Зьвяз арабскага Магрыбу
Зьвяз арабскага Магрыбу (Union du Maghreb Arabe UMA) — Альжыр, Лібія, Маўрытанія, Марока, Туніс. Панарабская арганізацыя, накіраваная на эканамічнае і палітычнае адзінства ў Паўночнай Афрыцы. Ідэя стварэньня зьвязу зьявілася разам з атрыманьнем незалежнасьці Тунісам і Марока ў 1958 г. Пагадненьне аб стварэньні зьвязу было заключана ў 1989 г. Старшынёй зьвязу па чарзе становіцца кожная краіна.
Зьвяз арабскага Магрыбу | |
па-арабску: اتحاد المغرب العربي па-ангельску: Arab Maghreb Union | |
Эмблема Зьвязу арабскага Магрыбу | |
Дата ўтварэньня | 1989 |
---|---|
Тып | Міжнародная арганізацыя |
Штаб-кватэра | Рабат, Марока |
Сяброўства | 5 дзяржаваў-чальцоў |
Афіцыйныя мовы | арабская мова |
Генэральны сакратар | Habib Ben Yahia |
Сайт | http://www.maghrebarabe.org/en/ |
Усе дзяржавы зьяўляюцца сяброўкамі Лігі арабскіх дзяржаваў і, за выключэньнем Марока, Афрыканскага зьвязу. З пункту гледжаньня эканамічнай інтэграцыі дагавор аб стварэньні прадугледжваў стварэньне зоны свабоднага гандлю, затым мытнага зьвязу. Доля ўзаемнага гандлю ў агульным аб’ёме зьнешняга гандлю менш за 10%. У 2023 годзе праект адзінай валюты ў рэгіёне застаецца тэхнічна магчымым, але палітычна невыканальным.