Янаўскі сельсавет (Хоцімскі раён)
Я́наўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзілася ў паўночнай частцы Хоцімскага раёну, межавала з Баханскім, Бяседавіцкім, Велікаліпаўскім, Трасьцінскім сельсаветамі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Хоцімск (не ўваходзіла). Старшыня — Віктар Хайноўскі.
Янаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Хоцімск |
Дата ўтварэньня | 7 верасьня 2000 |
Дата скасаваньня | 23 сьнежня 2009 |
Насельніцтва | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьНа 2007 год: населеных пунктаў — 12; агульная плошча — 100,9 км²; колькасьць насельніцтва — 417 чалавек (непаўналетніх — 53, працаздольных — 179).
23 сьнежня 2009 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Азёраўка, Альшоў 2, Бесядзкі Прудок, Васілёўка 1, Васілёўка 2, Дружба, Канаўка, Круглы, Малуноўка, Пагранічнік, Шаладонаўка, Янаўка — перададзеныя ў склад Трасьцінскага сельсавету[2].
Інфраструктура
рэдагавацьНа тэрыторыі сельсавету былі разьмешчаныя: СПК «Калгас «III Інтэрнацыянал», 2 сельскія клюбы, 2 бібліятэкі, 2 фэльчарска-акушэрскія пункты, 2 крамы.