Усход (Магілёўскі раён)
Усхо́д[1] (па-расейску: Восход) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вяйнянскага сельсавету. Разьмешчана за 14 км на поўдзень ад Магілёва, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На поўнач — штучнае вадасховішча на р. Вільчанка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса, якая праходзіць побач зь мястэчкам.
Усход | |
трансьліт. Uschod | |
Сьвята-Таецкая цэрква. | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Магілёўскі |
Сельсавет: | Вяйнянскі |
Вышыня: | 159 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | ▲ 1775 чал. (2010)[1] |
колькасьць двароў: | 604 (2007) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 222 |
Паштовы індэкс: | 213138 |
СААТА: | 7244804019 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°46′37.20″ пн. ш. 30°20′58.34″ у. д. / 53.777° пн. ш. 30.3495389° у. д.Каардынаты: 53°46′37.20″ пн. ш. 30°20′58.34″ у. д. / 53.777° пн. ш. 30.3495389° у. д. |
± Усход | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мінулае
рэдагавацьВёска заснавана ў пачатку 1920-х гадоў. У сакавіку 1924 году ў выніку першага ўзбуйненьня БССР увайшла ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 году ў Дашкаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1925 годзе арганізавана сельская гаспадарка «Усход».
У Вялікую Айчынную вайну зь ліпеня 1941 году да 26 чэрвеня 1944 году акупаванае нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20 чэрвеня 1960 году ў Вяйнянскім сельсавеце. У 1990 годзе сядзіба саўгаса «Усход». У пасёлку рабілі Дом культуры, аддзяленьне сувязі, бібліятэка, сталовая, дзіцячы сад-ясьлі, грамадзкая лазьня. У 2000-я гады на аснове мястэчка створаны аграгарадок.
Забудова
рэдагавацьЗадума забудовы створаная ў 1982 годзе праектным інстытутам «Магілёўграмадзянпраект». Складаецца зь 2 вуліцаў (з усходу на захад і з поўначы на поўдзень), забудаваных двухбакова, шчыльна, пераважна мураванымі двухпавярховымі 4—8-кватэрнымі і трохпавярховымі 16-кватэрнымі дамамі. На поўнач — парк адпачынку. У месцы скрыжаваньня вуліцаў разьмешчаныя грамадзкія будынкі.
У 2007 годзе дзейнічалі сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі, Дом культуры, клюб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва.
Насельніцтва
рэдагаваць- 20 стагодзьдзе:
- 1926 — 6 двароў, 29 жыхароў.
- 1990 — 118 гаспадарак, 390 жыхароў.
- 21 стагодзьдзе:
- 2007 — 604 гаспадаркі, 1662 жыхары.
Славутасці
рэдагаваць- Свята-Троіцкая царква (2009; архітэктары У. В. Чаленка і А. Бараноўскі)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0