Грозны

горад у Расеі

Грозны (па-расейску: Грозный; чачэнская назва места — Соьлжа-ГӀала — ад ракі Сунжа (Соьлжа) + гӀала «места», што азначае места на Сунжы) — места на Паўночным Каўказе, на поўдні Расеі, сталіца Чачэніі, цэнтар Грозьненскага раёну. Места разьмешчанае на абодвух берагах ракі Сунжа, прытока Цераку. Адно з найбуйных местаў Паўночнага Каўказу. Другое месца паводле плошчы й трэцяе паводле насельніцтва. Насельніцтва — 277 тыс. чалавек (на 2013 год), што складае 21 % насельніцтва рэспублікі.

Грозны
рас. Грозный
Герб Грознага Сьцяг Грознага
Дата заснаваньня: 1818
Былая назва: 1818—1869 — Грозная, ад 1869 — Грозны
Мясцовая назва: чачэнская: Соьлжа-ГӀала
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Чачэнія
Гарадзкая акруга: Грозны
Галава: Ibrahim Salmanovich Zakriev[d], Zaur Khizriev[d] і Khas-Magomed Kadyrov[d][1][2]
Плошча:
  • 324,16 км²[3]
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 8712
Паштовы індэкс: 364000–364099
Нумарны знак: 95
Геаграфічныя каардынаты: 43°18′45″ пн. ш. 45°41′55″ у. д. / 43.3125° пн. ш. 45.69861° у. д. / 43.3125; 45.69861Каардынаты: 43°18′45″ пн. ш. 45°41′55″ у. д. / 43.3125° пн. ш. 45.69861° у. д. / 43.3125; 45.69861
Грозны на мапе Расеі
Грозны
Грозны
Грозны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://grozmer.ru/
 
Мячэт «Сэрца Чачэніі».

Назва места па-расейску:

  • 18181869 — фартэцыя Грозная[5]
  • ад 1869 — места Грозны

На чачэнскай мове :

  • Соьлж-ГІала — літаральна «места Сунжы».

У 1998—1999 гг. адміністрацыя непрызнанай Чачэнскае Рэспублікі Ічкерыя, якая кантралявала места, перайменавала Грозны ў Джахар-ГІала (места Джахара) ў гонар лідэра рэспублікі Джахара Дудаева.

У 2000 годзе галава Чачэніі Ахмат Кадыраў, калі пачаліся размовы пра перанос сталіцы ў менш разбураны вайной Гудармес, заявіў, што сталіцай Чачэніі застанецца Грозны.

У 2005 годзе чачэнскі парлямэнт прапанаваў перайменаваць места ў Ахмадкала (Ахмад-Кала) ў гонар загінулага прэзыдэнта Ахмад-Хаджы Кадырава. Прапанова была адхіленая Рамзанам Кадыравым.[6][7]

Фізыка-геаграфічная характарыстыка

рэдагаваць

Клімат Грознага лагодна-кантынэнтальны зь мягкай зімой і сьпякотным ды працяглым летам. Грозны не абаронены ад паўночных халодных вятроў, і таму, ў адрозьненьне ад чарнаморскага ўзьбярэжжа Краснадарскага края, зіма ў месьце значна халаднейшая. Часам магчымыя моцныя маразы (-20 °C і ніжэй).

Лета ў Грозным сьпякотнае й доўгае, сьпёка часам дасягае +35 °C у ценю. Ападкі ўлетку нерэгулярныя й вар’іруюцца ад месяца да месяца.

Адміністратыўны падзел

рэдагаваць
  • Заводзкі раён — 66 043 чал.
  • Ленінскі раён — 82 665 чал.
  • Акцябрскі раён — 67 863 чал.
  • Старапрамыслоўскі раён — 60 843

Кожны з раёнаў падзяляецца на 5 тэрытарыяльна-адміністратыўных акругаў (ТАА). Усяго ў Грозным 20 ТАА.

Глядзіце таксама

рэдагаваць