Вінавальны склон
Вінава́льны склон, або акузатыў (па-старажытнагрэцку: αἰτιατική, па-лацінску: casus accusativus) — склон, якім у мовах намінатыўна-акузатыўнага ладу пазначаецца аб’ект дзеяньня (прамы дадатак): бел. чытаю кнігу, лац. librum lego. У мовах эргатыўнага ладу вінавальнага склону няма, а ў функцыі аб’екту выступае абсалют (у іншай трактоўцы — назоўны склон).
Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |