Клятнянскі раён
Клятнянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Клетня.
Клятнянскі раён | |
Клетнянский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Клетня |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва | 22 000 |
Плошча | 1580 км² |
Месцазнаходжаньне Клятнянскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48338 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча раёну складае 1580 км².
Асноўныя рэкі — Іпуць, Надва (левы прыток р. Іпуці), у якую ўпадаюць Луценка, Задня, Апораць, Драгіна, Быстрая. Таксама цякуць рэчкі — Вароніца (левы прыток р. Іпуці), Дабрыня, Нежароўка, Пасцявіна, Прышчанка, Сварка, Цельча, Чорная.
Гісторыя
рэдагавацьКлятнянскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Людзінкаўскай воласьці Бежыцкага павету Бранскай губэрні і да 1935 году зваўся Людзінкаўскім, бо райцэнтар — цяпер мястэчка Клетня — насіў назву Людзінка. Ад пачатку раён уваходзіў у склад Рослаўскай акругі Заходняй вобласьці.
У 1937 годзе была ўтвораная Арлоўская вобласьць, у якую разам зь іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласьці ўвайшоў і Клятнянскі раён.
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Клятнянскі раён. У пэрыяд адміністрацыйных рэформаў (1963—1965) раён быў часова скасаваны.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 22 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 13 тыс. Усяго налічваецца 103 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьПа муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 5 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча:
Сельскія паселішчы:
Славутасьці
рэдагаваць- Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Лутна