Храм Мікалая Японскага
храм | |
Храм Мікалая Японскага
| |
27 траўня 2018 году
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | Фрунзэнскі раён, мікрараён Каменная Горка, вул. Лідзкая, д. 3 |
Каардынаты | 53°55′15″ пн. ш. 27°26′5″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.43472° у. д.Каардынаты: 53°55′15″ пн. ш. 27°26′5″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.43472° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Менская |
Тып будынка | прыходзкая царква |
Архітэктурны стыль | шатровы |
Будаўнік | Прыход імя Мікалая Японскага |
Заснавальнік | мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) |
Першае згадваньне | 5 верасьня 2009 |
Дата заснаваньня | 16 лютага 2012 (12 гадоў таму) |
Будаваньне | 5 верасьня 2009—16 лютага 2012 |
Асноўныя даты: 5 верасьня 2009 г. — дазвол на будаўніцтва
16 лютага 2012 г. — асьвячэньне храма | |
Апошні плябан | Павал Сярдзюк |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Храм Мікалая Японскага | |
Храм Мікалая Японскага на Вікісховішчы |
Храм сьвяціцеля Мікалая Японскага — хрысьціянскі храм аднайменнага праваслаўнага прыходу, асьвечаны ў лютым 2012 году ў Менску (Беларусь).
Уваходзіць склад Менскага 2-га гарадзкога дабрачыньня Менскай япархіі[1] Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы. На 2018 год пры храме дзейнічалі нядзельная школа, дзіцячая студыя разьвіцьця і выхаваньня асобы, школа практычнай генэалёгіі, школа каліграфіі, жаночы клюб вязаньня «Амігурумі», грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтар падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля», экалягічная сьцежка, бібліятэка і хор.
Кіраўніцтва
рэдагаваць- Сьвятары: пратаярэй Павал Сярдзюк, ярэі Гардзей Шчаглоў і Сергій Цімашэнкаў[2].
- Рэгент хору: Мікіта Булахаў[3].
- Званар: Віталь Міхайлаў[4].
Дзейнасьць
рэдагаваць11 студзеня 2013 году прыход імя Мікалая Японскага пры ўдзеле ярэя Зьмітра Грыцэнкі ладзіў малітоўны чын «Праваслаўныя супраць аборту». Пасьля малітвы адбыўся круглы стол пад назвай «Беларусь без абортаў — што ты для гэтага можаш зрабіць?»[5]. 16 красавіка 2016 году на дзялянцы храма Мікалая Японскага адчынілі экалягічную сьцежку, уздоўж якой пасадзілі дрэвы. У адкрыцьці 1-й такой сьцежкі на дзялянцы праваслаўнай царквы ўдзельнічалі настаяцель прыходу Павал Сярдзюк, міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэй Каўхута і галоўны прадусар Белтэлерадыёкампаніі Кірыл Казакоў[6]. За першы год экасьцежку наведала звыш 1000 мясцовых школьнікаў[7]. З 2018 году сьцежку сталі выкарыстоўваць падчас штогадовага Фэсту экскурсаводаў[8].
19 чэрвеня 2016 году пры храме Мікалая Японскага прайшоў «Траецкі фэст» зь песьнямі і танцамі[9], на якім выступіў Алег Хаменка. 2 кастрычніка 2016 году пры храме адбыўся «Восеньскі фэст» з канцэртам[10]. 14 студзеня 2017 году пры храме правялі «Зімовы фэст», на якім выступілі сьпевакі Аляксандар Анісімаў, Зьміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі, гурты «Жэмэрва» з Польшчы і «Ляўданс»[11]. У далейшым усе 3 фэсты сталі штогадовымі. У наступным фэстывалі хрысьціянскіх культураў «Траецкі фэст», які прайшоў 4 чэрвеня 2017 году, у якасьці добраахвотнікаў удзельнічала звыш 60 навучэнцаў Менскага каледжу бізнэсу і права, што месьціцца па суседзтве[12]. Адначасна брэндынгавае агенцтва «Фабула» (Менск, вул. Сурганава, д. 41) распрацавала сымболіку фэста для прыхода Мікалая Японскага на дабрачыннай аснове[13].
21 студзеня 2018 году настаяцель храма Павал Сярдзюк удзельнічаў у экумэнічным набажэнстве з каталіцкімі сьвятарамі падчас Тыдня малітваў за адзінства хрысьціянаў, які праходзіў 18-25 студзеня 2018 году[14].
Мінуўшчына
рэдагавацьУлетку 2009 году ў Менску заснавалі 36-ы праваслаўны прыход, які атрымаў імя Мікалая Японскага і налічваў звыш 20 чалавек. На пачатку верасьня 2009 году Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт вылучыў прыходу дзялянку пад будаўніцтва храма ў мікрараёне Каменная Горка (Фрунзэнскі раён)[15]. 16 лютага 2012 году ў Менску асьвяцілі драўляны храм Мікалая Японскага, які стаў 6-м у сьвеце ў гонар гэтага сьвяціцеля. У інтэр’еры храма выкарысталі праваслаўныя крыжы (☦), тады як на купалах-цыбулінах разьмясьцілі расейскія праваслаўныя крыжы з 6-ю канцамі (расейскія крыжы)[16]. Храм узначаліў Павал Сярдзюк, які з 2006 году вёў па-расейску перадачу «Мір вашаму дому» на тэлеканале «Лад»[17].
У сьнежні 2014 году пры місіянэрскім прыходзе імя Мікалая Японскага заснавалі вакальны ансамбль, які на лістапад 2016 году налічваў 7 маладых музыкаў на чале з рэгенткай Натальляй Санько. Ансамбль удзельнічаў у сьвяточных набажэнствах храма і выпусьціў у 2015 годзе кружэлку «Калядныя вечары», куды ўвайшлі калядныя песьні Беларусі, Расеі і Ўкраіны[18].
-
Прыналежнасьць храма (2018 г.)
-
Выгляд з боку Лідзкай вуліцы (2018 г.)
Кіраўнікі прыходу
рэдагаваць- пратаярэй Павал Сярдзюк (з 5 кастрычніка 2009 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Царква ў імя свяціцеля Мікалая Японскага (Менск) // Партал «Праваслаўная архітэктура Беларусі», 2018 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Клір (рас.) // Храм Мікалая Японскага ў Менску, 2018 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Хор (рас.) // Храм Мікалая Японскага ў Менску, 2018 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Званар (рас.) // Храм Мікалая Японскага ў Менску, 2018 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Агенцтва «Менск-навіны». Беларусь без абортаў. У Менску пройдзе малітоўная акцыя // Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі, 10 студзеня 2013 г. Архіўная копія ад 10 студзеня 2013 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Алена Драпко. Любіце прыроду // Зьвязда : газэта. — 15 красавіка 2016. — № 70 (28180). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Экалягічна дружалюбная парафія // «Цэнтар экалягічных рашэньняў», 4 лістапада 2017 г. Архіўная копія ад 4 лістапада 2017 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Беларускі фэст экскурсаводаў пашырыцца і за мяжу // Кампанія «Будзьма беларусамі!», 12 красавіка 2018 г. Архіўная копія ад 12 красавіка 2018 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ 19 чэрвеня мінскі прыход Мікалая Японскага запрашае на Траецкі фэст // Партал «Сабор», 13 чэрвеня 2016 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Вікторыя Чаплева. Праваслаўны прыход зладзіў міжканфэсійны Зімовы фэст з удзелам Вольскага і Вайцюшкевіча (фота, відэа) // Партал «Крыніца», 14 студзеня 2017 г. Архіўная копія ад 15 студзеня 2017 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Алена Вільтоўская. Зімовы фэст: сьвята Раства і экалёгіі // Радыё «Рацыя», 14 студзеня 2017 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Запрашаем на Фэстываль хрысьціянскіх культураў // УА «Каледж бізнэсу і права», 31 траўня 2017 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Росквіт прыроды і душы: «Фабула Брэндынг» на дабрачыннай аснове распрацавала айдэнтыку рэлігійнага сьвята // Маркетынг.by, 30 жніўня 2017 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ «Каб усе былі адно»: малітва за адзінства на прыкладзе адной парафіі // Каталіцкі касьцёл у Беларусі, 22 студзеня 2018 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Будзе новы храм // Народная газэта. — 5 верасьня 2009. — № 168 (5083). — ISSN 1029-9033.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Храму сьвяціцеля Мікалая Японскага 5 гадоў // Белтэлерадыёкампанія, 16 лютага 2017 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Насычаную праграму да сьвята Вялікадня для сваіх гледачоў і слухачоў падрыхтавала Белтэлерадыёкампанія // Белтэлерадыёкампанія, 19 чэрвеня 2006 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ^ Беларускі хор дасць дабрачынны канцэрт у Італіі ў дапамогу пацярпелым ад землетрасеньня // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2 лістапада 2016 г. Архіўная копія ад 2 лістапада 2016 г. Праверана 11 верасьня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьХрам Мікалая Японскага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Натальля Талівінская. Чалавек без любові згасае // Зьвязда : газэта. — 29 сакавіка 2014. — № 58 (27668). — С. 14. — ISSN 1990-763x.
- Айцец Павал Сярдзюк: разнастайнасьць традыцыяў ахоўвае нас ад ксэнафобіі // Радыё «Спадарожнік», 28 сьнежня 2017 г. Праверана 30 чэрвеня 2018 г.
- ГА «Цэнтар падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля» (рас.)