Сухарава (мікрараён)
Каардынаты: 53°53′ пн. ш. 27°25′ у. д. / 53.883° пн. ш. 27.417° у. д. Су́харава — мікрараён у Фрунзэнскім раёне Менску. Разьмешчаны на захадзе гораду, у межах Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі.
У раёне пражывае ня менш за 150 тыс. чалавек. Галоўныя гандлёвыя кропкі — ГЦ «Maximus» і «Праздник». Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя амбуляторыяй агульнай практыкі № 2 на вул. акадэміка Фёдарава і 10-й гарадзкой паліклінікай, будуецца новая дзіцячая паліклініка на скрыжаваньні вуліц Лабанка і Сухараўскай. З культурных збудаваньняў ёсьць праваслаўная царква імя арханёла Міхаіла на вул. Шаранговіча, дзейнічаюць пратэстанцкія цэрквы на вуліцах Гарэцкага і Кавалёва. На адлегласьці прыблізна 2 км ад жылога масіву разьмешчаная ЦЭЦ.
Вуліцы
рэдагаваць- В. Шаранговіча
- М. Гарэцкага
- У. Лабанка
- П. Панчанкі
- Сухараўская
- Л. Скрыпнікава
- Акадэміка Ф. Фёдарава
- Л. Чайлыткі
- Ф. Янкоўскага
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню згаданае як «зямля» Сухараўская, валоданьне якой было пацьверджана вялікім князем літоўскім Аляксандрам у жніўні 1503 г. для гаспадарскага баярына Багдана Карэйвы[1].
20 ліпеня 2013 году на вуліцы Янкоўскага асьвяцілі храм арханёла Міхаіла, дзе штомесяц ладзяць набажэнства па-беларуску.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Lietuvos Metrika / A. Baliulis, A. Dubonis, D. Antanavičius. — Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 2012. — Т. Knyga nr. 5 (1427—1506). Užrašymų knyga 5. — С. 162. — 586 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Бачына пра Сухарава (рас.) Праверана 23 траўня 2009 г.