Уйгуры
Уйгуры (па-ўйгурску: ئۇيغۇر) — цюрскі этнас ва Ўсходняй і Цэнтральнай Азіі. Пераважная большасьць уйгураў пражывае ў Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітайскай народнай рэспублікі, дзе складаюць адну зь пяцідзесяці пяці афіцыйна прызнаваных нацыянальных меншасьцяў. Уйгуры пераважна вызнаюць іслам.
Уйгуры | |
ئۇيغۇر, Уйғур | |
Агульная колькасьць | 12 314 800 |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | |
Мовы | Уйгурская |
Рэлігіі | іслам |
Блізкія этнасы | іншыя цюрскія народы |
Каля 80% усіх уйгураў Сіньцьзяну пражываюць у паўднёва-заходняй частцы раёну — Тарымскім басэйне. Акрамя Сіньцьзяну, вялікая колькасьць уйгураў пражывае ў павеце Таоуянь у паўднёва-цэнтральнай Хунані[1]. Акрамя Кітаю, значныя уйгурскія дыяспары пражываюць у Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Кыргыстан, Узбэкістан) і Турэччыне. Колькасьць уйгураў па-за Кітаем ацэньваецца ў 1—1,6 мільёну[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ethnic Uygurs in Hunan Live in Harmony with Han Chinese // 29 сьнежня 2000 г.
- ^ China is trying to prevent the formation of a vocal Uighur diaspora // 28 сакавіка 2018 г. Праверана 31 сакавіка 2018 г.