Туркмэнская мова

мова цюрскай сям’і

Туркмэнская мова (па-туркмэнску: Türkmen dili) — адна зь цюрскіх моваў. Дзяржаўная мова Туркмэністану. Сучасны альфабэт на аснове лацінскай графікі (да 1995 выкарыстоўвалася кірыліца, у 1929—1940 — лацініца, раней — арабскі альфабэт).

Туркмэнская
Türkmen dili
Ужываецца ў Туркмэністане, Турэччыне, Іране, Аўганістане і іншых
Рэгіён Цэнтральная Азія
Колькасьць карыстальнікаў
  • 6 975 120 чал.[1]
  • 16 000 000 чал. (2007)[2]
Клясыфікацыя Алтайская

 Цюрская
  Агуская
    Туркмэнская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Туркмэністан
Рэгулюецца
Статус: 1 дзяржаўная[d][3]
Пісьмо лацінскае пісьмо, кірыліца, Turkmen alphabet[d], Russian Braille[d] і пэрса-арабскае пісьмо[d]
Коды мовы
ISO 639-1 tk
ISO 639-2(Б) tuk
ISO 639-2(Т) tuk
ISO 639-3 tuk
SIL TUK

У 1936 годзе беларускі мовазнавец Аляксандар Пацалуеўскі(ru) выдаў у Ашгабадзе (Туркмэнская ССР) 2 кнігі па-расейску: «Фанэтыка туркмэнскай мовы» і «Дыялекты туркмэнскай мовы». У 1943 годзе Пацалуеўскі выдаў тамсама «Асновы сынтаксысу туркмэнскай літаратурнай мовы», чым удасканаліў граматыку туркмэнскай мовы[4].

Сучасны туркмэнскі альфабэт

рэдагаваць

Сучасны туркмэнскі альфабэт мае 30 літар:

Aa Bb Çç Dd Ee Ää Ff Gg Hh Ii Jj Žž Kk Ll Mm Nn Ňň Oo Öö Pp Rr Ss Şş Tt Uu Üü Ww Yy Ýý Zz

Літары Аa, Еe, Ää, Уy, Іi, Оo, Öö, Uu, Üü азначаюць галосныя гукі, астатнія — зычныя гукі.

Вымаўленьне

рэдагаваць
Літара Назоў МФА Літара Назоў МФА
A, a a /a/ N, n en /n/
B, b be /b/ Ň, ň /ŋ/
Ç, ç çe /ʧ/ O, o o /o/
D, d de /d/ Ö, ö ö /ø/
E, e e /je,e/ P, p pe /p/
Ä, ä ä /æ/ R, r er /r/
F, f fe /ɸ/ S, s es /θ/,/s/
G, g ge /g~ʁ/ Ş, ş şe /ʃ/
H, H he /h~x/ T, t te /t/
I, i i /i/ U, u u /u/
J, j je /ʤ/ Ü, ü ü /y/
Ž, ž že /ʒ/ W, w we /β/
K, k ka /k~q/ Y, y y /ɯ/
L, l el /l/ Ý, ý ýe /j/
M, m em /m/ Z, z ze /ð,/z/
  1. ^ https://www.ethnologue.com/language/tuk/23
  2. ^ Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
  3. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  4. ^ Кастусь Ладуцька. Сьляды на пяску // Зьвязда : газэта. — 12 верасьня 2013. — № 171 (27536). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць