Чарняўскі сельсавет
Чарня́ўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіўся ў заходняй частцы Хоцімскага раёну, межаваў зь Бярозкаўскім і Трасьцінскім сельсаветамі, Касьцюковіцкім раёнам. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Чарняўка. Старшыня — Ала Салміна.
Чарняўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Чарняўка[d] |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Дата скасаваньня | 5 сьнежня 2011 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьНа 2007 год:
- Населеных пунктаў — 10
- Агульны плошча — 58,4 км²
- Колькасьць насельніцтва — 611 чалавек
- Непаўналетніх — 132
- Працаздольных — 290
5 сьнежня 2011 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Аляксандравічы, Андронаўшчына, Арцюхоўка, Ельня, Кляноўка, Крынічка, Марцінаўка, Новы Пуць, Селішча, Чарняўка — перададзеныя ў склад Бярозкаўскага сельсавету[1].
Інфраструктура
рэдагавацьНа тэрыторыі сельсавету былі разьмешчаны: СПК «Авангард-Ельня», сярэдняя школа, дзіцячы сад, сельская мэдычная амбуляторыя, аптэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, 2 аддзяленьні сувязі, 2 крамы, 2 дамы культуры, 2 бібліятэкі, комплексна-прыёмны пункт.