Ершыцкі раён

раён Смаленскай вобласьці Расеі

Е́ршыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёвай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Ершычы.

Ершыцкі раён
Ершичский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ершычы
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2008) 8052
Плошча 1039 км²
Месцазнаходжаньне Ершыцкага раёну
Ершыцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +4
Тэлефонны код +7 48155
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча раёну — 1039 км². Тэрытарыяльна раён мяжуе: з Шумяцкім раёнам на паўночным захадзе, Рослаўскім раёнам на паўночным усходзе, Бранскай вобласьцю на поўдні і ўсходзе і Беларусьсю на захадзе.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца крайні паўднёвы пункт вобласьці — за 5 км на поўдзень ад вёскі Пятроўка Руханскага сельскага паселішча (53°24′49″ пн. ш. 32°47′06″ у. д. / 53.41361° пн. ш. 32.785° у. д. / 53.41361; 32.785).

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі часткі Рослаўскага павету Смаленскай губэрні. Расфармаваны ў 1932 годзе, тэрыторыя перададзеная Рослаўскаму і Клятнянскаму раёнам. Ізноў арганізаваны ў 1935 годзе. У 1963 годзе далучаны да Шумяцкага раёну. У існым выглядзе канчаткова створаны ў 1972 годзе.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва на 2008 год — 8052 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У раёне маецца 9 сельскіх паселішчаў:

Сельскія паселішчы

Эканоміка

рэдагаваць

Найбольш значныя галіны прамысловай вытворчасьці — апрацоўка драўніны, вытворчасьць харчовых прадуктаў, тэкстыльная і швацкая вытворчасьць. Лідэр у апрацоўчай вытворчасьці — філія ТАА «Шклозавод Ворга».

Транспарт

рэдагаваць

Злучэньне з абласным цэнтрам ажыцьцяўляецца па аўтамагістралях праз м. Рослаў. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Понятоўка знаходзіцца за 25 км ад с. Ершычы на чыгуначнай лініі МаскваМагілёў.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Корсікі
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга ў в. Кузьмічы

Населеныя пункты

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ершыцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў