Церабель
Це́рабель[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавету. Месьціцца за 47 км ад Мар’інай Горкі, 41 км ад Менску.
Церабель | |
трансьліт. Cierabieĺ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Навапольскі |
Насельніцтва: | 21 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222839 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°31′19.99″ пн. ш. 27°42′59.00″ у. д. / 53.5222194° пн. ш. 27.7163889° у. д.Каардынаты: 53°31′19.99″ пн. ш. 27°42′59.00″ у. д. / 53.5222194° пн. ш. 27.7163889° у. д. |
± Церабель | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ XVII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводзтва ВКЛ, шляхецкая ўласнасьць. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі. У 1800 годзе вёска Церабелка Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1897 вёска ў Дудзіцкай воласьці таго ж павету, ёсьць хлебазапасны магазын, капліца. У 1888 годзе адкрытая царкоўна-прыходзкая школа[2].
Зь лютага па сьнежань 1918 году акупаваная войскамі Нямецкае Імпэрыі, з жніўня 1919 па ліпень 1920 году — войскамі Польшчы. У 1919 году ў БССР. У 1922 годзе дзейнічала школа 1-й ступені. У 1933 годзе працаваў калгас імя К. Я. Варашылалва, была кузьня[2].
У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны, якія ў сакавіку 1944 году спалілі вёску, загубілі 30 жыхароў. Пасьля вайны вёска адноўленая[2].
29 чэрвеня 2006 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавету ў склад Праўдзінскага пасялковага сельсавету[3].
Да 28 траўня 2013 году ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасьля скасаваньня Праўдзінскага пасялковага савету ўключаная ў Навапольскі сельсавет[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1800 год — 25 двароў, 167 жыхароў
- 1897 год — 65 двароў, 397 жыхароў
- 1908 год — 75 двароў, 491 жыхар
- 1917 год — 86 двароў, 478 жыхароў
- 1940 год — 65 двароў, 340 жыхароў
- 1960 год — 210 жыхароў
- 1999 год — 55 жыхароў
- 2010 год — 21 жыхар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 386
- ^ а б в Церабель // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 193. — 528 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0735-9
- ^ «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 (рас.)
- ^ Рашэньне менскага абласнога савету дэпутатаў ад 28 траўня 2013 (рас.)