Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя
Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя (па-чачэнску: Noxçiyn Respublika Içkeri, Нохчийн Республика Ичкери) — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі колішняе ЧІАССР (дакладней раёнаў, у якіх пражываюць чачэнцы), што ўваходзіла тады ў РСФСР. Была прызнаная толькі грузінскім урадам у выгнаньні на чале зь Зьвіядам Гамсахурдыем і рухам Талібан, што кантраляваў Аўганістан. Абвяшчэньне незалежнасьці ЧРІ спрычынілася да працяглага ваеннага канфлікту на Паўночным Каўказе.
Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя Noxçiyn Respublika Içkeri Нохчийн Республика Ичкери | |||||
| |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Joƶala ya marşo» («Свабода або сьмерць!») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Joƶala ya marşo» | |||||
Афіцыйная мова | чачэнская | ||||
Сталіца | Джахар (Грозны) | ||||
Найбуйнейшы горад | Грозны, Гудэрмэс, Аргун, Урус-Мартан, Шалі | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Пасада часова скасаваная Ахмед Закаеў | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
19 300 км² 0,5% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2002) • шчыльнасьць |
1 141 300 59,1/км² | ||||
Валюта | Нахар (дэ-юрэ) Расейскі рубель (дэ-факта) | ||||
Часавы пас | UTC+3 | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — прызнаная |
ад Расеі 1 лістапада 1991 Грузія (непрызнаны ўрад Зьвіяда Гамсахурдыя) | ||||
Гісторыя
рэдагавацьПалітычны лад
рэдагавацьКанстытуцыя
рэдагавацьГалоўны закон ЧРІ быў прыняты 2 сакавіка 1992 году. Ён адмяніў раней існуючы Асноўны закон ЧІАССР, які дзейнічаў з 1978 году. У 1996 і 1997 гадох прымаліся пппраўкі ў асноўны закон ЧРІ, якія ня мелі вялікага значэньня для зьместу канстытуцыі ЧРІ.
Найвышэйшыя ўстановы ЧРІ
рэдагавацьУ асноўным законе ЧРІ былі створаны ўрады паводле заходніх уяўленьняў: выбарнасьць вышэйшага кіраўніцтва грамадзянамі краіны, іх замяняльнасьць на выбарах, якія праводзіліся пастаянна празь некаторы час.
- Парлямэнт, які выбіраўся грамадзянамі ЧРІ.
- Вярхоўны галоўнакамандуючы, прадстаўнік ЧРІ за мяжой — прэзыдэнт ЧРІ.
- Вярхоўны суд ЧРІ, які чыніў суд над усімі людзьмі, што парушылі законы ЧРІ.
Сьпіс кіраўнікоў ЧРІ
рэдагаваць- Джахар Мусаевіч Дудаеў, 1 прэзыдэнт ЧРІ (27 кастрычніка 1991 — 21 красавіка 1996)
- Зэлімхан Абдулмусьлімавіч Яндарбіеў, в. а. прэзыдэнта ЧРІ (22 красавіка 1996 — 27 студзеня 1997)
- Аслан Аліевіч Масхадаў, 2 прэзыдэнт ЧРІ (27 студзеня 1997 — 8 сакавіка 2005)
- Абдул Халім Абдусаламавіч Садулаеў, 3 прэзыдэнт ЧРІ (8 сакавіка 2005 — 17 чэрвеня 2006)
- Доку Хаматавіч Умараў, 4 прэзыдэнт ЧРІ (17 чэрвеня 2006 — 30 кастрычніка 2007).
7 сьнежня 2007 году Ўмараў аб’явіў пра пераўтварэньне ЧРІ ў «вілаят Нахчыйчо» ў складзе абвешчанай ім ісьлямскай джыхадысцкай дзяржавы «Каўкаскі Эмірат», эмірам якое ён сябе прызначыў. У адказ на гэта Ахмед Закаеў пры падтрымцы часткі чачэнскай эміграцыі, якая не прызнала ліквідацыю ЧРІ, запатрабаваў адстаўкі Ўмарава і абвясьціў сябе кіраўніком ураду ЧРІ ў выгнаньні[1][2].
- Ахмед Халідавіч Закаеў — кіраўнік ураду ЧРІ ў выгнаньні з 22 лістапада 2007 году й па сёньняшні час.
Адукацыя
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Иван Сухов Объединенные кавказские эмираты. В стане чеченских сепаратистов произошёл раскол. // «Время новостей», 02.11.2007
- ^ Official Release of the Statement by Amir Dokka Umarov about the Declaration of the Caucasus Emirate (full transcript of the video released 20 November 2007)
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |