399, 402, 427
  2. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  3. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191, 241, 244, 267
  4. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 711
  5. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  6. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  7. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 681
  8. ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 77об.
  9. ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40937. А. 160адв.; Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458
  10. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 206
  11. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою: український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  12. ^ Новиков Д. С. Борьба органов советской власти с бандой атамана Галака на белорусско-украинском пограничье в начале 1921 г.; Колас А. В. Правядзенне калектывізацыі ў Брагінскім раёне. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. — С. 100—101, 115
  13. ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 329
  14. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (рас.)
  15. ^ Буркоўскі сельсавет

Літаратура

рэдагаваць