Паўночнакаўкаскія мовы

моўная сям’я

Паўно́чнакаўка́скія мовы (у заходняй літаратуры, радзей: каўка́скія) — абагульнены тэрмін, якім пазначаюць дзьве моўныя сем’і, распаўсюджаныя на Паўночным Каўказе (першапачатковы арэал) і некаторых краінах Блізкага Ўсходу (дыяспара). Серад моўных сем’яў, пад якімі разумеюць панятак паўночнакаўкаскія мовыабхаска-адыская й наска-дагестанская моўныя сем’і.

паўночнакаўкаская надсям’я
каўкаская
Народнасьць абхаска-адыскія,
наска-дагестанскія народы
Арэал Паўночны Каўказ
Лінгвістычная клясыфікацыя Сынакаўкаская макрасям’я (гіпотэза)
  • Паўночнакаўкаская надсям’я
Склад
ISO 639-5: ccn

Паўночнакаўкаскія мовы на мапе Паўночнага Каўказу

У склад паўночнакаўкаскіх моваў агулам уключаюць каля 34—38 жывых ды вымерлых моваў у залежнасьці ад праблемаў адрозьненьня дыялектаў ад моваў[1].

Расейскія лінгвісты Сяргей Старасьцін і Сяргей Нікалаеў, мяркуюць, што дзьве сям’і ў складзе паўночнакаўкаскіх моваў узьніклі з агульнай прамовы (мовы-продку), якая распалася прыблізна 5000 гадоў таму[2]. Тым ня менш, гэтыя гіпотэзы застаюцца мець малую ступень пацьверджаньня і застаюцца спрэчнымі.

Унутраная клясыфікацыя рэдагаваць

Серад лінгвістаў, якія падтрымліваюць паўночнакаўкаскую гіпотэзу, збольшага бясспрэчным застаецца тэзіс пра падзел гэтых моваў на абхаска-адыскія й наска-дагестанскія. Тым ня менш, узьнікаюць дыскусіі датычна ўнутранай клясыфікацыі наска-дагестанскіх моваў, наконт чаго дагэтуль не дасягнута агульнага кансэнсусу.

Клясыфікацыя, прыведзеная ніжэй, засноўваецца на гіпотэзе С. Старасьціна й С. Нікалаева[3]:

Параўнаньне рэдагаваць

Асноўныя гіпатэтычныя падабенствы між наска-дагестанскай і абхаска-адыскай сем’ямі заключаюцца ў сыстэме фаналёгіі. Тым ня менш, абедзьве сям’і адрозьніваюцца ў граматычным пляне.

Асноўныя падабенствы рэдагаваць

Абедзьве сям’і вылучаюцца вельмі адметнай фаналягічнай сыстэмай, у якой маецца вялікая колькасьць зычных фанэмаў (напрыклад, убыская мова, у якой іх налічваецца 84) і, наадварот, параўнальна маленькі інвэнтар галосных (напрыклад, абхаская мова — усяго каля 2).

Лінгвістамі таксама прапаноўваліся шэрагі агульных кагнатаў[a] для абедзьвюх сем’яў. Нягледзячы на гэта, большая частка зь іх могуць зьяўляцца запазычаньнямі або супадзеньнямі з прычыны таго, што большасьць марфэмаў у абедзьвюх сем’ях вельмі кароткія, часта складаючыся толькі з аднаго зычнага гуку.

Асноўныя адрозьненьні рэдагаваць

Наска-дагестанскія мовы характарызуюцца вельмі складанай марфалёгіяй назоўнікаў. Напрыклад, у цэскіх мовах сэрыя лякатыўных склонаў перасякаецца з сэрыяй суфіксаў, што адказваюць за пазначэньне руху ў дачыненьні да месцазнаходжаньня; у выніку гэтага ўтвараецца корпус з прыкладна 126 лякатыўных суфіксаў.

У адрозьненьне ад гэтага, абхаска-адыскія мовы маюць параўнальна бяднейшую сыстэму марфалёгіі ў назоўнікаў, адрозьніваючы, як правіла, толькі 2-3 склоны. Аднак абхаска-адыскія мовы маюць досыць складаную дзеяслоўную сыстэму (напрыклад, дзеяслоў можа несьці лякатыўныя значэньні).

Параўнаньне лексыкі рэдагаваць

Ніжэй прыведзенае параўнаньне лексыкі наска-дагестанскіх ды абхаска-адыскіх моваў на прыкдадзе займеньнікаў і лічэбнікаў.

Асабістыя займеньнікі
Асоба Абхаска-адыскія[4] PNWC[b][2] PNC[c][2]
PN[d] PDL[e] PLK[f] PAAT[g] PNEC[h]
1 ас. *su- *du *zʷə- dVpal *zʷə- *sA *zoː
2 ас. *ħu- *ħʷə *ʁʷə- dVlab/mV *ʁʷə- *wA *u̯oː/*ʁwVː
1 ас.-і *way[i] *-χːa *χːə- *iλiː *łiː- (?) *šʲə/tːa/χːa[j] *Läː
1 ас.-э *tχu-[k] *žu *žʲə *išiː *z⇨ʲə- *ži
2 ас. *šu- *-šːa/zu *žʷə *bišːdi *z⇨ʷə- *sʷV *źwe
Лічэбнік PNEC[l] PNEC[m] PNWC[n] PNWC[o] PNC[p]
1 *c(h)a #c(ʕ)V *za *cHǝ̆
2 *qʷ’a *t’qʷ’a *t’q’o *q̇Hwǟ
3 *ɬeb (?) *λ:ə *(y-)x̂ə/a *ƛHĕ
4 *əmq(ʷ)’i *p’λ’a *hĕmq̇ɨ
5 *x̂ʷə #(W)=ƛƛi/ƛƛwi *sx̂ʷə *(w-/y-)ćx̂ə *f_ɦä̆
6 *renɬə- *ɬʷə *(w-)x̂cə *ʔrǟnƛ_E
7 *u̯ərδ (?) *bδə *ʡĕrŁ_ɨ̆
8 *mbərδ --- *(w-/y-)ɣə/a *bǖnŁ_e (˜-a)
9 *wərč’ *bğʷʲə *-ɣə́ *ʔĭlć̣wɨ
10 *wəc’ *bć’ʷə *(p-/w-)źə́/źá *ʡĕnc̣Ĕ

Крытыка рэдагаваць

Ня ўсе лінгвісты й дасьледчыкі прызнаюць адзінства наска-дагестанскіх і абхаска-адыскіх моваў і, як сьледзтва, існаваньне паўночнакаўкаскае надсям’і ўвогуле. Лінгвісты, якія не прызнаюць паўночнакаўкаскую надсям’ю, як правіла, не прымаюць мэтады, якія выкарыстоўвалі ў сваіх дасьледаваньнях Нікалаеў і Старасьцін[5].

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Словы, якія маюць аднолькавае паходжаньне, падобны корань і значэньне.
  2. ^ Праабхаска-адыская мова.
  3. ^ Прапаўночнакаўкаская мова.
  4. ^ Пранаская мова.
  5. ^ Прадаргінска-лацкая мова.
  6. ^ Пралезгінска-хіналуская мова.
  7. ^ Прааварска-анда-цэская мова.
  8. ^ Пранаска-дагестанская мова.
  9. ^ Паводле Шульца — запазычаньне з праіндаэўрапейскай мовы.
  10. ^ Убыска/праадыска-кабардзінская/праабхаска-таманцкая. Гэтыя формы цяжкія для ўзгадненьня.
  11. ^ Меркавана паходзіць з папярэдняй.
  12. ^ Рэканструкцыя паводле Старасьціна.
  13. ^ Рэканструкцыя паводле Нікалса.
  14. ^ Рэканструкцыя паводле Старасьціна.
  15. ^ Рэканструкцыя паводле Каляруса.
  16. ^ Рэканструкцыя паводле Старасьціна.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Гл., напрыклад, інформацыю паводле North Caucasian (анг.) Ethnologue, languages of the World. Праверана 7 лютага 2014 г. — згадваюцца 34 мовы.
  2. ^ а б в С. Николаев, С. Старостин. Севернокавказский этимологический словарь. — М.: Астерикс Пресс, 1994.
  3. ^ Старасьцін, Нікалаеў (1994)
  4. ^ Wolfgang Schulze. Personalität in den ostkaukasischen Sprachen. — Munich Working Papers in Cognitive Typology. — 1996, 2007. — 190 с.
  5. ^ Nichols, J. Nikolaev and Starostin's North Caucasian Etymological Dictionary and the Methodology of Long-Range Comparison: an assessment. — 10th Biennial Non-Slavic Languages (NSL) Conference. — Chicago: 1997.

Літаратура рэдагаваць

  • Diakonov I.M., Starostin S.A. Hurro-Urartian as an Eastern Caucasian Languages / R. Kitzinger. — München: Münchener Studien zur Sprachwissenschaft, 1986.
  • Дьяконов И. М., Старостин С. А. Хуррито-урартские и восточнокавказские языки. — Сб. «Древний Восток. Этнокультурные связи». — М.: Изд-во «Наука», Главная редакция восточной литературы, 1988. — С. 164-208.
  • Дьяконов И. М. Языки древней Передней Азии. — М.: 1963.
  • Дьяконов И. М. Алародии (Хурриты, урарты, кутии, чеченцы и дагестанцы). — Сб. Алародии: этногенетические исследования. — Махачкала: 1995.
  • Старостин С. А., Николаев С. Л. Севернокавказские языки и их место среди других языковых семей Передней Азии. — Сб. Лингвистическая реконструкция и древнейшая история Востока. — М.: «Наука», Главная редакция восточной литературы, 1984.