Шаміль
Шамі́ль (26 чэрвеня 1797, вёска Гімры, цяпер Унцукульскі раён, Дагестан — 4 лютага 1871, Мэдына, цяпер у Саудаўскай Арабіі) — правадыр жыхароў Каўказу Паўночна-каўкаскага імамства. Аварец. Ваяваў з Расеяй з 1834 па 1859 гады. Быў ярым праціўнікам Расеі. За яго праўленьне імамства дасягнула найбольшага росквіту, як культурнага так і вайсковага. Вельмі шануецца сёньня жыхарамі Каўказу. У 1859 годзе быў узяты ў палон расейскімі войскамі. Жыў у Калузе, а потым у Кіеве. У 1871 годзе цар Мікалай I дазволіў паехаць у Мэку, а потым у Мэдыну для паломніцтва. Памёр у Мэдыне.
Шаміль | |
Шаміль | |
Дата нараджэньня | 26 чэрвеня (7 ліпеня) 1797[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 лютага 1871[2][1] (73 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | палітык, Імам |
Дзеці | Q18238691? і Газі-Мухамад[d] |
Подпіс | |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б ШАМИЛЬ // Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ^ Sjamil // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.