Пажаркі
Пажа́ркі[1] — былая вёска ў Вуглоўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.
Пажаркі лац. Pažarki | |
Першыя згадкі: | 1734 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Вуглоўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247629 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′19″ пн. ш. 30°12′53″ у. д. / 51.85528° пн. ш. 30.21472° у. д.Каардынаты: 51°51′19″ пн. ш. 30°12′53″ у. д. / 51.85528° пн. ш. 30.21472° у. д. |
± Пажаркі |
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагавацьУ «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, засьведчана, што вёска Пажаркі належала да паловы Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[2]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[3].
На 1754 год з 4 двароў (×6 — прыблізна 24 жыхары) хутара Пажаркі Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замка) 18 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 2 злотых і 12 грошаў[4]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Хутар Пажаркі згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Расейская імпэрыя
рэдагавацьПасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пажаркі — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што хутары Пажаркі, Бандары, Унегаўка, Рыжкаў, вёскі Вялікі Лес, Шкураты і інш., якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, «по праву заставному» былі ў валоданьні рэчыцкага лоўчага пана Андрэя Солтана[6].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пажаркі, аднак, у складзе Брагінскай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні (акрузе альбо старостве) з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1959 год — 199 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 4 двары, 6 жыхароў.
- На 2021 год жыхароў няма[8]
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191
- ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
- ^ Вуглоўскі сельсавет
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.