Юнайтэд компані

беларуская кампанія

«Юнайтэд компані» (анг. United Company — Аб’яднанае таварыства) — беларускае прадпрыемства, заснаванае ў студзені 1993 году ў Менску. На 2015 г. мела 11 аўтазаправак (АЗС): 7 у Менску, 3 у Менскай вобласьці (Маладэчна, Слуцак, Стоўбцы) і 1 у Гарадзенскай вобласьці (Ашмяны). Пры кожнай АЗС дзейнічала ўласная кавярня «Салатны заезд» (анг. Salad Drive) і садовая крама. У 2014 г. пры АЗС пачалася разбудова ветраных і сонечных электрастанцыяў. Пры канцы студзеня 2014 г. каля АЗС у Стоўбцах паставілі першы дацкі вятрак «Мікон»(da) магутнасьцю 600 кіляват, які ўжо за першыя 2 тыдні працы даў 30 000 кіляват·гадзіна электраэнэргіі[1]. Таксама ў 2014 г. узьвялі сонечную электрастанцыю магутнасьцю 145 кіляват зь 524 панэляў. У лютым 2015 г. збудавалі 2-і вятрак магутнасьцю 600 кіляват. У красавіку паставілі яшчэ 400 сонечных панэляў магутнасьцю 120 кіляват. Ва ўласнасьці таксама знаходзяцца гандлёвыя цэнтры «Імі» (Immi) ў Маладэчне (зь лютага 2008 г.) і Стоўбцах (са сьнежня 2009 г.).

«Юнайтэд компані»
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Заснаваная 29 студзеня 1993 (31 год таму)
Разьмяшчэньне Менск, вул. Ціміразева, д. 3
Галіна Гандаль
Прадукцыя Ежа, насеньне і паліва

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць