Івана-Франкоўская вобласьць

Іва́на-Франко́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Іва́но-Франкі́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 13,928 тыс. км². Насельніцтва — 1 406,1 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Івана-Франкоўск (колішні Станіславаў — да 1962 року).

Івана-Франкоўская вобласьць
Івано-Франківська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Уваходзіць у Украіна
Адміністрацыйны цэнтар Івана-Франкоўск
Улучае 14 раёнаў
Найбольшы горад Івана-Франкоўск
Іншыя буйныя гарады Калуш, Каламыя
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939 року
Губэрнатар Андрэй Трацэнка
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1 406,1 тыс. (2,96%, 12-е месца)
Шчыльнасьць 99,72 чал./км²
Плошча 13,928 тыс. км² (2,3%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 2061 м
 2061 м
Месцазнаходжаньне
Івана-Франкоўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-26
Тэлефонны код +38 034
Паштовыя індэксы 76xxx, 77xxx, 78xxx
Інтэрнэт-дамэн ivano-frankivsk.ua; if.ua
Код аўтам. нумароў AT
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі

рэдагаваць

Месцазнаходжаньне

рэдагаваць

Разьмешчаная на паўночным захадзе Ўкраіны.

На паўночным захадзе мяжуе з Львоўскай, на паўднёвым захадзе — з Закарпацкай, на паўночным усходзе — з Чарнавіцкай, на поўдні — з Тарнопальскай абласьцямі Ўкраіны. На поўдні вобласьці праходзіць дзяржаўная мяжа з Румыніяй.

Клімат умерана кантынэнтальны. У Паднястроўі ды Прыкарпацьці зіма даволі мяккая (сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,5 — −4 °C), лета цёплае (ліпень +18 — +19 С). Ападкаў 500—800 мм у рок. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду да 210—215 дзён. У Карпатах клімат больш суровы й вільготны ды моцна зьмяняецца з вышынёй; сярэдняя тэмпэратура студзеня −9 — -6 °C, ліпеня +6 — +17 °C; колькасьць ападкаў ад 800 да 1400 мм і больш. Вэгетацыйны пэрыяд — 90 дзён.

Вобласьць разьмешчаная на сутоках Ўсходне-Эўрапейскай раўніны і Карпатаў. Паводле характару рэльефу тэрыторыя вобласьці падзяляецца на 3 часткі: раўнінную, лесастэпавую — Паднястроўе; сярэднюю прадгорную — Прыкарпацьце; паўднёва-заходнюю горную — Карпаты, якая займае амаль палову тэрыторыі вобласьці. На паўночна-ўсходняй яе ўскраіне ляжаць раўніны Аполья й Пакуцьця.

У Чарнагорскім храбты Карпатаў знаходзіцца найвышэйшая гара Ўкраіны — Гавэрла (2061 м).

Глебавы покрыў зьмяняецца з вышынёй. На раўнінах пераважаюць шэрыя лясныя ападзоленыя глебы ды чарназёмы ападзоленыя, у прадгор’ях — дзярнова-падзолістыя глебы, у горах — бурыя горна-лясныя разнастайнай ступені ападзоленасьці дзярнова-буразёмныя ды горна-лугавыя дзярновыя й тарфяныя.

Карысныя выкапні

рэдагаваць

На тэрыторыі вобласьці знаходзіцца Калуска-Гарыскае радовішча калійных соляў.

Водныя аб'екты

рэдагаваць

Галоўныя рэкі — Днестар (з прытокамі Гнілая Ліпа, Ломніца, Быстрыца) і Прут (з асноўным прытокам Чарамош). Для рэгіёна характэрна разводзьдзе ўвясну ды дажджавыя паводкі ўлетку. Рэкі выкарыстоўваюць як крыніцы гідраэнэргі ды для лесасплаву.

Гісторыя

рэдагаваць

З даўніх часоў землі, што супольна падзялілі Івана-Франкоўская, Львоўская ды Тарнопальская вобласьці маюць гістарычную назву — Галічына. Насельнікі гэтага края вядомыя сваім высокім узроўнем патрыятызму, нацыянальнай сьвядомасьцю, прагай да волі. Незалежнасьць Украіны 19901991 рр. была здабытая не ў апошнюю чаргу дзякуючы масавым дзеяньням і высокай арганізаванасьці галічанаў.

Івана-Франкоўшчына зьяўляецца бацькаўшынай асьпяваных у Слове пра паход Ігараў князя Яраслава Асмамысла і княгіні Яраслаўны, дзяўчыны-патрыёткі з Рагаціна, што ўваёшла ў гісторыю пад імём Раксаланы і як жонка султана адыграла значную ролю ў палітычным жыцьці Турэччыны XVI ст.

Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны ў 1918 року была ўтвораная Заходне-Ўкраінская Народная Рэспубліка, а Станіславаў цягам студзеня-траўня 1919 року быў яе сталіцай. У гэтым року тут пабывалі такія значныя ўкраінскія дзеячы, як: М.Грушэўскі, У.Вінічэнка, С.Пэтлюра, Я.Канавалець.

Івана-Франокўская вобласьць (Станіслаўская вобласьць) была ўтвораная 4 сьнежня 1939 року ў межах УССР.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Вобласьць налічвае 14 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 24 мястэчкі, 745 вёсак.

Абласнога значэньня

рэдагаваць

Раённага значэньня

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Івана-Франкоўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў