Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка (Камянец)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
| |
Сімяонаўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Камянец |
Каардынаты | 52°24′14.14″ пн. ш. 23°49′22.86″ у. д. / 52.4039278° пн. ш. 23.8230167° у. д.Каардынаты: 52°24′14.14″ пн. ш. 23°49′22.86″ у. д. / 52.4039278° пн. ш. 23.8230167° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Дата заснаваньня | 1914 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка | |
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка на Вікісховішчы |
Царква́ Сьвято́га Сімяо́на Сто́ўпніка — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Камянцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Камянцы збудавалі ў 1912—1914 гадох на месцы царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
рэдагавацьЯскравы прыклад Маскоўска-Яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае традыцыйную 4-часткавую кампазыцыю, выцягнутую восьсю ўсход-захад: 3-ярусная званіца, трапезная, квадратны 3-нэфавы асноўны аб’ём і 5-гранная апсыда. У аб’ёмна-плястычнай структуры будынка выкарыстоўваюцца формы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: кампазыцыя званіцы (васьмярык на чацьверыку), якая завяршаецца 8-гранным шатром, прарэзаным люкарнамі, з купалам-цыбулінай, какошнікі, броўкі, закамары асноўнага аб’ёму, пяцікупальле і іншае. Асноўны кубападобны аб’ём стаіць на высокім цокалі і завяршаецца сьветлавым цыліндрычным барабанам. Над аркавым парталам галоўнага ўваходу месьціцца ніша такой самай формы з размалёўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваюцца какошнікі, сухарыкі, броўкі, закамары і іншыя.
Усярэдзіне нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на папружных арках і сфэрычным купалам барабану ў цэнтры. Асноўны кампазыцыйны і дэкаратыўны элемэнт інтэр’еру — 3-ярусны іканастас, які адмяжоўвае акруглую апсыду[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1913 г.
-
1914 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1936 г.
-
1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Інтэр’ер, барабан
-
Інтэр’ер царквы
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гогаля
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000323 |