Бяседавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Бясе́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Хоцімскага раёну, мяжуе з Батаеўскім, Велікаліпаўскім, Янаўскім сельсаветамі, Бранскай вобласьцю Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бяседавічы. Старшыня — Тамара Керымава. Насельніцтва 672 чал. (2010)[1].

Гісторыя

рэдагаваць

На 2007 год:

  • Населеных пунктаў — 7
  • Агульны плошча — 74,2 км²
  • Колькасьць насельніцтва — 777 чалавек
  • Непаўналетніх — 138
  • Працаздольных — 393

28 сьнежня 2012 году ліквідаваны пасёлак Міхайлаўскі (Каты)[2].

Інфраструктура

рэдагаваць

На тэрыторыі сельсавету разьмешчаны: СПК «Калгас «Іскра»», навучальна-пэдагагічны комплекс сярэдняя школа-сад, Дом культуры, 3 сельскія клюбы, 3 бібліятэкі, 3 фэльчарска-акушэрскія пункты, аддзяленьне сувязі, 4 крамы, комплексна-прыёмны пункт побытавага абслугоўваньня.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць