Церабоўля

места ў Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны

Церабо́ўля (па-ўкраінску: Теребовля) — горад у Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Церабаўлянскага раёну.

Церабоўля
укр. Теребовля
Герб Церабоўлі Сьцяг Церабоўлі
Першыя згадкі: 1097
Краіна: Украіна
Вобласьць: Тарнопальская
Раён: Церабаўлянскі
Плошча: 11 км²
Вышыня: 265 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 13 595 чал.
шчыльнасьць: 1235,91 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
КОАТУУ: 6125010100
Геаграфічныя каардынаты: 49°18′0″ пн. ш. 25°42′0″ у. д. / 49.3° пн. ш. 25.7° у. д. / 49.3; 25.7Каардынаты: 49°18′0″ пн. ш. 25°42′0″ у. д. / 49.3° пн. ш. 25.7° у. д. / 49.3; 25.7
Церабоўля на мапе Ўкраіны
Церабоўля
Церабоўля
Церабоўля
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя пасяленьні на сучаснай тэрыторыі Церабоўлі ўзьніклі яшчэ з часоў нэаліту. З XI стагодзьдзя горад быў цэнтрам Церабаўлянскага княства. Ад сярэдзіны XIV стагодзьдзя Церабоўля пад уладай Польскага Каралеўства. У 1389 годзе горад атрымаў Магдэбурскае права. Ад канца XIV стагодзьдзя, пасьля будаўніцтва замку, горад стаў цэнтрам абароны супраць наскокаў крымскіх татараў. У 1594 годзе Сэвэрын Налывайка, падчас паўстаньня, захапіў замак. У 1772—1918 гадах горад уваходзіў, як і ўся Ўсходняя Галіччына, да складу Аўстра-Вугоршчыны. Ад лістапада 1918 па ліпень 1919 году Церабоўля ўваходзіла ў склад ЗУНР. За часам Польскай Рэспублікі горад быў цэнтрам павету. У 1939—1941 — пад савецкай, 1941—1944 пад нямецкай акупацыяй. Ад 1944, і да 1991 году, горад ізноў пад кантролем СССР.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XVI стагодзьдзе: 1565 год — 1400 жыхароў
  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 2775 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1930 год — 10 000 жыхароў; 1975 год — 11 600 жыхароў; 1989 год — 15 000 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 13 660 жыхароў

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Церабоўлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў