Крыніца (газэта)

(Перанакіравана з «Krynica»)

«Крыні́ца» — газэта Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў 1917—1940 гадах. З 20 верасьня 1925 да 15 красавіка 1937 году мела назву «Беларуская крыніца».

Крыніца
Тып штотыднёвік[d]
Галоўны рэдактар Адам Станкевіч
Рэдактар Адам Станкевіч і Браніслаў Туронак
Заснаваная 1917
Палітыка Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня
Аб’ява газэты «Krynica» на 1921 год у газэце «Народное дѣло» № 41 (164), 22.02.1921

Ад жніўня 1919 да верасьня 1922 году галоўным рэдактарам і выдаўцом быў Адам Станкевіч. Пасьля — А. Васілеўскі, В. Грыневіч (з 15 траўня 1921 году), Уладзіслаў Знамяроўскі (з 30 кастрычніка 1921 году), Браніслаў Туронак (з 10 сьнежня 1923 году), Тамаш Вайцяховіч (з 20 верасьня 1925 году), Павал Каруза (увесь 1926 год і да 6 сакавіка 1928 году), затым Янка Пазьняк, Адам Дасюкевіч (з 27 верасьня 1936 году)[1].

«Беларуская крыніца» ў 1925 годзе

17 жніўня 1925 году быў арыштаваны і пасаджаны на Лукішкі Браніслаў Туронак. Аб яго арышце стала вядома толькі праз 2 тыдні. Камісар ураду Вільні паведаміў рэдакцыі, што па парадзе судзьдзі выданьне газэты «Крыніца» прыпыняецца да разгляду справы. 23 жніўня 1925 году выйшаў апошні нумар «Крыніцы». Рэдакцыя аднавіла выданьне газэты з 20 верасьня 1925 году пад назвай «Беларуская крыніца». Рэдактарам стаў Тамаш Вайцяховіч.

15 красавіка 1937 году газэта «Беларуская крыніца» закрытая рашэньнем Віленскага акруговага суду.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць