Віктар Вальдэс і Арыбас (па-гішпанску: Víctor Valdés i Arribas, нар. 14 сьнежня 1982 году, Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат, Гішпанія) — гішпанскі былы футбольны брамнік і трэнэр, болей за ўсё вядомы сваімі выступамі за «Барсэлёну». Да пачатку дарослых выступаў за асноўную каманду «Барсы» прайшоў праз усе моладзевыя каманды клюбу.

Віктар Вальдэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 студзеня 1982(1982-01-14)[1][2][3] (43 гады)
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000 Барсэлёна С[d] 16 (0)
2000—2003 Барсэлёна Б[d] 77 (0)
2002—2014 Барсэлёна 387 (0)
2015—2016 Манчэстэр Юнайтэд 2 (0)
2016 Стандард Льеж 5 (0)
2016—2017 Мідлзбра 28 (0)
Зборныя
2000—2001 Гішпанія (да 18)[d] 11 (0)
2001 Гішпанія (да 19)[d] 3 (0)
2001 Гішпанія (да 20)[d] 1 (0)
2001—2014 Каталёнія[d] 12 (0)
2002—2003 Гішпанія (да 21)[d] 11 (0)
2010—2014 Гішпанія 20 (0)

Пачатак кар’еры

рэдагаваць

Вальдэс нарадзіўся ў сям’і Агуэды Арыбас і Хасэ Мануэля Вальдэса. Мае двух братоў — старэйшага Рыкарда і малодшага Альвара. Трапіў у «Барсэлёну» 1 ліпеня 1992 году з клюбу «Пэнья Сінко Копас». Але ўжо ў верасьні зьехаў зь сям’ёй у Тэнэрыфэ і вярнуўся ў клюб толькі праз тры гады. У моладзевых структурах клюбу Віктар праявіў сабе настолькі добра, што ўжо ў сэзоне 2002/2003 быў пераведзены ў першую каманду.

Асноўны склад «Барсэлёны»

рэдагаваць

На пачатку Вальдэс разглядаўся, як замена Рабэрта Банана, але ўжо ў канцы сэзону пры трэнэры Радаміры Анцічы зрабіўся асноўным галкіпэрам клюбу. У сэзоне 2003/2004 замацаваў свой статус асноўнага брамніка. Правёўшы некалькі выдатных матчаў, дапамог «Барсэлёне» заняць другое месца. У наступным, чэмпіёнскім сэзоне 2004/2005 «Барсы» правёў амаль усе матчы сваёй каманды, выйграўшы прыз Рыкарда Заморы. У сэзоне 2005/2006 дапамог «Барсэлёне» перамагчы другі раз запар у чэмпіянаце Гішпаніі, а таксама выйграць другі раз у гісторыі Лігу чэмпіёнаў. У фінале спаборніцтва Вальдэс зрабіў некалькі выдатных сэйваў, і быў асабіста пахвалены трэнэрам каталёнцаў Франкам Райкардам пасьля гульні. У гэтым сэзоне, аднак, ён не заваяваў прыз Заморы, саступіўшы Санцьяга Каньісарэсу і пераможцу Хасэ Мануэлю Пінту. 17 траўня 2007 году Вальдэс паўтарыў рэкорд Андоні Субісарэты, адстаяўшы ўвесь сэзон без заменаў і не прапусьціўшы аніводнай гульні. Нягледзячы на гэта, «Барсэлёна» ня здолела перамагчы ў чэмпіянаце Гішпаніі трэці раз запар. Вальдэс трымае рэкорд клюбу па сухіх хвілінах на эўрапейскай арэне. 1 красавіка 2008 ён правёў 250-ю гульню за «Барсэлёну». 31 траўня 2013 году Вальдэс аб’явіў аб тым, што ня будзе прадоўжваць кантракт з «Барсэлёнай».

26 сакавіка 2014 году падчас гульні з «Сэльтай» Вальдэс парваў пярэдні крыжовы зьвязак і быў зьменены. З-за гэтае траўмы, Вальдэс прапусьціў рэшту сэзону і Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году. Меркаваны пераход Вальдэса ў «Манака» таксама быў сарваны з-за таго, што францускі клюб не захацеў падпісваць умову з траўмаваным гульцом.

У студзені 2015 году пасьля пошнай рэабілітаціі гульца Віктар падпісаў 18-месячнае пагадненьне з ангельскім клюбам «Манчэстэр Юнайтэд» у якасьці рэзэрвовага брамніка суайчыньніка Давіда дэ Хэа[4].

Узнагароды

рэдагаваць

«Барсэлёна»:

«Стандард»:

Гішпанія:

  1. ^ а б в Víctor Valdés // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в VICTOR VALDEZ arribas // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Víctor Valdés Arribas // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Victor Valdes: Man Utd sign former Barcelona goalkeeper. BBC Sport

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць