Наскія мовы

моўная сям’я

На́скія мовы — мовы, на якіх гавораць народы чачэнцы, інгушы, бацьбійцы, як правіла ў Чачэніі й Інгушэтыі (Расея) і бліжэйшых раёнах паўночна-ўсходняе Грузіі. Арэал месьціцца на ўсходзе Каўказа. Мовы адносяцца да наска-дагестанскае групы паўночнакаўкаскіх моваў.

Наская падгрупа
Народнасьць чачэнцы, інгушы, бацьбійцы
Арэал усход Паўночнага Каўказу
Лінгвістычная клясыфікацыя Паўночнакаўкаская сям'я
(дыскусійна)
Склад
бацьбійская мова,
вайнаскі клястэр

У складзе наскіх моваў асобна вылучаецца бацьбійская мова (паўночны ўсход Грузіі), якая супрацьпастаўляецца вайнаскаму клястэру, што складаецца з чачэнскай ды інгускай моваў.

Пісьмо на аснове кірыліцы. У час існаваньня савецкай палітыкі лацінізацыі моваў малых народаў і, пазьней, Ічкерыі былі спробы перанесьці пісьменства на лацінскі альфабэт. Па-за межамі Расеі некаторая частка чачэнцаў карыстаецца лацінкай.

Агульная колькасьць карыстальнікаў моваў каля дзьвюх мільёнаў чалавек.