Ян Рудаміна-Дусяцкі (сын Яна)
Ян Рудаміна-Дусяцкі (1581 — 9 лютага 1646) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян наваградзкі (з 1636).
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1581 |
Памёр | 9 лютага 1646 |
Пахаваны | |
Род | Рудаміны-Дусяцкія |
Бацькі | Ян Рудаміна-Дусяцкі Фэліцыя з Талочкаў |
Дзеці | Габрыэль Рудаміна-Дусяцкі[d][1] і Ганна Алена з Рудамінаў-Дусяцкіх[d] |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Яна, войскага браслаўскага, і Фэліцыі з Талочкаў. Меў братоў Пятра і Крыштапа.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Інгальштацкім (цяпер — Мюнхэнскі) і Аўгсбурскім унівэрсытэтах.
Атрымаў урады каралеўскага двараніна і сакратара. Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1610. З 1618 займаў пасаду лясьнічага вількійскага, у 1619—1622 — наваградзкага падваяводы, у 1627—1636 — харунжага. У 1623—1635 неаднаразова абіраўся паслом на сойм.
Браў удзел у вайне з Швэцыяй (1600—1629), Хоцінскай бітве з туркамі (1621).
Апісаў бітву ў вершаваным творы «Праўдзівы дыярыюш экспэдыцыі Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага супраць Асмана ў Валахіі шчасьліва выпраўленай» (1640). Яму прысьвяціў свае творы Мацей Казімер Сарбеўскі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego: Województwo wileńskie 1690 r. (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1989. — С. 113. — ISBN 83-01-08170-8
- ^ Пазднякоў В. Рудаміны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 514.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0