Дзьвінка Маціяш
Дзьвінка (Дзьвеніслава) Маціяш (па-ўкраінску: Дзвінка (Дзвенислава) Матіяш; нар. у 1978) — украінская паэтка і перакладчыца.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/%D0%94%D0%B7%D0%B2%D1%96%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%9C%D0%B0%D1%82%D1%96%D1%8F%D1%88.jpg/220px-%D0%94%D0%B7%D0%B2%D1%96%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%9C%D0%B0%D1%82%D1%96%D1%8F%D1%88.jpg)
Нарадзілася ў Кіеве. Скончыла Нацыянальны ўнівэрсытэт «Кіева-Магілянская акадэмія» (2002). Перакладае з ангельскай, польскай, беларускай, расейскай моваў. Пераклала кнігу Леаніда Плюшча «Ў карнавале гісторыі» (2002). Укладальніца ды перакладчыца паэтычнага зборніка Андрэя Хадановіча «Лісты з-пад коўдры» (2002) па-ўкраінску.