Сухарава (Менскі раён)

колішняя вёска ў Беларусі
(Перанакіравана з «Сухарава (вёска, Менск)»)

Су́харава — колішняя вёска на рацэ Мышцы, з 1998 року ў складзе Менску.

Сухарава
трансьліт. Sucharava
Курганны могільнік XI—XII стст. у Сухараве
Курганны могільнік XI—XII стст. у Сухараве
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Шчомысьліцкі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°52′24.766″ пн. ш. 27°27′14.227″ у. д. / 53.87354611° пн. ш. 27.45395194° у. д. / 53.87354611; 27.45395194Каардынаты: 53°52′24.766″ пн. ш. 27°27′14.227″ у. д. / 53.87354611° пн. ш. 27.45395194° у. д. / 53.87354611; 27.45395194
Сухарава на мапе Беларусі ±
Сухарава
Сухарава
Сухарава
Сухарава
Сухарава
Сухарава

Мінуўшчына

рэдагаваць

Вядомая прынамсі з 1433—1440 рокаў, калі вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам нададзена пану Карэйве. За вялікім князем Казімерам Ягелончыкам паміж сынам пана Карэйвы — баярынам Багданам Карэйвічам, і цесьцем апошняга Зубам Мігавічам здарылася невядомая па сутнасьці цяжба за Сухараўскі маёнтак, якую выйграў Багдан. У 1503 року ўжо вялікі князь Аляксандар даў свой прывілей на Сухарава разам з усімі прыселкамі «на вечнасьць» Багдану Карэйвічу, як засьведчаньне ягоных правоў[1].

У 1622 року Войцех і Пётар Карэйвы прадалі сваю частку земляў Сухарава і Пятроўшчыны князю Ярашу Жыжэмскаму. У 1636 року пані Гелена Канстанцінавая Карэйвавая прадала князю Ярашу і сваю 1/4 частку гэтых земляў.

У XVIII — 1-й палове XIX стагодзьдзя часта ўжывалася палянізаваная назва Сухаржава. У гэты час вёскай валодалі Абрампольскія з маёнткам ў Міхалове[2].

За часам Расейскай імпэрыі ўваходзіла ў Сеніцкую воласьць Менскага павету Менскай губэрні. У 1897 року — 62 двары, 387 жыхароў, дзейнічала народная вучэльня[2].

У канцы XX стагодзьдзя — у Шчомысьліцкім сельсавеце Менскага раёну Менскай вобласьці. У 1998 року вёска ўвайшла ў склад Менску, даўшы назву сучаснаму жылому раёну Сухарава. У 1998 року — 659 жыхароў, 173 гаспадаркі.

На 2019 рок вясковая забудова часткова захавалася па вуліцы Школьнай.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

На вясковых могілках (каля вуліцы Янкоўскага) захаваўся курганны могільнік XI—XII стагодзьдзяў.

Страчаная спадчына

рэдагаваць

Другі курганны могільнік, за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад першага, быў зьнішчаны ў 1997 року.

Літаратура

рэдагаваць
  • Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мн.: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5
  • Калядзінскі Л. Сухарава // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2 Л—Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — С. 332—333. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2
  • Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.