Украінская літаратура
Украі́нская літарату́ра — літаратура, напісаная ўкраінскай мовай.
Перыядызацыя
рэдагавацьСацыялагічная перыядызацыя прадстаўлена ў Сяргея Яфрэмава («Історія українського письменства»):
- I. Эра нацыянальна-дзяржаўнай самастойнасьці да зьяднаньня з ВКЛ і Польшчай (канец XIV ст.)
- II. Эра нацыянальна-дзяржаўнай залежнасьці, але са спробамі павярнуць страчаную волю (канец XIV па канец XVIII ст.)
- III. Эра нацыянальнага Адраджэньня (канец XVIII па XX ст.).
Падобная канцэпцыя была пасьля і ў радзянскім літаратуразнаўстве[1].
Эстэтычную перыядызацыю запрапанаваў Зьміцер Чыжэўскі ў сваёй «Гісторыі ўкраінскага пісьменства»:
- I. Эра манумэнтальнага стылю (XI ст.)
- II. Эра арнамэнтальнага стылю) (XII ст. па XIII ст.)
- III. Пераходная эра (XIV ст. і XV ст.)
- IV. Адраджэньне і Рэфармацыя (канец XVI стст.)
- V. Барока (XVII і XVIII стст.)
- VI. Клясыцызм (канец XVIII ст.—1840-я)
- VII. Рамантызм (1820-я—1860-я)
- VIII. Рэалізм (ад 1860-х)
- IX. Сымбалізм (пачатак XX ст.)
Іван Франко на засадах культурна-гістарычнай школы (завершанасьць і рознабаковасьць, творы як дакумэнты духоўнага жыцьця пэўнай эпохі) увёў абагульненую пэрыядызацыю ўкраінскай літаратуры[2]. Ён выдзяляў тры эпохі:
- I. Стараруская (XI—XV стст.)
- II. Сярэдняруская (XVI—XVIII стст.)
- III. Сучасная (XIX ст.)
Гэты падыход быў працягнуты Міхайлам Вазьняком, які выдзяліў тры эпохі ў гісторыі ўкраінскай літаратуры: старажытная, сярэдняя і новая[3].
Гісторыя
рэдагавацьУкраінская літаратура мае тысячагадовую гісторыю. Ейныя пачаткі належаць да часоў фармаваньня Кіеўскай Русі. Аднак яшчэ ў пераддзяржаўную эру (да IX ст. продкі ўкраінцаў малі добра разьвітую вусную народную творчасьць. Даўнейшыя рукапісныя кнігі былі створаны на ўкраінскіх землях і дайшлі да нас, пачынаючы свой адлік з сярэдзіны X ст.. З увядзеньнем хрысьціянства ў Кіеўскай Русі (988) пачалося разьвіцьцё гандлі, рамёстваў, зьнешняй палітыкі і культуры, што й паспрыяла разьвіцьцю пісьменства.
Для ўзмацненьня хрысьціянства і пашырэньня грэка-бізантыйскай культуры Ўладзімер Вялікі заснаваў ў Кіеве школу для дзяцей вышэйшых слаёў грамадзтва. Адзін з першых летапісаў распавядае, што мацеры дзяцей, узятых на навучаньне, плакалі, бо тады шчэ не разумелі, наколькі важнай для дзіцяці зьяўляецца асьвета. З таго часу школы пачалі адчыняцца і ў іншых месцах. Яраслаў Мудры, які славіўся любоўю да кніг, адчыніў ў Кіеве першую бібліятэку пры Сафійскім саборы, якая пазьней была страчана і ня знойдзена дасёньня.
Існуюць навуковыя вэрсыі пра ўзьнікненьне пісьменства яшчэ ў дахрысьціянскі пэрыяд, але на гэтае няма аніводных доказаў, бо тэксты не дайшлі да нас. Тыя кнігі — бясспрэчныя дакумэнты, на падставе якіх можна рабіць пэўныя сьцьвярджэньні. Да іх належаць Астрамірава Эвангельле, ізборнікі Сьвятаслава і інш.[4].
Першым значным помнікам літаратуры Кіеўскай Русі зьяўляецца летапіс «Аповесьць мінулых часоў», які ё ня толькі крыніцай гістарычных вядомасьцяў, а яшчэ й хрэстаматыяй эпічных песень, легенд ды пераказаў эпохі Кіеўскай Русі. Паэтычным шэдэўрам старажытнай літаратуры ё «Слова пра паход Ігараў». Гэты гэраічны эпас увабраў ў сябе лепшыя ўзоры народнай творчасьці таго часу і стаў уласнасьцю і гонарам ўсяго «славянскага сьвету».
Літаратура ўкраінскай дыяспары
рэдагавацьНадзвычай разнастайная і багатая літаратура пісьменьнікаў ўкраінскай дыяспары, што стваралася падчас XX ст. выхадцамі з Украіны на прасторах ад Эўропы да Аўстраліі. Сярод ейных яскравейшых прадстаўнікоў — Іван Баграны, Васіль Барка, Яўген Маланюк, Ігар Кастэцкі, Багдан Байчук, Віктар Пятроў, Улас Самчук, Юры Тарнаўскі, Эма Андзіеўская і шмат іншых.
Сучасная ўкраінская літаратура
рэдагавацьСучасную ўкраінскую літаратуру ствараюць пісьменьнікі новага пакаленьня Міраслаў Дачынец, Тарас Прахаська, Іван Андрусяк, Юры Андруховіч, Зьміцер Белы, Наталка Белацарковец, Андрэй Бондар, Юры Вінічук, Аляксей Ваўкоў, Багдан-Алег Гарабчук, Алег Гуцуляк, Анатоль Дністровы, Сьцяпан Дупляк, Сяргій Жадан, Багдан Жалдак, Аксана Забужка, Юры Іздрык, Алесь Ільчэнка, Аляксандар Ірванец, Аляксандар Кліменка, Яўгенія Кананенка, Алег Караташ, Андрэй Куркоў, Іван Малковіч, Таня Малярчук, Марыя Матыёс, Багдана Маціяш, Дзьвінка Маціяш, Канстанцін Маскалец, Юры Алейнік, Ігар Паўлюк, Галіна Пагуцяк, Сьвятлана Пяркала, Юры Пакальчук, Мікола Рабчук, Алег Салавей, Уладзімер Чарнамор, Васіль Шкляр і іншыя. Творы шмат каго зь іх вядомыя ва Ўкраіне і за мяжой, перакладзены на шматлікія мовы сьвету.
Сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналёгіі даюць магчымасьць публікаваць творы ня толькі ў форме друкаваных кніг, але таксама на аўтарскіх ўэб-сайтах.
Асаблівасьці разьвіцьця
рэдагавацьУкраінская літаратура мала цяжкае разьвіцьцё праз пастаяннае іншаземнае панаваньне над украінскімі землямі. У некаторыя пэрыяды выкарыстаньне ўкраінскай мовы нават было забаронена да друку. Аднак, нягледзячы на шматлікія рэпрэсіі, украінскі народ мае багатую літаратурную спадчыну, якую стварылі вялікая колькасьць вядомых аўтараў.
Часопісы
рэдагаваць- Часопіс «Дніпро»
- Слово і час
Выдавецтвы
рэдагавацьЛітаратурныя прэміі
рэдагавацьЛітаратурныя фэстывалі
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Гр. Грабович: Сергій Єфремов як історик українського письменства
- ^ Франко І. План викладів історії літератури руської. Спеціальні курси. Мотиви / Зібр. тв. У 50-ти Т. Т.41. С. 34-48
- ^ Возняк М. С. Історія української літератури. Том I. Львів, 1992. С. 56-58.
- ^ Олександр Миколайович Авраменко (2017). «Українська література» підручник для 9 класу загальноосвітніх навчальних закладів. Київ: «Грамота». с. 21
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Азбуковник: енциклопедія української літератури. У 2-х т. / Укл. Б. Романенчук. — Філадельфія: Київ, 1969—1973 (т. 1, PDF-файл)
- Зеров М. Лекції з історії української літератури: 1798—1870 / Під ред. Д. В. Горзлін, О. Соловей. — Едмонтон: Видання Канадського Ін-ту Укр. Студій, 1977. — 271 с.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|