Уладзіслаў Талочка
Уладзіслаў Талочка (6(18) лютага 1887, Горадня — 13 лістапада 1942, Вільня) — беларускі рэлігійны і культурна-асьветны дзяяч, рыма-каталіцкі сьвятар, гісторык, літаратурны крытык. Псэўданімы: Adam Sołoduch, Адам Саладух, Dryhwicz, Drygwicz, Дрыгавіч, P. Kantryba, Erka, Archiwista, Aktivus, Observator, Gardiner, Spektator, Wat, а таксама крыптанімамі Wł.T., as, A.S., Ad. S., O.[2]
Уладзіслаў Талочка | |
Władysław Tołłoczko | |
Род дзейнасьці | рыма-каталіцкі сьвятар, гісторык, літаратурны крытык |
---|---|
Дата нараджэньня | 6(18) лютага 1887 |
Месца нараджэньня | Горадня, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 13 лістапада 1942 |
Месца сьмерці | Вільня, Генэральная акруга Летува, Райхскамісарыят Остлянд, Трэці райх |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Псэўданімы | Адам Саладух[1], Дрыгавіч[1], Adam Saladuch[1] і Widz[1] |
Сябра ў | Беларускае навуковае таварыства (1918), Летувіская Тарыба і Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны |
Адукацыя
рэдагавацьУ 1896—1904 навучаўся ў Гарадзенскай гімназіі. З кастрычніка 1906 году — у Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Пасьвечаны ў сьвятары ў 1909 годзе. У 1909—1914 вывучаў тэалёгію і філязофію ў Каталіцкім унівэрсытэце ў Інсбруку (Аўстрыя).
Рэлігійная і грамадзка-палітычная дзейнасьць
рэдагавацьЗ 1914 году жыве ў Вільні, дзе праводзіў сьвятарскую дзейнасьць у касьцёле св. Стафана і ў былым бэрнардынскім касьцёле. Адным зь першых пачаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. Супрацоўнічаў зь летувіскімі культурніцкімі і рэлігійнымі выданьнямі (як, напрыклад, ковенская«Draugija» і сейненская «Vadovas»). Публікаваў матэрыялы гістарычнай тэматыкі ў віленскім каталіцкім часопісе «Dwutygodnik Diecezjalny». Падтрымліваў выданьне першай беларускай каталіцкай газэты «Biełarus».
У 1915 годзе адзін з арганізатараў Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны і беларускага дзіцячага прытулку «Золак». У 1916—1918 Талочка працуе выкладчыкам рэлігіі ў першых беларускіх школах Вільні і на курсах для непісьменных і для рабочых.
У 1916—1918 шмат друкаваўся ў газэце «Homan». Удзельнік Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны, які адбыўся 25 — 27 студзеня 1918. Уваходзіў у склад ТарыбаТарыбы.
З 1917 году зьвязаны з нацыянальна-рэлігійнай арганізацыяй «Хрысьціянская дэмакратычная злучнасьць»; рэгулярна выступаў у яе друкаваным органе газэце «Krynica».
Супрацоўнічаў зь нямецкім, італьянскім, літоўскім, украінскім, польскім друкам. За адстойваньне ідэй экумэнізму быў празваны «Усходнім агенцтвам». Адзін зь вядучых аўтараў часопісу «Przegląd Wileński».
У Польскай Рэспубліцы
рэдагавацьЗ 1920-х Талочка перасьледаваўся польскімі сьвецкімі і духоўнымі ўладамі.
15 сьнежня 1938 году загадам віленскага ваяводы выселены з Вільні. Жыў у Беластоку.
У Вільню вярнуўся пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны, дзе неўзабаве памёр. Пахаваны на віленскіх могілках Росы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Беларусь у асобах і падзеях (белар.)
- ^ Трацяк, Янка. Уладзіслаў Талочка: штрыхі да партрэту беларускага рэлігійнага і культурнага дзеяча // Рэдактар: Аляксандар Краўцэвіч. Гістарычны альманах : навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс. — Горадня: Беларускае Гістарычнае Таварыства, 2004. — Т. 10. — С. 181—193.
Літаратура
рэдагаваць- ТАЛОЧКА Уладзіслаў // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Vytautas Žeimantas. Kunigas Vladislovas Taločka – Lietuvos Tarybos narys (на литовском языке) XXI amžius, Kaunas, 2020 04 10.