Лупалава (станцыя)
Лу́палава — станцыя Магілёўскага аддзяленьня Беларускай чыгункі ў Магілёўскай вобласьці. Разьмешчаная ў горадзе Магілёве[1]; на лініі Магілёў I — Крычаў I, паміж станцыяй Магілёў III і прыпыначным пунктам Бароўка.
Праз станцыю ажыцьцяўляюцца пасажырскія перавозкі на Магілёў, Крычаў, Чавусы, Унечу, Горадню[2].
Дзейнасьць
рэдагаваць- Продаж пасажырскіх білетаў;
- Прыём і выдача багажу;
- Прыём і выдача павагонных адправак грузаў (адкрытыя пляцоўкі);
- Прыём і выдача павагонных і дробных адправак (пад’язныя шляхі);
- Прыём і выдача дробных адправак грузаў (крытыя склады);
- Прыём і выдача павагонных адправак грузаў (крытыя склады).