Чачэнская мова
Чачэ́нская мо́ва (саманазва: нохчийн мотт) — адна з наска-дагестанскіх моваў, у яе складзе ўваходзіць у ніжэйшыя паводле клясыфікацыі наскую галіну, у складзе якой уваходзіць у ніжэйшую вайнаскую групу моваў. Разам зь іншымі наска-дагестанскімі мовамі ўваходзіць у склад гіпатэтычнай паўночнакаўкаскае моўнае надсям’і. Распаўсюджаная ў Расеі (Чачэнія, Інгушэтыя, Хасаўюртаўскі раён Дагестану) і Грузіі (Ахмэцкі муніцыпалітэт). Паводле перапісу 2010 году ў Расеі, колькасьць асобаў у Расеі, якія размаўляюць на мове, налічвае 1 354 705 чал.[3], партал Ethnologue на гэты ж год падае падобныя лічбы — 1,4 млн чал.[1]
Чачэнская мова | |
Нохчийн мотт | |
Ужываецца ў | Расеі, Грузіі |
---|---|
Рэгіён | Чачэнія, Інгушэтыя, Хасаўюртаўскі раён Дагестану, Ахмэцкі муніцыпалітэт Грузіі |
Колькасьць карыстальнікаў | 1,4 млн чал.[1] |
Клясыфікацыя | Паўночнакаўкаская надсям’я (неагульнапрызнана) |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Чачэніі, Дагестане |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][2] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо, Chechen writing[d], кірыліца і арабскае пісьмо[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ce |
ISO 639-2(Б) | che |
ISO 639-2(Т) | che |
ISO 639-3 | che |
SIL | - |
Асаблівасьці
рэдагавацьФанэтыка
рэдагавацьФанэтычная сыстэма адрозьніваецца складанасьцю вакалізму (кароткія, доўгія, умляўтаваныя, простыя галосныя, дыфтонгі, трыфтонгі, слаба выяўленая назалізацыя галосных) і кансанантызму (простыя, гемінаваныя, абруптыўныя, фарынгальныя зычныя).
- Зычныя:
Чачэнская мова, як і большасьць аўтахтонных моваў Каўказу, мае вялікую колькасьць зычных: каля 31 (у залежнасьці ад дыялекту), што больш чым у іншых эўрапейскіх мовах. Характэрнае й тыповае для рэгіёну троеснае адрозьненьне паміж звонкасьцю, глухасьцю й выбуховасьцю. Зычныя гукі маюць вялікае падабенства ў арабскай мове й саліскай мове паўночнаамэрыканскіх індзейцаў. Галосныя ж вельмі падобныя да сыстэмы галосных у нямецкай і швэдзкай мовах.
Білябіяльныя | Міжзубныя | Постальвэалярныя | Заднянёбныя | Увулярныя | Фарынгальныя | Гартанныя | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Выбухныя | p b pʼ | t d tʼ | k g kʼ | q qʼ | ʔ | ||
Афрыкаты | ʦ ʣ ʦ' | ʧ ʤ ʧ' | |||||
Фрыкатыўныя | f | s z | ʃ ʒ | x ɣ | ħ ʕ | h | |
Насавыя | m | n | |||||
Ратычныя | r̥ r | ||||||
Апраксыманты | w | l | j |
Гук /w/ перад галоснымі вымаўляецца як [v].
- Галосныя:
У адрозьненьне ад астатніх моваў Каўказу, чачэнская мова мае вялікую разнастайнасьць галосных і дыфтонгаў: каля 27 (у залежнасьці ад дыялекту), падобных паводле колькасьці й гучаньня да сыстэмы галосных у скандынаўскіх, нямецкай і фінскай мовах. Ніводная з маўленчых сыстэмаў дакладна не адрозьнівае гэтыя гукі.
Неагубленыя пярэдняга шэрагу |
Агубленыя пярэдняга шэрагу |
Сярэдняга шэрагу | Задняга шэрагу |
---|---|---|---|
i i: | y y: | u u: | |
e e: | ø ø: | ə | o o: |
æ | ɑ ɑ: |
Марфалёгія
рэдагавацьМарфалягічная сыстэма аглютынацыйна-флектыўная. Мае 6 граматычных клясаў, шматсклонавае скланеньне, дзеяслоўныя катэгорыі клясы, часу, ладу, віду.
Граматыка
рэдагавацьЧачэнскія назоўнікі належаць да аднаго зь некалькіх родаў ці клясаў (6), кожны з адмысловай прыстаўкай, да якой дапасуецца дзеяслоў. Дзеяслоў дапасуецца да клясы/роду, але ня ліку асобы, маючы толькі часавыя й дзеепрыметнікавыя формы. Чачэнская – эргатыўная мова, хоць дзеяслоў дапасуецца як да прамога дзейніка, гэтак і да непераходнага дапаўненьня. Для мовы характэрная наяўнасьць 8 склонаў назоўнікаў.
Для дасьледчыкакў чачэнская мова цікавая сваёй лексыкаграфіяй: новыя словы ўтвараюцца фіксацыяй цэлых фразаў, а не даданьнем новых частак да існых словаў ці аб’яднаньнем старых. Праз гэта ўзьнікаюць цяжкасьці пры карыстаньні слоўнікам.
Лексыка
рэдагавацьІснуюць запазычаньні з расейскае, арабскае мовы, зь цюрскіх моваў (пераважна з кумыцкай), а таксама з пэрсыдзкае й грузінскае.
Дыялекты
рэдагавацьАсноўныя дыялекты: плоскасьцевы, палеглы ў аснову літаратурнае мовы, акінскі, чэбярлоеўскі, мелхінскі, ітумкалінскі, галанчоскі, кісьцінскі. Яны ў сваю чаргу распадаюцца на гаворкі, паміж якімі існуюць адносна невялікія разыходжаньні. Найбольшымі ёсьць адрозьненьні паміж плоскасьцевым, акінскім, чэбярлоеўскім і збольшага кісьцінскім (праз моцны ўплыў грузінскае мовы) дыялектамі.
Характэрнаму для літаратурнае мовы клястэру зычных лх у акінскім адпавядае рх: літар. малх, акінск. марх 'сонца'; літар. болх, акінск. борх 'праца'; у адрозьненьне ад літаратурнае, у акінскім няма прагрэсіўнае асыміляцыі афіксальнага н у дзеяслоўных формах мінулага часу: літар. аьлла, акінск. айлнд 'сказаў'; літар. делла, акінск. даьлнд 'скончыў'; у акінскім клясавыя паказчыкі могуць выступаць у функцыі вонкавае флексіі дзеяслоўных формаў: літар. д-альлла, акінск. д-аьлн-д 'скончыў'; літар. делла, акінск. д-елн-д 'аддаў' і інш.
Прыклады фанэтычных адрозьненьняў мелхінскага дыялекту ад літаратурнае мовы: літар. сецна, мелх. сеста 'спыніўся'; літар, лаьцна, мелх. лаьста 'злавіў'; літар. эцна, мелх. иста 'купіў'; літар. дечиг, мелх. дешк 'дровы'; літар. хьаж, мелх. хьаьга 'лоб'; літар. йоьхь, мелх. лоьхь 'кішка', 'каўбаса' і інш.
Прыклады фанэтычных адрозьненьняў ітумкалінскага дыялекту ад літаратурнае мовы: літар. борц, ітумк. борс 'проса'; літар. дарц, ітумк. дарс 'бура'; літар. лоьху, ітумк. лиеха 'шукае'; літар. муохк, ітумк. муорк 'зямля', 'краіна'; літар. дуокх, ітумк. дуорк 'смуга'; літар. бурч, ітумк. бурш 'перац'; літар. ирча, ітумк. ирша 'брыдкі' і інш.
Галанчоскі дыялект яшчэ не дасьледжаны ў належнай меры. Да таго ж, яго носьбіты ў пераважнай большасьці зьмяшаліся з носьбітамі плоскасьцевага дыялекту. Галанчоскі дыялект спалучае рысы чачэнскае й інгускае моваў. Клястэру ст у пачатку слова ў галанчоскім, як і ў інгускай, адпавядае с: літар. стаг, галанч. саг 'чалавек'; у галанчоскім, як і ў чачэнскай літаратурнай мове, назіраецца прагрэсіўная асыміляцыя: літар., галанч. ведда < ведна 'уцёк'.
У разгляданых дыялектах назіраюцца таксама некаторыя лексычныя, марфалягічныя й сынтаксычныя асаблівасьці.
Пісьмовасьць
рэдагавацьПершаю пісьмовасьцю, што выкарыстоўвалася ў Чачэніі й Інгушэтыі, лічыцца грузінская. Пры раскопках былі знойдзеныя чарапкі з грузінскімі літарамі, у Асе знаходзіліся інгускія надпісы грузінскімі літарамі. Такім чынам, можна сьцьвярджаць пра ўжываньне грузінкае пісьмовасьці ў рэгіёне Чачэніі ды Інгушэтыі грузінскае пісьмовасьці ў пэрыяд Сярэднявечча (VIII-XII стст).
Арабская пісьмовасьць
рэдагавацьЗ распаўсюджваньнем ісламу зацьвердзілася арабская пісьмовасьць. Шамілём была прадпрынятая спроба стварэньня для чачэнцаў пісьма на аснове арабскае графікі, якое выглядала наступным чынам:
ا | ب | ت | ث | ج | ح | خ | د |
ذ | ر | ز | س | ش | ص | ض | ط |
ظ | ع | غ | ف | ڤ | ڮ | ق | ك |
ل | م | ن | و | ه | ﻻ | خي |
З мэтай прыстасаваньня пісьма да чачэнскае фанэтыкі гэтая пісьмовасьць рэфармавалася ў 1910, 1920 і 1922 гадох. Гэтай сыстэмай чачэнцы карысталіся да 1926 году. Акрамя гэтага, пры дапамозе арабскае графікі былі запісаныя й чачэнскія «тэптары» — родавыя хронікі, шматлікія зь якіх былі зьнішчаныя ў выніку акцыі, прадпрынятай НКУС напррыканцы лютага 1944 году. Тады ў цэнтры Грознага, у сквэрыку перад Палацам піянэраў, было спаленая вялікая колькасьць кнігаў і рукапісных матэрыялаў, канфіскаваных у сасланых чачэнцаў.
Кірылічная пісьмовасьць
рэдагавацьГэтая пісьмовасьць была створаная ў 1862 годзе баронам Усьлярам. Яна грунтавалася на кірыліцы й выкарыстоўвалася больш для запісаў чачэнскіх тэкстаў расейскімі навукоўцамі, чым самімі чачэнцамі. У 1911 годзе была прадпрынятая спроба ўвесьці яе некалькі зьмененую вэрсію для навучаньня дзяцей у мясцовых школах.
Сучасны чачэнскі альфабэт заснаваны на графічнай аснове расейскага і аформлены ў 1938 годзе. Ён зьмяшчае 49 літараў.
16 дадатковых у параўнаньні з расейскім альфабэтам літараў выкарыстоўваюцца для перадачы спэцыфічных чачэнскіх гукаў (гартанных зычных і мяккіх гукаў). Яны пазначаюцца з дапамогай уведзенае ў чачэнскую абэцэду літары Ӏ («палачка») і дыграфаў: аь, гӀ, кх, къ, кӀ, оь, пӀ, тӀ, уь, хь, хӀ, цӀ, чӀ, юь, яь.
Кірыліца
(прапісная) |
Кірыліца
(радковая) |
Назоў |
---|---|---|
А | а | а |
Аь | аь | аь |
Б | б | бэ |
В | в | вэ |
Г | г | гэ |
ГІ | гІ | гІа |
Д | д | дэ |
Е | е | е |
Ё | ё | ё |
Ж | ж | жэ |
З | з | зэ |
И | и | и |
Й | й | доца и |
К | к | к |
Кх | кх | кх |
Къ | къ | къа |
КІ | кІ | кІа |
Л | л | лэ |
М | м | мэ |
Н | н | нэ |
О | о | о |
Оь | оь | оь |
П | п | пэ |
ПІ | пІ | пІа |
Р | р | рэ |
С | с | сэ |
Т | т | тэ |
ТІ | тІ | тІа |
У | у | у |
Уь | уь | уь |
Х | х | хэ |
Хь | хь | хьа |
ХІ | хІ | хІа |
Ц | ц | цэ |
ЦІ | цІ | цІа |
Ч | ч | чэ |
ЧІ | чІ | чІа |
Ш | ш | шэ |
Щ | щ | щэ |
(Ъ) | ъ | чІогІа хьаьрк |
(Ы) | ы | ы |
(Ь) | ь | кІеда хьаьрк |
Э | э | э |
Ю | ю | ю |
Юь | юь | юь |
Я | я | я |
Яь | яь | яь |
І | І | Іа |
Лацінскі альфабэт
рэдагавацьЧачэнскі альфабэт на лацінскай аснове быў створаны Х. Ашаевым у 1925 годзе.
A a | Ä ä | B b | C c | Č č | Ch ch | Čh čh | D d |
E e | F f | G g | Gh gh | H h | I i | J j | K k |
Kh kh | L l | M m | N n | N̡ n̡ | O o | Ö ö | P p |
Ph ph | Q q | Qh qh | R r | S s | Š š | T t | Th th |
U u | Ü ü | V v | X x | X́ x́ | Y y | Z z | Ž ž |
У 1920-я строгае нормы пісьменнасьці не існавала, таму некаторыя знакі ў розных выданьнях маглі адрозьнівацца. Гэтым альфабэтам было надрукавана шмат навучальнае, мастацкае й палітычнае літаратуры.
У пэрыяд фактычнае незалежнасьці Чачэніі ў 1994—2000 гадах выкарыстоўваўся іншы варыянт чачэнскае лацініцы. Знак h адпавядаў Ӏ у альфабэце на аснове кірыліцы, а ə — адпаведна ъ. Замест ь выкарыстоўваўся ўмляўт.
A a | Ä ä | B b | C c | Ċ ċ | Ç ç | Ç̇ ç̇ | D d |
E e | F f | G g | Ġ ġ | H h | X x | Ẋ ẋ | I i |
J j | K k | Kh kh | L l | M m | N n | Ŋ ŋ | O o |
Ö ö | P p | Ph ph | Q q | Q̇ q̇ | R r | S s | Ş ş |
T t | Th th | U u | Ü ü | V v | Y y | Z z | Ƶ ƶ |
Ə ə |
Прыклад тэксту
рэдагавацьМалітва Ойча наш па-чачэнску:
Дада! Хьан цІе сийлахь хуьлда!
Хьан олалла тІекхочийла!
ХІора дийнахь напха лохьа тхуна.
Тхан къиношна гечдехьа,
Тхайна декхарийлахь болчарна оха ма-гечдарра.
Хьарам лаамна кІел ма дахийтахьа тхо.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ethnologue | Chechen (анг.)
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ https://web.archive.org/web/20211006173252/http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію чачэнскай мовай |