Барталаміты

(Перанакіравана з «Камуністы»)

Барталамі́ты (камуні́сты; лац. Institutum Clericorum Saecularium in Communi Viventium — установа белага духавенства, якое жыве ў супольнасьці) — аб’яднаньне каталіцкага белага духавенства, заснаванае ў Нямеччыне ў 1640 годзе ксяндзом Барталамеем Гольцгаўзэрам. Яго чальцы абавязваліся:

  • жыць сумесна,
  • мець агульны прыбытак,
  • дапамагаць адзін аднаму,
  • клапаціцца пра сваю цнатлівасьць.

У 1680 годзе папа Інакенцыюс XI (Бэнэдэта Адэскалькі; 21 верасьня 1676 — 12 жніўня 1689) ухваліў Статут таварыства, паводле якога пажыцьцёва прызначаў яго галоўнага начальніка. Пры апошнім прызначаліся па 2 памочнікі і галоўныя наведвальнікі. Дыяцэзіяльныя начальнікі мелі падпарадкоўвацца біскупам. Мясцовыя грамады ўзначальваліся правадырамі. З II паловы 17 ст. таварыства пашырылася на іншыя краіны Эўропы. У Рэчы Паспалітай аб’яднаньне зьявілася ў 1683 року з ініцыятывы каралевы Марысенькі. Першы манаскі дом «бартошкаў» (такую мянушку яны атрымалі ў Польскім каралеўстве) паўстаў у Гуры-Кальварыі[1], другі — у Беражанах[2]. Афіцыйная дзейнасьць у Польшчы завершылася ў 1850 року.

Беларусь

рэдагаваць

У 1695—1836 гадох камуністы (назоў у Вялікім Княстве Літоўскім) мелі прадстаўніцтва ў Пінску (Берасьцейскае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае). У яго прадмесьці Каралін таварыству належаў касьцёл сьвятога Караля Барамэя[3], асьвечаны ў 1784 годзе[4].

  1. ^ Bazylika Mniejsza p.w. Wniebowzięcia Najświętszej Marii Panny i św. św. Apostołów Piotra i Pawła Diecezjalne Sanktuarium Matki Bożej Fatimskiej (пол.) Wrota Węgrowa Праверана 30 красавіка 2012 г.
  2. ^ Zygmunt Gloger. Bartoszkowie // Encyklopedia staropolska. — Warszawa: Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1900. — Т. I.
  3. ^ Юры Бажэнаў. Камуністы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1998. — Т. 8. — С. 542. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
  4. ^ Сьвятлана Яскевіч. Барокавая цацачка пінскіх ксяндзоў-камуністаў // Зьвязда : газэта. — 16 сакавіка 2010. — № 47 (26655). — С. 3. — ISSN 1990-763x.