Сейны

места і гміна ў Падляскім ваяводзтве Польшчы

Сейны (польск. Sejny) — места ў Польшчы, на рацэ Марысе. Адміністрацыйны цэнтар Сейненскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2012 год — 5641 чалавек. Знаходзяцца за 133 км на поўнач ад Беластоку

Сейны
Sejny
У цэнтры места
У цэнтры места
POL Sejny COA.svg POL Sejny flag.svg
Герб Сейнаў Сьцяг Сейнаў
Першыя згадкі: 1522
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сейненскі
Бурмістар: Аркадыюш Новальскі
Плошча: 4,94 км²
Насельніцтва: 5 641 (2012)
Тэлефонны код: +48 87
Паштовы індэкс: 16-500
Геаграфічныя каардынаты: 54°06′24″ пн. ш. 23°20′55″ у. д. / 54.10667° пн. ш. 23.34861° у. д. / 54.10667; 23.34861Каардынаты: 54°06′24″ пн. ш. 23°20′55″ у. д. / 54.10667° пн. ш. 23.34861° у. д. / 54.10667; 23.34861
Сейны на мапе Польшчы
Сейны
Сейны
Сейны
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Афіцыйны сайт

Сейны — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Побач зь местам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі летувісаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдяў.

НазваРэдагаваць

Юры Грудзінскі, які ў 1593 годзе заснаваў мястэчка на месцы сучасных Сейнаў, сьпярша назваў яго Юр'евам (Juriewo) — ад беларускай формы свайго імя (польская формаJerzy). Аднак назва не прыжылася і мястэчка сталі называць Сейнамі паводле ракі Сейны (цяпер Марыха). У яцьвяскай мове ёсьць слова seina, якое азначае прырэчныя травы. Зь яцьвяскай мовы таксама выводзяць назвы азёраў і мясцовасьцяў у ваколіцах Сейнаў.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Гісторыя Сейнаў вядзецца ад 22 сьнежня 1522 году, калі тут заснавалі двор. У гэты час ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1593 годзе Юры Грудзінскі, староста пераломскі, выкупіў двор у Сапегаў і заснаваў тут мястэчка, якое зь цягам часу сталі называць Сейнамі.

У 1602 годзе Грудзінскія заснавалі ў Сейнах кляштар дамініканаў. У XVII ст. мястэчка, відаць, атрымала Магдэбурскае права і герб: у блакітным полі выява Сьвятога Юрыя Пераможцы, які перамагае цмока[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сейны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету Аўгустоўскай губэрні. У канцы XIX ст. у Сейнах было 249 будынкаў, дзейнічалі касьцёл, збор і сынагога. Штовосень у месьце адбываўся кірмаш, дзе галоўным прадметам гандлю былі сушаныя грыбы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сейны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы часРэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сейны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сувальскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Сейны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1828 год — 3514 чал.; 1838 год — 3245 чал.; 1848 год — 3902 чал.; 1856 год — 3274 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2012 год — 5641 чал.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць

  • Збор эвангелісцкі (XIX ст.; цяпер касьцёл Маці Божай Чанстахоўскай)
  • Капліца Сьвятой Агаты (1789)
  • Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1610–1619, 1760)
  • Ратуша (1846)
  • Сынагога Белая (1860–1870)

ГалерэяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 232.
  2. ^ Chlebowski B. Sejny // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 419.

ЛітаратураРэдагаваць